Библиотека knigago >> Проза >> Советская проза >> Ваўчкі


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1426, книга: Химера
автор: Артём Ирекович Белоглазов

"Химера" — увлекательное произведение киберпанка, которое погружает читателя в мрачный и технологически развитый мир. Автор Артём Белоглазов умело сочетает футуристические элементы с глубоким психологизмом и захватывающим сюжетом. Главный герой, Олекс, — детектив в корпоративном городе, где технологии и модификации тела стали нормой. Он расследует загадочное убийство, которое выявляет темную тайну, угрожающую самому существованию общества. Белоглазов мастерски изображает мир...

Лідзія Арабей - Ваўчкі

Ваўчкі
Книга - Ваўчкі.  Лідзія Арабей  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Ваўчкі
Лідзія Арабей

Жанр:

Советская проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Ваўчкі"

Аннотация к этой книге отсутствует.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: prose_su_classics


Читаем онлайн "Ваўчкі". Главная страница.





Книгаго: Ваўчкі. Иллюстрация № 1

1

Ідучы з работы дадому і адчыніўшы ў пад’ездзе паштовую скрынку, Павел Іванавіч разам з англійскім часопісам убачыў белы канверт з вузкаю сіняю пячаткаю пад адрасам. Адразу здагадаўся, што гэта канверт з суда, яго выклікаюць на пасяджэнне.

Нёс пошту ў кватэру і думаў, што заўтра ў яго акурат вольны дзень, няма лекцый, так што не трэба будзе пераносіць заняткаў, прасіць, каб яго замянілі.

Ён адкрыў сваім ключом абабітыя чорнай цыратаю дзверы, увайшоў у кватэру, паклаў часопіс і канверт на паліцу перад люстэркам, што было прыбіта да сцяны каля вешалкі.

Дачка ў сваім пакоі іграла на піяніна — развучвала, мусіць, нешта новае, бо музыка была не тая, якую ён чуў кожны дзень. Жонка таксама была дома, з расчыненых дзвярэй, якія вялі ў залю, падала паласа жоўтага святла — ад таршэра з жоўтым абажурам.

Ён распрануўся, скінуў чаравікі і ступіў у мяккія пантофлі без заднікаў, якія стаялі ўнізе пад вешалкаю, узяў часопіс, канверт і пайшоў у залю.

Жонка сядзела на канапе, падсунуўшы блізка да сябе таршэр, і нешта шыла, каля яе стаяла сіняя каробка, у якой ляжалі шпулькі нітак, нажніцы, сантыметр. Жоўтае святло падала на худы жончын твар, на сухія рукі з чырвоным манікюрам, і ў гэтым жоўтым святле жонка была падобна на мумію, але Павел Іванавіч апошнім часам не надаваў значэння таму, як выглядае жонка. Жонка ёсць жонка, зусім не абавязкова, каб яна была прыгожая. У асяродку людзей, з якімі ён жыў, працаваў, былі свае меркі, з якімі яны падыходзілі да жонак, і пад гэтую мерку яго Людміла Макараўна, здаецца, падыходзіла. Было важна, каб жонка ўмела весці гаспадарку, каб умела добра прыняць гасцей, каб не мянціла вельмі языком, абгаворваючы сваіх прыяцелек, а даглядала дзяцей і мужа.

Праўда, сама Людміла Макараўна, мусіць, не апошняе значэнне надавала і свайму выгляду, бо шыла і перашывала сабе сукенкі, сачыла за модаю. Яна выкладала англійскую мову ў старэйшых класах і, каб самой больш практыкавацца, выпісвала англійскі часопіс.

— На табе твой інгліш,— паклаў Павел Іванавіч каля жонкі часопіс.

Яна кінула вокам на часопіс, паглядзела на мужа, убачыла ў яго ў руках канверт.

— А гэта што, пісьмо ад каго-небудзь? — спыталася яна.

— Не, з суда,— адказаў Павел Іванавіч.

Жонка адклала ўбок шытво, пачала гартаць часопіс, і ў кватэры запахла друкарскаю фарбаю. Папера, на якой друкаваўся часопіс, была гладкая, белая, ясна рысаваліся на ёй чорныя літары шрыфту. Дачка ў сваім пакоі іграла на піяніна. Павел Іванавіч адкрыў канверт. Так, гэта было запрашэнне ў суд, на заўтра, на дзевяць трыццаць, прысутнічаць у якасці народнага засядацеля.

Ён паклаў канверт на нізкі столік са шкляным верхам, на які яны звычайна клалі пошту, пайшоў у ванную мыць рукі. Жонка, мусіць, да часу адклала часопіс і пайшла ў кухню гатаваць вячэру, ён мыў рукі і чуў, як яна бразгала там посудам. Калі ён і сам увайшоў у кухню, на стале стаяла ўжо хлебніца з пачатаю круглаю кулідкаю, на пліце сквырчэлі, падаграваліся, катлеты, жонка стаяла каля пліты, трымаючы ў руцэ ножык.

Кухня ў іх была вялікая, абліцаваная кафляю, тут стаяў белы польскі гарнітур, на вакне віселі гардзіны, было чыста і ўтульна, і яны карысталіея кухняю, як сталоваю.

Жонка паклала ножык на пліту, падышла да буфета, нешта выняла адтуль і жыва павярнулася да мужа.

— Паглядзі, што я дастала,— высока падняла яна ў руцэ слоік, праз шкло якога прасвечваліся чырвоныя шарыкі ікры.

— Ого! — здзівіўся Павел Іванавіч.— Адкуль гэта?

— I не пытай,— махнула жонка рукою, ставячы слоік назад у буфет.— Садзіся, вячэраць будзем.

— Дык чаго ж ты такое дабро хаваеш, дай хоць ікры на хлеб памазаць, я і смак яе забыўся,— сказаў Павел Іванавіч.

— I не думай,— катэгарычна адказала жонка.— Для майго дня.

На наступным тыдні ў жонкі — дзень нараджэння, яна заўсёды пышна адзначае гэта свята, вось і цяпер у яе месяцы два ўжо галоўны клопат — што б такое дастаць, што спячы, што прыгатаваць для гасцей. Да гэтага дня шылася новая сукенка, купляліся новыя туфлі.

— Што ж, прыйдзецца пацярпець,— згадзіўся Павел Іванавіч.

Жонка ставіла на кухонны стол талеркі, клала нажы,

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.