Библиотека knigago >> Проза >> Советская проза >> Ваўчкі


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 2032, книга: Страж вселенной (СИ)
автор: Дей Солвейг

"Страж вселенной" от Дей Солвейга - это захватывающая фэнтезийная история, которая унесет вас в увлекательное путешествие по бескрайним просторам воображения. Роман повествует о группе героев, которые отправляются в опасное путешествие, чтобы предотвратить гибель вселенной. Они сталкиваются с коварными врагами, решают сложные головоломки и открывают древние секреты. История наполнена захватывающими поворотами сюжета, которые заставят вас перелистывать страницы в нетерпении узнать,...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Лідзія Арабей - Ваўчкі

Ваўчкі
Книга - Ваўчкі.  Лідзія Арабей  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Ваўчкі
Лідзія Арабей

Жанр:

Советская проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Ваўчкі"

Аннотация к этой книге отсутствует.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: prose_su_classics

Читаем онлайн "Ваўчкі". [Страница - 37]

нарадзіўся, ён увайшоў у залю, узяў сённяшнія газеты, якія ляжалі на нізкім століку, сеў у сваё крэсла.

Ён гартаў газеты, спыніўся на артыкуле — «Вышэйшая школа, яе задачы». Чытаў, дзе згаджаўся, дзе не згаджаўся з аўтарам, ужо дачытваючы артыкул, раптам успомніў прахадную завода, жанчыну ў зялёным паліто — Марусю,— яе новую кватэру. Усё ўспомнілася, як праз туман, як праз сетку дробнага снегу, які сыпаўся сёння цэлы дзень, круціўся каля пражэктара, і здавалася, што ён не сыплецца ўніз, а ляціць угору. Быццам гаварыў ён з Марусяю, сядзеў у яе кватэры не сёння, а некалі, даўно-даўно, і наогул, ці ён гэта хадзіў туды, ці ён сядзеў там? У грудзях у яго былі лёгкасць і пустата, як у чалавека, які ачуньвае пасля хваробы.

— Можа, тэлевізар паглядзім? — падышла да яго жонка.— Сёння пачынаюць паказваць нейкі шматсерыйны мастацкі фільм. А свежанькі ты, як агурчык,— пагладзіла яна яго па шчацэ, нахілілася і пацалавала ў залысіну.

Ён узяў яе руку, пацалаваў, і гэта значыла, што настрой у яго добры, што ў яго ўсё нармальна, што ў хаце ў іх спакой і лад.

Заміргаў уключаны жонкаю тэлевізар. Дачка таксама прыйшла са свайго пакоя, прысела на ручку крэсла каля бацькі, абняла яго за шыю цёплаю рукою.

Ён нахіліў галаву дачкі бліжэй да сябе, пацалаваў дачку ў шчаку — шчака ў дачкі была гладкая, як шаўковая. I тут жа ўспомніў, быццам зноў адчуў дотык, шурпатую Марусіну руку, як вяла яна яго за сабой па цёмнай лесвіцы. Цяпер, здалося яму, гэта было вось-вось, толькі што.

На экране тэлевізара замільгалі кадры — нехта, апрануты ў цывільнае, страляў у немца, другі цывільны кідаў немца ў бяздонне, маладая прыгожая жанчына цэлілася ў некага з пісталета, і руля пісталета было скіравана проста на гледачоў, рваліся бомбы, гулі самалёты.

Павел Іванавіч любіў фільмы пра вайну, любіў і дэтэктывы, і цяпер ён пачаў глядзець на экран, чакаючы цікавага. Недалёка ад яго, на канапе, сядзела жонка, яна адзела акуляры, каб лепей было відаць, побач з сабою ён адчуваў цёплы бок, цёплую руку дачкі.

I раптам Павел Іванавіч заўважыў — ён кепска сочыць за тым, што адбываецца на экране. Ён не разумее, што зрабіла дзяўчына, якую цягнуць двое немцаў. Ён не пачуў, што сказаў хлопец у берэце. Чаго гэта засмяяліся жонка і дачка?..

Ну, канечне, ён глядзіць тэлевізар, а думае зусім пра другое... Таня... Таня... Яна зноў нібы стаяла перад ім — у белым фартушку, з талеркаю чырвонага баршчу, азірнулася на некага і скоранька сказала: зараз, зараз, зараз...

Паўлу Іванавічу захацелася крыкнуць на яе:

— Адкасніся!

...На экране рваліся бомбы.


--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.