Библиотека knigago >> Документальная литература >> Документальная литература >> Пісьменніцкія былі і небыліцы


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1948, книга: Салтычиха
автор: Иван Кузьмич Кондратьев

"Салтычиха" Ивана Кондратьева - захватывающая историческая проза, которая погружает нас в жуткий и мрачный мир жестокой помещицы Дарьи Салтыковой. Автор мастерски воссоздает атмосферу XVIII века, детально описывая быт, нравы и социальные порядки того времени. Образ Салтычихи в романе раскрывается во всей своей кошмарной полноте. Кондратьев не пытается оправдать или приукрасить ее чудовищные преступления, а наглядно демонстрирует всю глубину ее порочности и садизма. Читатель...

Аляксей Гардзіцкі - Пісьменніцкія былі і небыліцы

Пісьменніцкія былі і небыліцы
Книга - Пісьменніцкія былі і небыліцы.  Аляксей Гардзіцкі  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Пісьменніцкія былі і небыліцы
Аляксей Гардзіцкі

Жанр:

Документальная литература

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Пісьменніцкія былі і небыліцы"

Літаратурныя эцюды

Жанр гумарэскі, анекдота пра пісьменнікаў у нас быў няразвіты. На гэта ёсць прычыны. Адна з іх — наша сціпласць, недаацэнка гісторыі беларускай літаратуры, наогул культуры, маўляў, у рускіх пра Пушкіна гавораць, дык гэта ж Пушкін, у іх жа развітая літаратура! Куды там нам?! А калі згадаць, то гэты жартоўны жанр не менш, а, магчыма, і больш, чым у іншых рэспубліках, у нас бытаваў непасрэдна ў жыцці, пісьменнікі любілі і любяць пажартаваць адзін з аднаго. Аднак публікацый амаль не было. Не было, мусіць, і таму, што яшчэ гадоў дзесяць-пятнаццаць назад самі героі гэтых анекдотаў, жартаў прымалі б іх, як кажуць, не за здаровы гумар, а за своеасаблівыя кпіны, нават крытыку. Хоць крытыку тады, як вядома, толькі на словах паважалі, на справе яна магла і нашкодзіць. Што ні кажыце, галоснасць неяк незаўважна паўплывала на нашы адносіны да гумару, дакладней, да падобных гумарыстычных твораў. Імкнучыся быць, як цяпер прынята гаварыць, карэктным, я пазваніў асобным героям, на мой погляд, найбольш вострых жартаў (I. Чыгрынаву, Г. Марчуку, А. Ставеру), спытаў: ці можна друкаваць у такім выглядзе гэтыя рэчы, а можа, змякчыць што? Адказ быў прыкладна аднолькавы: «Можаш даваць, гэта мяне не крыўдзіць». I справядліва. Як даўно вядома, дасціпная жартаўлівасць — сведчанне высокага інтэлекту чалавека.

Мне здаецца, што сёння больш раскавана пачынаюць адчуваць сябе і аўтары такіх публікацый.

Прапаную чытачам гэтую бывальшчыну, якая неяк незаўважна назбіралася ў мяне.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: nonfiction

Читаем онлайн "Пісьменніцкія былі і небыліцы". [Страница - 3]

прыстойнага сем’яніна і раптам — на табе такое. Во будзе сенсацыя!

Назаўтра за сняданнем калегі цікавяцца ў Кавалёва, дзе ж прападаў ён.

— Быў у адной жанчыны,— прызнаўся пісьменнік.

— Ну і што? — у чаканні сенсацыі ўсе позіркі былі скіраваны на Паўла Нічыпаравіча.

— Вельмі цікавая жанчына,— агульнымі словамі адказаў ён.

— Ну і што? — ужо з нецярпеннем пыталіся калегі.

— Член партыі з 1905 года.


ПРАМОВА ПІЛІПА ПЕСТРAKA Ў ГАРОДНІ

Пісьменнік-рэвалюцыянер, былы падпольшчык і вязень польскай дэфензівы, Піліп Пестрак прыехаў з групай пісьменнікаў на літаратурныя выступленні ў Гародню. Першая сустрэча адбылася са студэнтамі. Піліп Сымонавіч выйшаў да іх і сказаў:

— Дарагія таварышы гародзенцы! Я вас вельмі люблю, бо я тут сядзеў у турме.


ЧЫЯ ВАРОЖАЯ РУКА?..

Анатоль Клышка неяк пакрытыкаваў вершы Піліпа Пестрака, паэта-рэвалюцыянера, які адбыў адзінаццаць год у польскіх турмах. Піліп Сымонавіч пацікавіўся, хто такі гэты Клышка. Вы­явілася, што той паходзіць хоць і з беднай сям’і, але з Заходняй Беларусі. Тады Піліп Сымонавіч, хоць і сам нарадзіўся ў Заходняй Беларусі, выступіў на пісьменніцкім сходзе і, як заўсёды, выразна, нібы чаканячы кожнае слова, сказаў:

— Гэта зноў мяне шляхта крытыкуе.

Неўзабаве сярод пісьменнікаў пачала хадзіць эпіграма Рыгора Барадуліна:

Чыя варожая рука

Крытыкавала Пестрака?


«А ДЗЕ ТУТ КНІГІ ПЕСТРАКА?»

Амаль кожны прыезд у Гародню Піліп Пестрак бываў у Аляксея Карпюка. Зайшоўшы ў кватэру, Піліп Сымонавіч звычайна акуратненька вешаў капялюш у калідоры і праходзіу у рабочы пакой гаспадара. Як кожнага пісьменніка, найперш прыцягвалі яго ўвагу кніжныя паліцы. На гэты раз Піліп Сымонавіч са здзіўленнем заўважыў, што на паліцах яго чатырохтомніка, які нядаўна выйшаў, не было.

— Аляксей, хадзі сюды,— паклікаў з кухні гаспадара,— а дзе тут мой збор твораў?

— Ведаеце, Піліп Сымонавіч, я аддаў пачытаць суседу,— знайшоўся Аляксей Нічыпаравіч.

— А ты кажаш няпраўду, гіцаль! — Піліп Сымонавіч хуценька за свой капялюш і ходу за дзверы.

Больш сюды яго нага не ступала.

Неўзабаве Піліп Пестрак зноў прыехаў у Гародню. Пайшоў з таварышамі ў рэстаран павячэраць. Тут яму гавораць, што за вокнамі чакае яго Аляксей Карпюк, у рэстаран заходзіць не хоча, бо не п’е, пазбягае спакусы. Піліп Сымонавіч як адрэзаў:

— А гэты падкулачнік хай пачакае.

Пацэліў, як кажуць, у дзесятку: Аляксей Нічыпаравіч паходзіў з заможнай сям’і, а тады афіцыйна гэта не лічылася за годнасць.

Так Карпюк стаў класавым ворагам Піліпа Пестрака.


РЭЗАЛЮЦЫЯ МАРШАЛА

Аляксей Карпюк у часе баёў за Берлін быў паранены. Усе, хто ўдзельнічаў у гэтых баях, былі ўзнагароджаны медалём «За ўзяцце Берліна». Карпюку не пашанцавала, ён трапіў у шпіталь. I вось аднойчы пісьменнік вырашыў звярнуцца з просьбай аб узнагародзе да міністра абароны колішняга Савецкага Саюза маршала Г. К. Жукава. Тут жа ён напісаў ліст і свайму дзядзьку, маўляў, табе там нялёгка жывецца, прыязджай да нас, тут хоць бульбачка ёсць. Неяк так выйшла, што гэты ліст ён паклаў у канверт, адрасаваны Жукаву, а ліст для Жукава адправіў дзядзьку. Неўзабаве да Карпюка з’явіўся пасыльны і запрасіў у ваенкамат. Думаючы, што будуць уручаць медаль, Аляк­сей Нічыпаравіч надзеў новы касцюм.

— Гэта вы пісалі пісьмо таварышу Жукаву? — спытаў ваенкам.

— Пісаў, а што — прыслалі медаль?

— Прашу азнаёміцца з рэзалюцыяй маршала і распісацца,— адказаў ваенком.

На лісце свайму дзядзьку Аляксей Нічыпаравіч прачытаў: «Прашу паведаміць т. Карпюку, што я з ім ні ў якім сваяцтве не знаходжуся. Г. Жукаў».

Хутка прыйшоў адказ і ад дзядзькі: «Дарагі пляменнік, які я табе маршал? Я твой дзядзька...»


ПРА АДНУ ІДЭЮ КАРПЮКА

Аляксей Карпюк быў каларытнай асобай, заўсёды поўны ідэй, задум. Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Валянцін Блакіт ды і сам Аляксей Нічыпаравіч расказвалі мне, як некалі, у хрушчоўскія часы, а літаратары любяць называць іх адліжнымі, Карпюк надумаў стварыць таварыства цвярозасці. Расказвалі кожны са сваімі дэталямі, а я склаў у адно.

Вось

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.