Библиотека knigago >> Документальная литература >> Документальная литература >> Пісьменніцкія былі і небыліцы


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 966, книга: Ну, до связи!
автор: Евгения Михайловна Артемичева

В своем романе "Ну, до связи!" Евгения Артемичева погружает читателей в мир случайных знакомств и необычной дружбы. Главный герой, Артем, находит загадочную записку у себя под дверью и, следуя ее указаниям, отправляется в увлекательное приключение. По мере того, как Артем исследует незнакомые места и встречает необычных людей, он начинает подвергать сомнению свою собственную жизнь и ценности. Случайное знакомство с Верой, талантливой актрисой, перерастает в неожиданно глубокую связь,...

Аляксей Гардзіцкі - Пісьменніцкія былі і небыліцы

Пісьменніцкія былі і небыліцы
Книга - Пісьменніцкія былі і небыліцы.  Аляксей Гардзіцкі  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Пісьменніцкія былі і небыліцы
Аляксей Гардзіцкі

Жанр:

Документальная литература

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Пісьменніцкія былі і небыліцы"

Літаратурныя эцюды Жанр гумарэскі, анекдота пра пісьменнікаў у нас быў няразвіты. На гэта ёсць прычыны. Адна з іх — наша сціпласць, недаацэнка гісторыі беларускай літаратуры, наогул культуры, маўляў, у рускіх пра Пушкіна гавораць, дык гэта ж Пушкін, у іх жа развітая літаратура! Куды там нам?! А калі згадаць, то гэты жартоўны жанр не менш, а, магчыма, і больш, чым у іншых рэспубліках, у нас бытаваў непасрэдна ў жыцці, пісьменнікі любілі і любяць пажартаваць адзін з аднаго. Аднак публікацый амаль не было. Не было, мусіць, і таму, што яшчэ гадоў дзесяць-пятнаццаць назад самі героі гэтых анекдотаў, жартаў прымалі б іх, як кажуць, не за здаровы гумар, а за своеасаблівыя кпіны, нават крытыку. Хоць крытыку тады, як вядома, толькі на словах паважалі, на справе яна магла і нашкодзіць. Што ні кажыце, галоснасць неяк незаўважна паўплывала на нашы адносіны да гумару, дакладней, да падобных гумарыстычных твораў. Імкнучыся быць, як цяпер прынята гаварыць, карэктным, я пазваніў асобным героям, на мой погляд, найбольш вострых жартаў (I. Чыгрынаву, Г. Марчуку, А. Ставеру), спытаў: ці можна друкаваць у такім выглядзе гэтыя рэчы, а можа, змякчыць што? Адказ быў прыкладна аднолькавы: «Можаш даваць, гэта мяне не крыўдзіць». I справядліва. Як даўно вядома, дасціпная жартаўлівасць — сведчанне высокага інтэлекту чалавека. Мне здаецца, што сёння больш раскавана пачынаюць адчуваць сябе і аўтары такіх публікацый. Прапаную чытачам гэтую бывальшчыну, якая неяк незаўважна назбіралася ў мяне.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: nonfiction

Читаем онлайн "Пісьменніцкія былі і небыліцы". [Страница - 15]

камітэта даручыла мне азнаёміцца з ёю і выказаць сваю думку. Праца крытыка пакінула добрае ўражанне, і ў мяне з’явіліся не скажу што заўвагі, а хутчэй кампрамісныя прапановы, якія тычыліся канкрэтных імёнаў пісьменнікаў з тым, каб выратаваць выданне, бо я адчуваў, адкуль разгарэўся сыр-бор і ў якім выпадку выпуск кнігі не можа адбыцца. Неўзабаве намесніка старшыні камітэта Анатоля Фаміча Барушку і мяне выклікалі ў ЦК партыі да Уладзіміра Гніламёдава, які займаўся там пытаннямі мастацкай літаратуры. Едучы ў машыне, Анатоль Фаміч пацікавіўся наконт маёй думкі пра выданне кнігі Андраюка. Я адказаў, што стаю за яе выпуск. Анатоль Фаміч дадаў, што яго пазіцыя такая самая. У кабінеце Уладзіміра Гніламёдава ўжо сядзелі аўтар Серафім Андраюк і загадчык рэдакцыі мастацкай літаратуры вы­давецтва Хведар Жычка. Выступіў аўтар манаграфіі, затым я, потым Барушка. Здавалася, усё ідзе добра. Валодзя ўжо выказаў думку, што трэба будзе гэтую гаворку аформіць пісьмова і далажыць вывады кіраўніцтву ЦК. Але раптам Жычка, які ўвесь час наглядаў за намі, сказаў адну фразу, якая зрабіла ўражанне выбуху бомбы:

— А ўчора дырэктар выдавецтва быў у сакратара ЦК тава­рыша Пілатовіча, і яны вырашылі кнігу не выдаваць.

— Чаму не выдаваць? — здзівіўся Гніламёдаў.

— Дух не наш,— растлумачыў Жычка, і ў яго іранічным паглядзе вачэй зайграла здзіўленне: няўжо дагэтуль вы яшчэ не ўсвядомілі, што Савецкую ўладу ўвасабляюць сакратар ЦК, дырэктар выдавецтва і ён — Хведар Жычка.

— Так-так, дух не той, дух не той,— спахапіўся Барушка і пачаў паляпваць Андраюка па плячы, нібыта ён даўно яго ведае і яны, маўляў, адзін аднаго разумеюць.

— Дык для чаго ж мы тут збіраліся? — вырвалася ў Валодзі Гніламёдава, але тут жа ён знайшоўся і абвясціў: — Пасяджэнне пераносіцца!

Цяпер я разумею: нас проста хацелі падставіць як пешак, зрабіць вінаватымі ў гэтай гульні. Ды яшчэ: мы праходзілі своеасаблівую школу, паводле якой, як выявілася, эстэтычны густ неабавязковы, галоўнае — валодаць нюхам, адчуваць, чым дыхаюць там, наверсе, і тады даволі проста вызначаецца гэты самы дух кніжкі.

Што да выхаду манаграфіі, дык Андраюк вырашыў праблему так: праз Інстытут літаратуры, дзе працаваў тады, ён уключыў рукапіс у план выпуску выдавецтва «Навука і тэхніка». Зразумела, з Інстытута літаратуры быў званок у ЦК, але і на гэты раз Гніламёдаў сказаў: «Можна выдаваць».


ХТО ЯК ПІША

На адной з творчых сустрэч, прадстаўляючы Валодзю Гніламёдава, я сказаў:

— Гэта наш добры крытык.

— Пішу я не так ужо і добра,— пракаменціраваў Валодзя і пасля паўзы дадаў: — Але пакуль што не бачу, каб хто пісаў лепш.


АЎТОГРАФ МІХАСЯ СТРАЛЬЦОВА

Міхась Стральцоў марыў купіць у вёсцы хату. Чалавек засумаваў па вясковай працы, па прыродзе, па зямлі, па людзях, якія яе абрабляюць. Аднойчы ён падахвоціўся да мяне на так званую дачу, што стаіць на ўсхіле знакамітай, так цудоўна апісанай у паэме Лысай тары. Там ён з нейкім захапленнем, як згаладнелы па працы на агародзе, пачаў ускопваць градку — узяў самую вялікую і запушчаную. Потым, седзячы за абедам, ён убачыў на суседнім століку сваю кнігу «Мой свеце ясны», якая толькі што выйшла. Нічога не прамовіў на гэта, а пачаў гаварыць пра Рыгора Барадуліна, паэзію якога вельмі любіў, затым пайшла гаворка пра творы іншых пісьменнікаў. Напаследак ён сказаў, што на Лысай гары таксама можна жыць і папрасіў, калі я дачуюся, што нехта тут прадае дачу, то каб перадаў яму пра гэта. Затым узяў сваю кнігу ў рукі і сказаў, што хоча напісаць вершаваны аўтограф. Я нешта адказаў у падтрымку гэтай задумкі, на што ад яго пачуў «Пачакай, пачакай...». Відаць, у яго нейкія радкі ўжо ўсплылі, толькі яшчэ нечага не хапала. Праз колькі хвілін ён напісаў на тытульным лісце:

Аляксею Гардзіцкаму:

3 прыродай гэтаю у згодзе,

Я Лысагор’ю б’ю чалом.

Кажу пры гэтакай нагодзе:

Папрацаваўшы ў агародзе,

Давай шчэ норму за сталом.

М. Стральцоў


ЯКІ ВЫГЛЯД У ПІСЬМЕННІКАЎ...

Алесь Ставер павёз на сваёй машыне групу пісьменнікаў у Лідскі раён. Надвячоркам прыехалі ў вясковы клуб. Заўсёды акуратны, у капелюшы, Ставер і тут праявіў прадбачлівасць у працы: праводзіў калег у клуб, а сам, пакуль не сцямнела, вярнуўся да

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.