Библиотека knigago >> Документальная литература >> Документальная литература >> Пісьменніцкія былі і небыліцы


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1281, книга: Мистика — сестра криминалистики
автор: Марина Серова

"Мистика — сестра криминалистики" Марины Серовой - это захватывающий детектив, который держит в напряжении с первой до последней страницы. Главная героиня, частный детектив Оксана Иванова, расследует загадочное убийство и вскоре понимает, что границы реальности размываются. Серова мастерски сочетает элементы криминалистики и мистики, создавая уникальную и интригующую историю. Оксана сталкивается с необъяснимыми явлениями, которые бросают вызов ее рациональному мышлению. Автор умело...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Белая акула. Питер Бредфорд Бенчли
- Белая акула

Жанр: Триллер

Год издания: 2002

Серия: persona grata

Аляксей Гардзіцкі - Пісьменніцкія былі і небыліцы

Пісьменніцкія былі і небыліцы
Книга - Пісьменніцкія былі і небыліцы.  Аляксей Гардзіцкі  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Пісьменніцкія былі і небыліцы
Аляксей Гардзіцкі

Жанр:

Документальная литература

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Пісьменніцкія былі і небыліцы"

Літаратурныя эцюды Жанр гумарэскі, анекдота пра пісьменнікаў у нас быў няразвіты. На гэта ёсць прычыны. Адна з іх — наша сціпласць, недаацэнка гісторыі беларускай літаратуры, наогул культуры, маўляў, у рускіх пра Пушкіна гавораць, дык гэта ж Пушкін, у іх жа развітая літаратура! Куды там нам?! А калі згадаць, то гэты жартоўны жанр не менш, а, магчыма, і больш, чым у іншых рэспубліках, у нас бытаваў непасрэдна ў жыцці, пісьменнікі любілі і любяць пажартаваць адзін з аднаго. Аднак публікацый амаль не было. Не было, мусіць, і таму, што яшчэ гадоў дзесяць-пятнаццаць назад самі героі гэтых анекдотаў, жартаў прымалі б іх, як кажуць, не за здаровы гумар, а за своеасаблівыя кпіны, нават крытыку. Хоць крытыку тады, як вядома, толькі на словах паважалі, на справе яна магла і нашкодзіць. Што ні кажыце, галоснасць неяк незаўважна паўплывала на нашы адносіны да гумару, дакладней, да падобных гумарыстычных твораў. Імкнучыся быць, як цяпер прынята гаварыць, карэктным, я пазваніў асобным героям, на мой погляд, найбольш вострых жартаў (I. Чыгрынаву, Г. Марчуку, А. Ставеру), спытаў: ці можна друкаваць у такім выглядзе гэтыя рэчы, а можа, змякчыць што? Адказ быў прыкладна аднолькавы: «Можаш даваць, гэта мяне не крыўдзіць». I справядліва. Як даўно вядома, дасціпная жартаўлівасць — сведчанне высокага інтэлекту чалавека. Мне здаецца, што сёння больш раскавана пачынаюць адчуваць сябе і аўтары такіх публікацый. Прапаную чытачам гэтую бывальшчыну, якая неяк незаўважна назбіралася ў мяне.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: nonfiction

Читаем онлайн "Пісьменніцкія былі і небыліцы". [Страница - 14]

вершы Пушкіна — з тым, каб потым прачытаць свае пераклады. Я пераклаў «Вакхічную песню», а Макаль — санет «Паэту». Пераклады нам вельмі спатрэбіліся — удзельнікі свята з цікавасцю слухалі вядомыя радкі ў перакладзе на іншую славянскую мову. Вярнуўшыся да дому, я напісаў нататкі для «ЛіМа» — «У Пушкіна». Да іх мы з Макалём дадалі і свае пераклады. Тагачасны рэдактар Леанід Прокша ухваліў і тое, і другое, матэрыял ішоў у нумар і ўжо стаяў на паласе. I раптам — званок. Леанід Януаравіч выбачальным голасам паведамляе, што нататкі, маўляў, пойдуць, а вось што да перакладаў... Аказваецца, якраз к гэтаму часу прыспела антыалкагольная пастанова (тая, першая!). Трэба пачынаць барацьбу... А мы разам з Пушкіным спяваем натхнёна гімн вясёламу богу Вакху...

Падымем і зрушым бакал да бакала!

Каб розум свяціўся, каб муза натхняла!..

Зляцеў з паласы і пераклад Макаля. Па такой самай прычыне: з’явілася пастанова аб узмацненні ролі літаратурна-мастацкай крытыкі, дзе падкрэслівалася, што інтэлігенцыя павінна служыць народу. А тут: «Паэт! не даражы пашанаю народнай».

Зноў неспадзяванка. I для рэдакцыі, і для нас. «Быў час, быў век, была эпоха...»

Але ж былі і пільныя рэдактары.


ЯК ЗАРАБІЦЬ ГРОШЫ

Міхась Чавускі расказваў, як у маладыя гады ён прыехаў у родную вёску і пахваліўся бацьку, што апублікаваў вялікі артыкул у газеце «Звязда». Бацька адразу пацікавіўся, колькі за гэта далі сыну грошай. Аказалася, сума на той час атрымана была прыстойная. Тады бацька здзівіўся:

— Дык чаму табе не рабіць гэта кожны дзень?


ШТО ЯШЧЭ МОЖНА ЎЗЯЦЬ?

Казімір Камейша расказваў мне, як напярэдадні свята Перамогі сустрэліся два паэты, два ветэраны вайны Антон Бялевіч і Пятро Прыходзька. Антон Бялевіч стаў успамінаць пра свае партызанскія паходы на Віцебшчыне, але Пятро Фёдаравіч вырашыў спляжыць свайго сябра напавал. 3 гонарам ён сказаў:

— А я браў Сандамірскі плацдарм і Берлін браў.

— Калі ты большы герой, нават Берлін браў, то ты вазьмі і бутэльку гарэлкі,— знайшоўся заядлы палеміст Антон Бялевіч.


ПЕРАКЛАДЧЫЦКІ ПЕРЛ

На адной з нарад у Саюзе пісьменнікаў абмяркоўвалі перакладчыцкія справы. Зайшла размова пра тое, з якой мовы лягчэй перакладаць: блізкароднаснай ці няроднаснай. Дарэчы, спрэчка гэтая вядзецца і да гэтай пары. Літаратары ў сваіх выступлениях звярталі ўвагу на казусы, у якія трапляюць перакладчыкі з блізкіх моў, у прыватнасці, з беларускай на рускую. Нехта сказаў, што нядаўна адкрыты ў Мінску рэстаран назвалі «Журавінка». А гэтым пяшчотным словам можна прыгалубіць і дзяўчыну: «Ты мая журавінка!» Але пабачыце, што атрымаеце, калі вы паспрабуеце прыгалубіць дзяўчыну гэтымі самымі словамі літаральна перакладзенымі па-руску: «Ты моя клюквинка!» Здаецца, літаратуразнавец Сцяпан Александровіч, які пазней у «Сказе пра Лы­сую гару» вобразна будзе названы кратом за сваю карпатлівую архіўна-пошукавую працу, спыніў увагу на перакладзе рамана Кузьмы Чорнага «Трэцяе пакаленне», у прыватнасці, на сказ «У канюшыне стракаталі конікі», які на рускай мове загучаў так: «В конюшне ржали лошадки».

Застаецца назваць толькі прозвішча аўтара гэтага перла — М. Шамбадал. А хутчэй за ўсё ён сваю бездапаможнасць схаваў за псеўданімам, даволі ўдалым, бо сапраўды, у перакладзе нашамбадалена.


НЕ ТОЙ ДУХ

Цяпер некаторыя пісьменнікі, дый не толькі пісьменнікі, любяць маляваць прывабна свой аўтапартрэт, паказваць сябе як мучанікаў мінулага, хоць у тыя часы яны мелі і добрыя пасады, і кватэры, і яшчэ тое-сёе.

Серафім Андраюк сціпла маўчыць пра гісторыю з выданнем яго манаграфіі «Жыццё. Літаратура. Героі». Кніга выйшла ў 1973 годзе, але рукапіс яе быў здадзены ў выдавецтва «Беларусь» прыкладна за гадоў шэсць да выхаду. На той час я працаваў у Камітэце па друку (ён называўся дзяржаўны, нібыта тады маглі быць камітэты прыватныя), а з Саюза пісьменнікаў за подпісам Івана Мележа прыйшоў ліст, у якім гаварылася, што выпуск кнігі С. Андраюка затрыманы выдавецтвам «Беларусь» у другой карэктуры і Саюз пісьменнікаў хадайнічае аб яе выданні. Да ліста быў дададзены пратакол пасяджэння секцыі крытыкі, дзе канстатавалася, што ўсе выступоўцы, за выключэннем прадстаўніка выдавецтва, выказаліся за выданне гэтай працы. Кіраўніцтва

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.