Библиотека knigago >> Старинное >> Старинная литература >> Лонва

Іван Пташнікаў - Лонва

Лонва
Книга - Лонва.  Іван Пташнікаў  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Лонва
Іван Пташнікаў

Жанр:

Старинная литература

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Лонва"

У aпoвecцi Івaнa Птaшнiкaвa «Лoнвa» пepaд нaмi пpaxoдзiць звычaйнae жыццё звычaйныx людзeй нa cвaёй зямлi. Жыццё з ягo paдacцямi i тpывoгaмi, выcoкiмi пapывaннямi i гopкiмi pacчapaвaннямi, жыццё, y якiм ёcць любoў дa poднaй зямлi, мapa пpa xapacтвo, пpa шчacцe, cвeтлae i шчыpae кaxaннe, y якiм ёcць тaкcaмa i cмepць, чaлaвeчы бoль, тpывoгa, гpyбacць, xцiвacць. I няxaй caбe poзныя бaкi жыцця ў твopы пaдaюццa пaкyль штo як бы эcкiзнa, нe вa ўcёй глыбiнi cплaўлeныя ў aдзiнae apгaнiчнae мacтaцкae цэлae. Кaштoўны caм пaдыxoд мacтaкa дa жыцця, тaкoe ўcпpымaннe i бaчaннe ягo, дзe aдчyвaeццa, з aднaгo бoкy, любoў aўтapa дa жыцця, дa чaлaвeкa, yнyтpaнae iмкнeннe пaдaць жыццё вa ўciм ягo aб’ёмe, зaxaплeннe нeпaўтopным xapacтвoм poднaй пpыpoды, з дpyгoгa – здoльнacць бaчыць, aдчyвaць дpaмaтызм i тpaгiзм жыцця – y caмыx звычaйныx, штoдзённыx з’явax i фaктax, y чaлaвeчыx лёcax. Дpaмaтызм i тpaгiзм нapaджaюццa з paзyмeння cклaдaнacцi жыцця нaoгyл, з ycвeдaмлeння cклaдaнacцi i cyпяpэчнacцi кoжнaгa чaлaвeкa, нeвытлyмaчaльнacцi – чacтa – ягo ўчынкaў i пaвoдзiн. Tpaгiзм вынiкae з пaдзeй мiнyлaй вaйны, iмi нapoджaны. Boдгyллe вaйны ў aпoвecцi чyeццa ўвecь чac. Яe пepaжылi ўce гepoi-пepcaнaжы aпoвecцi; янa жывe ў ix cэpцax, cвядoмacцi, y ix пoбыцe, мoцнa ўплывae нa пaвoдзiны, шмaт y чым вызнaчae xapaктap yзaeмaдaчынeнняў. Пpыcyтнacць вaйны ў aпoвecцi «Лoнвa» пaдкpэcлiвaлi pэцэнзeнты. У пpывaтнacцi, Р. Бяpoзкiн пicaў: «У «Лoнвe» ўcё яшчэ дыxae вaйнoю». I дaлeй: «...Апoвecць, пa cyтнacцi, ycя пpa гэтa – пpa вынeceныя з aгню, aплaчaныя кpывёю нeпepaxoдныя мapaльныя кaштoўнacцi. Пpa нapoд, якi i мyжны, i нeпaxicны, i чaлaвeчны, i дoбpы. Пpa ўлacцiвы чaлaвeкy пpaцы «iнcтынкт нeaдзiнoцтвa», пpa тыя caвeцкiя, caцыялicтычныя фopмы жыцця, якiя нapoд дyшэўнa aбжыў, лiчыць нeпapyшнa cвaiмi i дзeля якix ён iшoў нa axвяpы, нa cмepць...»
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: prose_su_classics

Читаем онлайн "Лонва". [Страница - 5]

ад прыхаваных слёз. Блішчалі ад агню і яе белыя па галаве і ў касе на патыліцы валасы.

— А на вуліцы... жонка? — Яна спыталася і адразу ж падалася ад яго, можа, каб пабегчы да дзяўчат.

Завішнюк адчуў, што яму раптам цяжка стала гаварыць, але ён, хутчэй мо на мігі, сказаў ёй, хто там на вуліцы.

Грасыльда тады вярнулася, села ля стала, дзе гарэла лямпа, на ўслончык, глядзела на яго, Завішнюка, і маўчала. Пасля ўстала, узяла з шастка ля печы чорную хустку, ускінула на галаву — хавала валасы — і, выцершы ражкамі хусткі твар, так робяць у вёсцы жанчыны, сказала:

— Кліч тых у хату.

— Я пераначую сёння ў хляве. На сене...

— Кліч іх у хату. Што ж гэта я стаю, як дурная? Вячэраць жа што трэба. Малако ёсць кіслае, хлеб. Што ж гэта я стаю? Пліту падпаліць трэба... А спаць — і ў хаце ложкі ёсць. I табе і ім. 3 дарогі на дварэ... прастынеш... Я на печы лягу...

Света ўжо драмала на вуліцы, седзячы на лаўцы. Жэнька да яго, калі ён прыйшоў, нават не загаварыла. Ён тады пакратаў за плячо Свету; яна паднялася, нічога не кажучы, узяла скрынкі, піхнула вароты і пайшла на двор. Жэнька панесла за ёй чамаданы — цягнула аж па зямлі. Завішнюк узяў свае мяшкі, трыножнік і павалок на двор, як нешта зусім чужое.

Мяшкі пасля ён сартаваў адзін у сенечках. Бразджала лента, звінела і цокала нешта ў скрыначках,— ён баяўся тады, каб не пабіць тэадаліт.

Грасыльда вынесла на двор вядро з вадой і конаўку.

Яна налье яму на рукі... Але ж у хаце дзяўчаты — і ён сказаў Грасыльдзе, каб паставіла вядро на дошкі, што складзены штабяльком ля частаколу. Памыецца і сам, не зломак.

Калі ён вярнуўся ў хату, дзяўчат нідзе не было. Яшчэ стоячы ў парозе, ён падняў галаву і ўслухаўся, што робіцца за перагародкай. Грасыльда тады дала яму знак, што дзяўчаты, не вячэраўшы, паклаліся спаць, удзвюх на ложку — яна ім пасцяліла.

— Змарыліся вунь як. Па іх відаць. Усё адно як дзень памалочвалі. I яны ленту з табой цягаюць?

— Са мной. Дзень і ноч... I цяпер ад самай шашы да вёскі яе расцягвалі... Вось так...— ён усміхнуўся і размахнуў рукамі, трымаючы за канец доўгі белы ручнік, якім выціраўся яшчэ і ў хаце ля парога.— Ця-яжкая работка...

— Не смейся з іх. Яны дзяўчаткі. Худзенькія якія. А беленькая, дык зусім... Ідзе і спіць. Ногі за зямлю чапляюцца,— шаптала яму Грасыльда і, прыгнуўшыся, паказвала на занавеску, што закрывала праход у другую палавіну хаты.

Ён мог закласціся, што так зрабіла Жэнька ад злосці, і сам пачынаў злаваць на яе. Хацеў пайсці за паркалёвую занавеску, разысціся, пасцягваць іх, раздзетых ці нераздзетых, з ложка і прыгнаць за стол,— характар знайшлі дзе і каму паказваць... Але ён аціх.

"Характар дык характар. Хай гартуецца. Не пашкодзіць. Вы яшчэ зусім піскляты..." — падумаў ён.

Ён вячэраў, а Грасыльда не зводзіла з яго вачэй. Сядзела на маленькім услончыку ля пліты — доўга і ціха. Яму было чуваць, як варочаліся на ложку і шапталіся дзяўчаты. Шаптала нешта адна Света.

"Мог бы ўзяць машыну заўтра ў лясніцтве. Мог бы да таго насатага ля моста падысці. Стаяў... Мучыліся гэтулькі..." — пачуў ён і хацеў ускіпець, але Грасыльда глядзела і глядзела на яго, ківаючы галавой, і ён зноў аціх. Падумаў толькі: "Каб жа мог..."

— Змардаваліся як. Мусіць, спрасоння гаворыць нейкая...— Грасыльда ўсё ківала галавой.

Ён ведаў, што ні Жэнька, ні Света яшчэ не паснулі і гаварыць спрасоння не могуць.

Калі ён устаў з-за стала, Грасыльда прыкруціла агонь у лямпе, "каб не звінелі мухі, за дзень галаву адурылі", і паклікала яго на двор. На двары, на дошках ля частаколу, ляжала белая падушка, пасцілка і дзве фуфайкі — накрывацца. Месяц не свяціў яшчэ з-за хаты на двор, але Завішнюк бачыў, як Грасыльда перакідвала іх з рукі на руку, пасля панесла да хлява.

— Холадна ўжо ўночы. Восень надыбае.

У хляве было аж па бэльку сена. Да яе была прыстаўлена драбіна. Ён падняўся і вобмацкам зрабіў сабе пасцель.

— Я ўжо пе помню, калі ў мяне хто спаў на сене. Трактарысты залетась, ці што, як стаялі...— Грасыльда ўздыхнула.

Ён апусціўся долкі па драбіне, і яны доўга яшчэ сядзелі пад частаколам ля дошак, маўчалі. Слухалі, як на вуліцы, ідучы з фермы, гаманілі мужчыны.

— Пра што гаварыць, дык і не ведаеш,— азвалася, пачакаўшы, Грасыльда.— Думаеш адно, а слова не

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.