Библиотека knigago >> Документальная литература >> Документальная литература >> Пісьменніцкія былі і небыліцы


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1976, книга: Словарь по политологии
автор: В Н Коновалов (д.ф.н.)

"Словарь по политологии" профессора В. Коновалова - это всеобъемлющий справочник, который предоставляет детальное и авторитетное определение ключевых концепций, терминов и персоналий в области политологии. Словарь охватывает широкий спектр тем, от классических политических теорий до современных глобальных проблем. Он включает в себя определения понятий, таких как "либерализм", "социализм", "демократия" и "национализм", а также имена выдающихся...

Аляксей Гардзіцкі - Пісьменніцкія былі і небыліцы

Пісьменніцкія былі і небыліцы
Книга - Пісьменніцкія былі і небыліцы.  Аляксей Гардзіцкі  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Пісьменніцкія былі і небыліцы
Аляксей Гардзіцкі

Жанр:

Документальная литература

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Пісьменніцкія былі і небыліцы"

Літаратурныя эцюды Жанр гумарэскі, анекдота пра пісьменнікаў у нас быў няразвіты. На гэта ёсць прычыны. Адна з іх — наша сціпласць, недаацэнка гісторыі беларускай літаратуры, наогул культуры, маўляў, у рускіх пра Пушкіна гавораць, дык гэта ж Пушкін, у іх жа развітая літаратура! Куды там нам?! А калі згадаць, то гэты жартоўны жанр не менш, а, магчыма, і больш, чым у іншых рэспубліках, у нас бытаваў непасрэдна ў жыцці, пісьменнікі любілі і любяць пажартаваць адзін з аднаго. Аднак публікацый амаль не было. Не было, мусіць, і таму, што яшчэ гадоў дзесяць-пятнаццаць назад самі героі гэтых анекдотаў, жартаў прымалі б іх, як кажуць, не за здаровы гумар, а за своеасаблівыя кпіны, нават крытыку. Хоць крытыку тады, як вядома, толькі на словах паважалі, на справе яна магла і нашкодзіць. Што ні кажыце, галоснасць неяк незаўважна паўплывала на нашы адносіны да гумару, дакладней, да падобных гумарыстычных твораў. Імкнучыся быць, як цяпер прынята гаварыць, карэктным, я пазваніў асобным героям, на мой погляд, найбольш вострых жартаў (I. Чыгрынаву, Г. Марчуку, А. Ставеру), спытаў: ці можна друкаваць у такім выглядзе гэтыя рэчы, а можа, змякчыць што? Адказ быў прыкладна аднолькавы: «Можаш даваць, гэта мяне не крыўдзіць». I справядліва. Як даўно вядома, дасціпная жартаўлівасць — сведчанне высокага інтэлекту чалавека. Мне здаецца, што сёння больш раскавана пачынаюць адчуваць сябе і аўтары такіх публікацый. Прапаную чытачам гэтую бывальшчыну, якая неяк незаўважна назбіралася ў мяне.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: nonfiction

Читаем онлайн "Пісьменніцкія былі і небыліцы". [Страница - 4]

у тыя хрушчоўскія гады і прачытаў Карпюк у часопісе «Новый мир» мемуары генерала Гарбатава, у якіх прыгадваецца прыём у Крамлі ў гонар перамогі над фашызмам. Генерал пісаў, што ён не браў чарку на прыёме, бо непітушчы. Тут і паявілася думка ў Аляксея Нічыпаравіча: а чаму б ім не стварыць таварыства цвярозасці. Пісьменнік адразу выехаў у Маскву, дазваніўся да генерала і дамовіўся аб сустрэчы. Пасадзіўшы пісьменніка за стол, Гарбатаў тут жа паставіў бутэлечку каньяку і дзве чарачкі.

— Вы што, вы ж непітушчы! — здзівіўся Карпюк.

— А я частую вас,— адказаў генерал.

— Я таксама не п’ю,— і Карпюк выклаў сваю ідэю.

— Гэта вельмі цяжка зрабіць. Есць закон: каб стварыць арганізацыю, трэба не менш чым тры чалавекі. А дзе ж знайсці трэцяга?..

— А сярод генералаў?

— Сярод маіх генералаў няма ніводнага, хто не піў бы. Можа, пашукаць сярод пісьменнікаў?

I тут Карпюк зноў падумаў: у Маскве знаходзіцца Алесь Адамовіч, ён жа не п’е. Прыехаў у Саюз пісьменнікаў, а там гавораць, што Адамовіч сёння вяртаецца ў Мінск. Аляксей Нічыпаравіч паспеў на цягнік за некалькі хвілін да адпраўлення. Пайшоў па ўсіх вагонах, угледзеў Аляксандра Міхайлавіча і кажа:

— У Мажайску выйдзем і паедзем да Гарбатава, будзем ствараць таварыства цвярозасці.

— Калі я ўступлю, то разладжу яго знутры,— выказаў сваю думку Адамовіч.

Што рабіць?.. Аляксей Нічыпаравіч падумаў, што найлепш будзе звярнуцца за падтрымкай да Ніны Пятроўны — жонкі Хрушчова. Але ўспомніў словы Гарбатава, сказаныя ім на раз­вилине:

— Пакуль у Крамлі п’юць, датуль і краіна будзе піць.

Аднак Карпюк не здаўся. Ен вырашыў зрабіць апошнюю спробу — скарыстаць імя правадыра міжнароднага пралетарыяту У. I. Леніна. Калі ў Савецкім Саюзе рыхтаваліся да сотых угодкаў з дня нараджэння У. I. Леніна і ад кожнай арганізацыі запатрабавалі мерапрыемствы да гэтага юбілею, то Аляксей Нічыпаравіч як сакратар абласной пісьменніцкай арганізацыі прынёс іх у абком усяго з аднаго пункта: «Правесці кампанію «А Ленін не піў».

Не падтрымалі.

Неўзабаве ён, Быкаў і Блакіт паехалі ў Масты. Перакусіць вырашылі на беразе Нёмана. Карпюк прывык, што сябры заўсёды налівалі яму ў шклянку мінеральную ваду. На гэты раз мінералкі не было і яму налілі паўшклянкі белай. Блакіт прапанаваў тост за здароўе тых, хто зведаў цяжкасці вайны, за ветэранаў. Быкаў дадаў, што ў такім разе трэба выпіць да дна. Выпілі. Карпюк адразу стаў чырванець-чырванець, павесялеў. Быкаў прапанаваў:

— Можа, паедзем дамоў?

— Куды паедзем? Гуляем да раніцы,— запярэчыў Карпюк.

А як стварылася таварыства цвярозасці і стомленаму ў барацьбе Карпюку прапанавалі ўвайсці ў мясцовае кіраўніцтва гэтай арганізацыі, ён сказаў: «Цяпер я ўжо не пайду».


ПРАМОВА (СПІЧ) УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА Ў ГОНАР ЯГАМОСЬЦІ А. Н. КАРПЮКА НА ЯГО ШАСЦІДЗЕСЯЦІГОДДЗІ

«...Мы шмат знаёмыя з Аляксеем Карпюком... Нават дружылі. Аднойчы ён мне нават даў сваю шапку, калі я ішоў на спатканне. Сказаў: «Сорамна табе ў такой шапцы ісці на спатканне». Здзёр з маёй галавы маю, а мне даў сваю. Добрая была шапка. Норкавая, ці якая яшчэ там.

Рознае ў нас бывала. I — хочаце верце, хочаце не — гэта не вы сёння прымусілі яго прылюдна зрабіць ягоны першы лык шампанскага. I я ганаруся гэтым. Ён сам тут не дасць схлусіць. I вось «неисповедимы пути господни», сёння ён шампанскае выпіў, а я вымушаны падымаць тост за яго здароўе і «сто год» мінеральнай вадой. (Рэпліка з месца: «Вось небяспека такой дружбы». Другая: «3 кім павядзешся...») Цяпер мы крыху далей адзін ад аднаго (гарады), але сэрцы разам.

I яшчэ аб зменлівасці чалавечых лёсаў. Калі хочаце, я раскажу вам сплетню, якая ходзіць пра юбіляра. (Рэпліка: «Просім! Просім!») Кажуць, што ён і цяперашні папа рымскі родам з адных мясцін. Можа, і так, але вось промысел божы: адзін пайшоў у папы рымскія, а другі ў дырэктары антырэлігійнага музея... Вось як яно ў жыцці...»

I ўрэшце пайшлі простыя (а не юбілейныя) словы Валодзі Караткевіча пра тое, за што ён і мы любілі гэтага чалавека.


ЯК КАРАТКЕВІЧ ЛЕДЗЬ НЕ СТАЎ ПРЫНЦАМ

На семінар маладых пісьменнікаў у Гародню быў запрошаны Валодзя Караткевіч. Пасяліліся мы з ім у адным нумары. Цэлы вечар ён расказваў навелы са свайго жыцця. Вось

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.