Библиотека knigago >> Проза >> Советская проза >> Дзяўчына-маці

Янка Мавр - Дзяўчына-маці

Дзяўчына-маці
Книга - Дзяўчына-маці.  Янка Мавр  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Дзяўчына-маці
Янка Мавр

Жанр:

Советская проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Дзяўчына-маці"

Аннотация к этой книге отсутствует.


Читаем онлайн "Дзяўчына-маці". Главная страница.

Янка МАЎР


ДЗЯЎЧЫНА-МАЦІ


Раман (урывак)


З любоўю да дзяцей і кніг


11 мая 2018 года споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра — Івана Міхайлавіча Фёдарава — вядомага пісьменніка, аднаго з заснавальнікаў беларускай літаратуры для дзяцей і юнацтва. Яго творчая спадчына мнагазначная і разнастайная: аповесці, апавяданні, першы дзіцячы раман, фельетоны, публіцыстычныя творы. Янка Маўр — пачынальнік прыгодніцкага і фантастычнага жанраў у беларускай літаратуры.

У 1934 годзе на ўсебеларускім конкурсе на лепшую кнігу для дзяцей яго аповесць «ТВТ» была адзначана першай прэміяй. У гэты час у Расіі, ва Украіне таксама пачалі больш звяртаць увагі на дзіцячую літаратуру.

«Тады і нашы дарослыя пісьменнікі, — пісаў Янка Маўр, — часцей сталі пісаць для дзяцей, і літаратурная грамадскасць адзначала гэта як з’яву дадатную; творы гэтыя абгаворваліся, улічваліся, папулярызаваліся. На жаль, гэта не датычылася прафесіянальных дзіцячых пісьменнікаў. Паміж іншым, нікому не магло прыйсці ў галаву, каб дзіцячы пісьменнік мог мець, скажам, такое самае снабжэнне, як дарослы, пры аднолькавым літаратурным багажы». Да дзіцячай літаратуры Янка Маўр ставіўся вельмі сур’ёзна, бо менавіта ў дзяцінстве фарміруецца любоў да кнігі і літаратуры. Аднак, статус дзіцячых пісьменнікаў і тых, хто пісаў для дарослых, быў зусім розны.

«У гэтым сэнсе, — пісаў Я. Маўр, — цікавым быў мой прыезд у Маскву ў 1943 годзе. Сакратар ЦК БССР Гарбуноў сустрэў мяне славамі: «Наш дзіцячы карыфей прыехаў». Сказаны былі гэтыя словы жартаўліва, але без насмешкі. У сталоўцы пісьменнікаў «карыфея» запісалі ў лік пачынаючых. З беларускіх пісьменнікаў у гэтай катэгорыі быў толькі адзін Краўчанка. Што абед для нас быў трохі горшы — не бяда. Больш непрыемным было сустракацца са сваімі рускімі, украінскімі, літоўскімі калегамі, гутарыць з імі за сталом, але абедаць з імі не мець права. Пры гэтым я ведаў, што ўсе гэтыя мае калегі і стаж мелі меншы за мой і напісалі менш як я. У гэты час у мяне зарадзілася думка перакваліфікавацца на дарослага пісьменніка. На новагоднім банкеце (на 46 год) я нават «афіцыйна» абвясціў аб гэтым».

Гэтыя словы падаюцца з тонкім маўраўскім гумарам, і, сапраўды, Янка Маўр напісаў некалькі апавяданняў для дарослых, але гэта былі апавяданні аб дзецях, у лёс якіх увайшла вайна. Сярод іх — апавяданне «Завошта», у аснову якога пакладзены сапраўдны факт — гібель жонкі і сына Міхася Лынькова, драматычнае і хвалюючае апавяданне «Максімка» і іншыя.

Ваеннай тэме прысвечана і значная частка ненадрукаванай спадчыны пісьменніка. Незавершаным і неапублікаваным застаўся твор «Дзяўчына-маці» (1946—1947), рукапіс якога знаходзіццаў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. У гэтым творы, адзначала Эсфір Гурэвіч, найбольш выявілася здольнасць Янкі Маўра як псіхолага, ён змог паказаць рух пачуцця дзяўчыны, яго дыялектыку, калі агульначалавечае пачуццё становіцца сваім, балюча асабістым, выпакутаваным, кроўна-мацярынскім. На жаль, гэты твор быў адкладзены, відаць у сувязі з той вялікай працай Янкі Маўра па падрыхтоўцы да выдання славутай кнігі «Ніколі не забудзем». Прапануем сёння гэты твор нашым чытачам.


Марыя МІЦКЕВІЧ, унучка Янкі Маўра.


І


На дварэ бразнулі варотцы. Маці і дачка ўздрыгануліся. Чаго — самі не ведалі. Дагэтуль іх ніхто не трывожыў, і небяспекі яны не бачылі. Але такі ўжо час.

— Паглядзі, Ліза, хто там...

Дачка кінулася да вакенца, што выходзіла на двор. Праз восеньскі туман ледзь вызначаўся спарахнелы плот з голай вішняй, чарнеўся бульбянік на маленькім гародчыку, а хата суседа Максіма зусім расплылася ў імгле.

Ля вакна мільганула галава дзяўчыны ў чорнай шапачцы.

— Дзяўчына? Да каго? — здзівілася маці.

— Можа, да Варапаіхі, а можа, і да нас, — спакойна адказала Ліза.

— Хто ж такі можа ісці да нас? — пачала меркаваць маці. — А да Варапаіхі, здаецца, ніякая дзяўчына не ходзіць.

Тым часам у сенцах пачуліся крокі, затым стук у дзверы — і дзяўчына ўвайшла ў пакой.

— Маня?! — усхапілася Ліза і кінулася абдымаць госцю. — Якім чынам?

— У мяне ёсць да цябе справа, — сказала дзяўчына такім тонам, што Ліза адразу спахмурнела.

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.