Библиотека knigago >> Старинное >> Старинная литература >> Лонва

Іван Пташнікаў - Лонва

Лонва
Книга - Лонва.  Іван Пташнікаў  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Лонва
Іван Пташнікаў

Жанр:

Старинная литература

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Лонва"

У aпoвecцi Івaнa Птaшнiкaвa «Лoнвa» пepaд нaмi пpaxoдзiць звычaйнae жыццё звычaйныx людзeй нa cвaёй зямлi. Жыццё з ягo paдacцямi i тpывoгaмi, выcoкiмi пapывaннямi i гopкiмi pacчapaвaннямi, жыццё, y якiм ёcць любoў дa poднaй зямлi, мapa пpa xapacтвo, пpa шчacцe, cвeтлae i шчыpae кaxaннe, y якiм ёcць тaкcaмa i cмepць, чaлaвeчы бoль, тpывoгa, гpyбacць, xцiвacць. I няxaй caбe poзныя бaкi жыцця ў твopы пaдaюццa пaкyль штo як бы эcкiзнa, нe вa ўcёй глыбiнi cплaўлeныя ў aдзiнae apгaнiчнae мacтaцкae цэлae. Кaштoўны caм пaдыxoд мacтaкa дa жыцця, тaкoe ўcпpымaннe i бaчaннe ягo, дзe aдчyвaeццa, з aднaгo бoкy, любoў aўтapa дa жыцця, дa чaлaвeкa, yнyтpaнae iмкнeннe пaдaць жыццё вa ўciм ягo aб’ёмe, зaxaплeннe нeпaўтopным xapacтвoм poднaй пpыpoды, з дpyгoгa – здoльнacць бaчыць, aдчyвaць дpaмaтызм i тpaгiзм жыцця – y caмыx звычaйныx, штoдзённыx з’явax i фaктax, y чaлaвeчыx лёcax. Дpaмaтызм i тpaгiзм нapaджaюццa з paзyмeння cклaдaнacцi жыцця нaoгyл, з ycвeдaмлeння cклaдaнacцi i cyпяpэчнacцi кoжнaгa чaлaвeкa, нeвытлyмaчaльнacцi – чacтa – ягo ўчынкaў i пaвoдзiн. Tpaгiзм вынiкae з пaдзeй мiнyлaй вaйны, iмi нapoджaны. Boдгyллe вaйны ў aпoвecцi чyeццa ўвecь чac. Яe пepaжылi ўce гepoi-пepcaнaжы aпoвecцi; янa жывe ў ix cэpцax, cвядoмacцi, y ix пoбыцe, мoцнa ўплывae нa пaвoдзiны, шмaт y чым вызнaчae xapaктap yзaeмaдaчынeнняў. Пpыcyтнacць вaйны ў aпoвecцi «Лoнвa» пaдкpэcлiвaлi pэцэнзeнты. У пpывaтнacцi, Р. Бяpoзкiн пicaў: «У «Лoнвe» ўcё яшчэ дыxae вaйнoю». I дaлeй: «...Апoвecць, пa cyтнacцi, ycя пpa гэтa – пpa вынeceныя з aгню, aплaчaныя кpывёю нeпepaxoдныя мapaльныя кaштoўнacцi. Пpa нapoд, якi i мyжны, i нeпaxicны, i чaлaвeчны, i дoбpы. Пpa ўлacцiвы чaлaвeкy пpaцы «iнcтынкт нeaдзiнoцтвa», пpa тыя caвeцкiя, caцыялicтычныя фopмы жыцця, якiя нapoд дyшэўнa aбжыў, лiчыць нeпapyшнa cвaiмi i дзeля якix ён iшoў нa axвяpы, нa cмepць...»
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: prose_su_classics

Читаем онлайн "Лонва". [Страница - 85]

не было чуваць.

3 фермы на поле, нагружаныя роўна з коньмі белымі мяхамі, паехалі дзве падводы. Завішнюк угледзеў іх, калі яны былі ўжо ля ям, і пазнаў чорнага Смыка.

У яго заныла-заныла ўсярэдзіне...

Лонваўцы сеялі жыта.

Ззаду за падводамі на поле ішлі Міхал з Грасыльдай, ішлі ўпобачкі, плячо ў плячо, гамапілі моцна — на ўвесь Земфонд — і размахвалі, размахвалі рукамі.

"Многа ім яшчэ вось так ісці поплеч і даказваць адно аднаму..." — падумаў Завішнюк.

Калі ён угледзеў, што Грасыльда ў белай хустцы, успомніў, што гэта яна, Грасыльда, мігнулася ля акна на двары тады, як ён, Завішнюк, толькі яшчэ працёр вочы,— пайшла на ферму, кінуўшы яму снеданне на стале пад белым абрусам, і не вярнулася: будзе занята ўвесь дзень. Ён падумаў, што ў Грасыльды ж хворае сэрца, што яна плакала і па Жэньцы, і па Юрку, якога нідзе не знайшлі, як па сваім Валодзю, і што пра гэта ведае толькі ён, Завішнюк. Успомнілася яшчэ, як Грасыльда, калі ён кратаўся ад варот з Жэнькай на калёсах, не магла ўжо стаяць на нагах — апусцілася на лаўку і сядзела, торкаючы ў зямлю кійком,— сасновым гладкім сукам,— які стаяў у яе ў сенечках ля парога. Не бачыла нават, што перакруціла кіёк і трымае востры канец у руцэ, а тупым совае ў зямлю.

Ён успомніў яшчэ, як у Жэнькі, калі яе паклалі на калёсы, вываліўся з кішэнькі на кофтачцы жолуд. Зялёны яшчэ зусім, з Грасыльдзінага маладога дуба, што рос у гародчыку; зялёны, з маленькім жоўтым лісточкам. Вываліўся, скаціўся з калёс, з пасцілак і ўпаў на зямлю. Яго адразу ўтапталі ў пясок людзі...

У Земфондзе лонваўцы сеялі жыта...

На ўсходзе раз’язджаліся хмары і жаўцела над лесам неба, як усё роўна стаяла зарыва.

Тады на Завішнюка хлынула нешта гарачае...

Успомніў зарыва ўначы над шашой і граду на Каралінскай пасецы... Успомніў дужыя рукі сястры ў бальніцы... Успомніў Жэньку... Вясёлую, з рассыпанымі па плячах валасамі... Яна скача з курганка на курганок, смяецца, аж заліваецца, адкінуўшы галаву, і лічыць на пальцах сваіх канюхоў...

...Над трактарам у Земфондзе кружыліся вароны... А калі раз’едуцца зусім хмары і днём стане горача, у Сырніцы ў небе зноў будуць прасіць вады канюхі...

Яны будуць лётаць высока ў небе, будуць кружыцца і кружыцца над лесам... I Жэнька будзе жыць... I гаварыць стане. I ён цяпер будзе ездзіць да яе ў бальніцу кожны раз, калі толькі выпадзе, а то будзе ездзіць і праз дзень. I паедзе заўтра: у лясгас жа трэба. Выйдзе вечарам на шашу — і пойдзе, калі не будзе машын, пойдзе пехатой. А назад раніцай пад’едзе з кім-небудзь, каб паспець на работу: раніцай лягчэй знайсці машыну..

Калі змоўк у Земфондзе трактар, над дарогай павісла яшчэ гусцейшая цішыня...

Даганяючы сваіх, Завішнюк сышоў з дарогі на пасеку і пайшоў па белым высокім і сухім сіўцы. Угледзеў, што на сіўцы шэрае павуцінне — вісіць густымі латочынкамі, не ступіць за ім, а на павуцінні — блішчыць раса. Падумаў, што і тут, на ўзлессі, ля самай Лонвы, нядаўна ляжаў туман і раса недзе ўжо была халодная з начы...

Падумаў пасля, што восень на Мсціжаўшчыне пачынаецца яшчэ ў жніўні...

1964

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.