Библиотека knigago >> Проза >> Советская проза >> Ваўчкі


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 2201, книга: Крутая мантра
автор: Дмитрий Александрович Гайдук

Контркультура «Крутая мантра» Дмитрия Гайдука — провокационное и бескомпромиссное произведение, бросающее вызов установленным нормам и культурным шаблонам. Книга предлагает альтернативный взгляд на современное общество, размышляя о таких понятиях, как свобода, нонконформизм и поиск собственного пути. Используя яркий и выразительный язык, Гайдук проводит читателя по лабиринту социальных и культурных парадоксов. Он анализирует культ потребления, абсурдность социальных ритуалов и пагубное...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Лідзія Арабей - Ваўчкі

Ваўчкі
Книга - Ваўчкі.  Лідзія Арабей  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Ваўчкі
Лідзія Арабей

Жанр:

Советская проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Ваўчкі"

Аннотация к этой книге отсутствует.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: prose_su_classics

Читаем онлайн "Ваўчкі". [Страница - 2]

відэльцы.

— Ірачка! Вячэраць! — голасна паклікала яна дачку.

Дачка ці не пачула, ці прыкінулася, што не пачула, з яе пакоя яшчэ мацней загрымела музыка.

Пасля вячэры Павел Іванавіч пайшоў у залю, сеў на сваё крэсла каля нізенькага століка са шкляным верхам, узяў жончын часопіс, пачаў гартаць. Англійскай мовы ён не ведаў, некалі вывучаў нямецкую, англійская здавалася яму вельмі цяжкая. Вось і цяпер паспрабаваў прачытаць некалькі слоў, але не зразумеў нічога, адклаў часопіс, узяў сённяшнюю газету, пачаў чытаць.

Жонка зноў сядзела на канапе, шыла, дачка нешта рабіла ў сваім пакоі, больш не іграла.

*

Назаўтра ў дзевяць трыццаць Павел Іванавіч падыходзіў да будынка народнага суда. Па крутой цемнаватай лесвіцы паднімаўся на трэці паверх. У калідорах і на лесвіцах стаялі людзі з заклапочанымі тварамі, сцішаныя, як у бальніцы, яны ўважліва глядзелі на Паўла Іванавіча, і ён пад гэтымі позіркамі адчуваў сябе ніякавата. Прайшоў у кабінет суддзі і шчыльна зачыніў за сабою дзверы.

Суддзя, жанчына гадоў сарака, у чорным шарсцяным касцюме і ў белай блузцы, сядзела за сваім сталом і пісала, на яго прывітанне адказала ветліва, усміхнулася і паківала галавою, быццам паказваючы, што рада яго бачыць. На яе стале ляжалі высокія груды папак і кнігі — грамадзянскі кодэкс, крымінальны, і яшчэ нейкімі паперамі быў закладзены стол. Павел Іванавіч заўсёды дзівіўся, як шмат у суддзі работы.

Другі засядацель, пажылы мужчына з ордэнскімі планкамі на сінім пінжаку, сядзеў за сталом, які быў прыстаўлены краем да стала суддзі, і гартаў папку — мусіць, вывучаў справу, якую сёння будуць слухаць.

Кабінет суддзі быў прасторны, светлы, падлога заслана жоўтым лінолеумам, на сцяне — план горада, у кутку сейф з круглаю жалезнаю ручкаю, на сейфе стаяць графін з вадою і шклянка, уздоўж сцен — крэслы. Некаторыя грамадзянскія справы слухаліся і тут, у кабінеце.

Павел Іванавіч распрануўся, павесіў паліто на вешалку, што стаяла ў кутку кабінета, падышоў да стала, за якім сядзеў пажылы засядацель.

— Ну, што ў нас сёння? — спытаўся не то ў суддзі, не то ў засядацеля.

— А во, паглядзіце,— паказала суддзя на папкі, што ляжалі перад пажылым засядацелем.— Адна справа крымінальная і дзве грамадзянскія.

Павел Іванавіч сеў за стол насупраць пажылога засядацеля.

— Дазволіце? — дакрануўся ён да сіняй папкі, што ляжала на стале.

— Ага, калі ласка,— адказаў пажылы засядацель, падсоўваючы папку да Паўла Іванавіча.

Книгаго: Ваўчкі. Иллюстрация № 2

У папцы было падшыта шмат дакументаў — і надрукаваных на машынцы, і напісаных ад рукі. Спачатку Павел Іванавіч пагартаў іх усе, не чытаючы, толькі вырываючы з тэкстаў асобныя сказы. «Сведка Патупчык паказаў, што затрымаў падсуднага, падставіўшы падножку...» «Абвінавачваецца ў тым, што сёмага лютага ў дзесяць гадзін вечара...» «Грошы ў суме дваццаць пяць рублёў...»

«Ну, ясна, будзем судзіць злодзея»,— падумаў Павел Іванавіч.

Суддзя яшчэ ўсё пісала, пажылы засядацель вывучаў другую справу, і Павел Іванавіч пачаў больш уважліва чытаць пратакол допыту падсуднага.

У пратаколе пісалася, што падсудны Зайчык Віктар Паўлавіч, тысяча дзевяцьсот сорак пятага года нараджэння, беларус, сёмага лютага ў дзесяць гадзін вечара ў парку імя Горкага затрымаў грамадзянку Івашкевіч Маргарыту Яфімаўну і загадаў ёй аддаць сумачку, у якой ляжалі грошы. На пытанне, ці быў з ім яшчэ хто-небудзь, падсудны адказаў, што рабіў усё сам, адзін, хаця пацярпеўшая Маргарыта Івашкевіч паказвала, што ў парку да яе падышлі ўдвух, грамадзянін Зайчык і яшчэ другі мужчына, нізкага росту, у кепцы, але таго, другога, не злавілі.

На пытанне, чаму ён, Зайчык Віктар Паўлавіч, абакраў жанчыну, той цынічна заявіў, што яму былі патрэбны грошы.

Павел Іванавіч чытаў пратакол і думаў, што колькі ў нас яшчэ басаты, што вось так і дачку могуць некалі затрымаць у парку — яна ж з музычнай школы ходзіць цераз парк,— могуць зняць гадзіннік, напалохаць, ды яшчэ добра, калі толькі гадзіннік адбяруць, ліха з ім, з гадзіннікам.

Ён думаў гэта і адчуваў яшчэ нешта, пакуль невыразнае, нешта ў гэтым пратаколе было такое, што трывожыла яго памяць. Ён пачаў чытаць пратакол зноў, з

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.