Библиотека knigago >> Проза >> Современная проза >> Дзень Дуэлі


Валерий Корносенко Альтернативная история Роман "Экстрасенс. Назад в прошлое. Россия 2006 (СИ)" представляет собой историю о молодом экстрасенсе Никите, который получает возможность вернуться в прошлое и предотвратить трагические события, произошедшие в 2006 году. * Книга наполнена напряженными и захватывающими моментами, которые держат читателя в напряжении от начала до конца. * Никита и другие главные герои правдоподобны и обладают реалистичными мотивами и недостатками. * ...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Культ. Константин Образцов
- Культ

Жанр: Ужасы

Год издания: 2016

Серия: Интеллектуальный триллер

Валеры Гапееў - Дзень Дуэлі

Дзень Дуэлі
Книга - Дзень Дуэлі.  Валеры Гапееў  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Дзень Дуэлі
Валеры Гапееў

Жанр:

Современная проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Дзень Дуэлі"

Аннотация к этой книге отсутствует.


Читаем онлайн "Дзень Дуэлі". Главная страница.

Валеры ГАПЕЕЎ


Дзень Дуэлі


Апавяданне

Книгаго: Дзень Дуэлі. Иллюстрация № 1

Гэтае невялікае мястэчка з насельніцтвам недзе ля 20 тысяч чалавек знаходзілася не тое што ўбаку ад чыгунак і аўтатрас, але ўбаку ад дарог добрых і ўсякіх. У мяне засталося два тыдні адпачынку, і я выпраўляўся ў сваю апошнюю перад кабінетнай працай над дысертацыяй этнаграфічную паездку – у ваколіцах мястэчка захавалася некалькі дробных вёсак, дзе льга было пачуць аўтэнтычныя спевы.

Выехаўшы з раніцы з Мінска, толькі надвячоркам я трапіў у мястэчка. Мясцовы гатэль аказаўся нечакана высокага ўзроўню: у прасторным, з высокімі столямі фае быў бар, стаяў більярдны стол. Жанчына гадоў сарака за стойкай была апранутая ў густоўную форму. Кошт аднамеснага нумара аказаўся прымальным, сам нумар уразіў мяне не беднасцю, але стыльнасцю. Унітаз быў цэлы і ззяў, ванна без іржы, краны працавалі спраўна, гарачая вада – ў наяўнасці. Гэта надало мне настрою. З асалодай памыўшыся, пераапрануўся і бадзёра спусціўся ўніз.

Тут усё ажыло: каля бара таўклося з дзясятак маладых людзей, акружыўся гульцамі і заўзятарамі більярдны стол, стукалі шары. На мяне сёй-той азірнуўся, зрэшты, добразычліва. Даведаўся пра месца бліжэйшага рэстарана (а такіх было, аказваецца цэлых пяць у гэтым горадзе, што мяне здзівіла невымоўна: у такой глушы?), выйшаў на вуліцу – пешкі было хвілін пятнаццаць хады.

Быў аўторак, я чакаў, па досведзе, убачыць практычна пустую залу, але наўздзіў яна была запоўненай, гучала прыемная музыка – у адведзеным куце граў квартэт, некалькі пар кружыліся ў танцы. Мяне сустрэлі, што яшчэ больш мяне здзівіла, спыталі, якому месцу я аддам перавагу, і самае дзіўнае: невялікі стол на дваіх знайшоўся, да якога мяне і правялі. Абрус быў чыстым да той ступені, калі баішся пакінуць на ім потныя адбіткі сваіх рук, прыборы зіхацелі.

Калі прынеслі напоі, ля стала прыпынілася дзяўчына.

– Вы, здаецца, адзін, не будзеце супраць, калі я прысяду і складу кампанію на гэты вечар?

Я крыху асалапеў, але тут жа кіўнуў з усмешкай, у якой, спадзяваўся было больш прыязнага разумення сітуацыі, чым хвіліннай разгубленасці. Афіцыянтка без словаў прынесла яшчэ адзін прыбор. Дзяўчына прадставілася:

– Іна.

– Андрэй.

– Надоўга да нас?

Мяне не здзівіла яе пытанне, я зразумеў: у невялікім мястэчку з такім наведваннем кавярняў і рэстаранаў (не было падстаў думаць, што ў іншых падобных месцах цяпер бязлюдна) няцяжка пазнаць прыезджага. Мы пачалі гутарку, якая мне падабалася: дзяўчына не была сарамлівай, але і балбатлівай роўна ў той меры, якая дапушчальная пры першым знаёмстве са зразумелымі планамі на далейшы час. Ёй было за дваццаць, мілы твар у апраўленні блакітных валасоў з ружовай пасмай, трошкі кірпаты носік над роўнымі вуснамі, адкрытыя прыгожыя плечы, рукі з доўгімі пальцамі. Невялікая рамантычная прыгода заўсёды ўваходзіла ў мае планы палявых выхадаў, так што я ўпотай радаваўся, што не трэба рабіць самому асаблівых намаганняў. Намеры дзяўчыны не былі двухсэнсоўнымі, пра што казалі і гуллівыя позіркі, і жэсты.

Мы нязмушана гутарылі за ежай. Я зразумеў яе планы на сённяшні вечар і ноч, яна, відавочна, зразумела, што я зразумеў, а я ў сваю чаргу зразумеў, што яна зразумела, што я зразумеў – і ніякай ніякаватасці між намі не было.

Мінула каля дзвюх гадзін, святло ў зале прыглушылі, на сталах гарэлі цёплыя свечкі. Мы танчылі, прыціснуўшыся досыць інтымна. Штуршок у маю спіну быў дастаткова адчувальным, каб на яго не азірнуцца. Хлопец майго веку, але вышэй і буйней за мяне разы ў паўтара, кінуўся выбачацца.

– Нічога, бывае, – прыняў я яго прабачэнні.

– Не-не, я павінен вас пачаставаць, – не спыняўся ён.

– Не варта, – адказаў я ўсмешкай.

– Што вы, як я буду выглядаць у вачах землякоў, калі так паступлю з прыезджым?

– Бачу, вы паважаеце гасцей… – злёгку разгубіўся я.

– Мы безумоўна паважаем і любім прыезджых!

А вось гэта цягнула на нейкую асаблівасць мястэчка, і ўва мне абу­дзіўся вучоны-этнограф, які тузануў за язык:

– Прабачце, а за што? Мы нейкія асаблівыя?

Хлопец усміхнуўся

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.