Библиотека knigago >> Документальная литература >> Документальная литература >> Пісьменніцкія былі і небыліцы


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1404, книга: Я — Златан
автор: Златан Ибрагимович

"Я — Златан" — это взрывная и вдохновляющая автобиография одного из величайших футболистов современности. Златан Ибрагимович без прикрас рассказывает о своем пути от небогатого района в Швеции до вершин мирового футбола. Он делится своими победами, поражениями и скандалами с удивительной честностью. Книга полна забавных анекдотов, откровенных признаний и провокационных высказываний в фирменном стиле Златана. Она показывает его как сложную и харизматичную фигуру, которая стала...

Аляксей Гардзіцкі - Пісьменніцкія былі і небыліцы

Пісьменніцкія былі і небыліцы
Книга - Пісьменніцкія былі і небыліцы.  Аляксей Гардзіцкі  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Пісьменніцкія былі і небыліцы
Аляксей Гардзіцкі

Жанр:

Документальная литература

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Пісьменніцкія былі і небыліцы"

Літаратурныя эцюды

Жанр гумарэскі, анекдота пра пісьменнікаў у нас быў няразвіты. На гэта ёсць прычыны. Адна з іх — наша сціпласць, недаацэнка гісторыі беларускай літаратуры, наогул культуры, маўляў, у рускіх пра Пушкіна гавораць, дык гэта ж Пушкін, у іх жа развітая літаратура! Куды там нам?! А калі згадаць, то гэты жартоўны жанр не менш, а, магчыма, і больш, чым у іншых рэспубліках, у нас бытаваў непасрэдна ў жыцці, пісьменнікі любілі і любяць пажартаваць адзін з аднаго. Аднак публікацый амаль не было. Не было, мусіць, і таму, што яшчэ гадоў дзесяць-пятнаццаць назад самі героі гэтых анекдотаў, жартаў прымалі б іх, як кажуць, не за здаровы гумар, а за своеасаблівыя кпіны, нават крытыку. Хоць крытыку тады, як вядома, толькі на словах паважалі, на справе яна магла і нашкодзіць. Што ні кажыце, галоснасць неяк незаўважна паўплывала на нашы адносіны да гумару, дакладней, да падобных гумарыстычных твораў. Імкнучыся быць, як цяпер прынята гаварыць, карэктным, я пазваніў асобным героям, на мой погляд, найбольш вострых жартаў (I. Чыгрынаву, Г. Марчуку, А. Ставеру), спытаў: ці можна друкаваць у такім выглядзе гэтыя рэчы, а можа, змякчыць што? Адказ быў прыкладна аднолькавы: «Можаш даваць, гэта мяне не крыўдзіць». I справядліва. Як даўно вядома, дасціпная жартаўлівасць — сведчанне высокага інтэлекту чалавека.

Мне здаецца, што сёння больш раскавана пачынаюць адчуваць сябе і аўтары такіх публікацый.

Прапаную чытачам гэтую бывальшчыну, якая неяк незаўважна назбіралася ў мяне.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: nonfiction

Читаем онлайн "Пісьменніцкія былі і небыліцы". [Страница - 17]

хтосьці з пісьменнікаў.

— I яго варта прыняць. Як жа, на палянцы, ды без мужчыны,— жартаўліва дадаў другі.


КАЛІ ТЫ МАЕШ АДНОЛЬКАВАЕ ПРОЗВІШЧА

Радыёстанцыя «Свабода» ў перадачы, прысвечанай Янку Купалу, паведаміла, што беларускага песняра пазнаёміў з адным літоўскім пісьменнікам Кастусь Цвірка. Ведаючы, што Кастусь прыйшоў у літаратуру ў пяцідзесятыя гады і не мог знацца з Янкам Купалам, некаторыя жартаўнікі сталі званіць паэту, віншаваць з тым, што ён сябраваў з самім класікам нашай літаратуры, яшчэ і дакараць, што не прызнаваўся ў гэтым, аж покуль заходняе радыё не расказала. Кас­тусь спачатку рабіў выгляд, што ганарыцца гэтым сяброўствам, якое знаўцы нарэшце адкрылі, але віншаванні не спыняліся. I тады не вытрываў:

— Дык гэта не я быў, то, мусіць, літоўскі паэт Пятрас Цвірка.


ПАДВЯЛА БАРАДА

Выетупалі з паэтам гумарыстам Пятром Сушко ў школе. Тады ён яшчэ быў даволі малады. У час сустрэчы выйшла так, што загаварылі пра дзядоў і ўнукаў, і Пятро вымушаны быў спытаць:

— Колькі год вы мне далі б?

— Семдзесят,— адказала дзяўчынка.

— Чаму ты так падумала?

— Барада ў вас старая.


ЯК «ПАДЛАВІЛІ» ЯНКУ МАЎРА

Ішла сустрэча пісьменніка Янкі Маўра са сваімі юнымі чытачамі. Раптам адзін з іх устае і пытае:

— У «Палескіх рабінзонах» напісана, што два хлопчыкі трапілі на бязлюдны востраў і злавілі шпіёна. Калі гэты востраў бязлюдны, то дзе яны вяроўку знайшлі, каб звязаць таго шпіёна?


ЯК НАРАДЖАЮЦЦА АНЕКДОТЫ

У часы Хрушчова, вялікага змагара за кукурузу, часта грамілі антыпартыйныя групы. Усе і не згадаеш. Але адна помніцца тым, што тут быў і «прымкнуўшы» Шэпілаў. Дык вось, у Саюзе пісьменнікаў ішоў партыйны сход па разгроме гэтай самай антыпартыйнай групы. Натуральна, што ўсе выступоўцы закляймілі яе, а на завяршэнне старшынствуючы Пятрусь Броўка звярнуўся да залы:

— Можа, у каго ёсць пытанні?

Падняў руку Янка Маўр, які любіў заўсёды ўнесці ў казёншчыну нешта сваё, гумаровае, і кажа:

— А гэтага лысага, што сеяў кукурузу, спаймалі ці не?

— Ціха, ціха,— замахаў на яго рукамі Броўка,— каго трэба, таго зловяць, і разбяруцца без нас.

...Не так даўно, у дзевяноста першым годзе, на расійскім тэлебачанні прайшла перадача аб анекдотах. 3 вуснаў Аркадзя Арканава гэты эпізод прагучаў як анекдот, больш сцісла, без упамінання названых мною прозвішчаў і месца дзеяння. Відаць, сатырыку нехта з беларускіх пісьменнікаў расказаў пра гэты сход.

Так і нараджаюцца анекдоты. Зрэшты, у пэўнай меры так нараджаліся і мініяцюры, жарты, якія я і прапанаваў тут.

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.