Библиотека knigago >> Фэнтези >> Историческое фэнтези >> Меч Маладзіковага Промня


Дибаш Каинчин Современная проза Книга «Последняя надежда ссыльного Евсея Боровикова» — это захватывающая и трогательная история о человеческом духе и силе семьи перед лицом невзгод. Евсей — ссыльный дворянин, отправленный в Сибирь в начале 19 века. Оторванный от своих любимых и сломленный несправедливостью своего приговора, он борется за выживание в суровых условиях русской тайги. Единственным его утешением является надежда на то, что его жена сможет отыскать его и освободить. Автор...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Снежный поцелуй. Алина Кускова
- Снежный поцелуй

Жанр: Современные любовные романы

Год издания: 2015

Серия: Новогодняя комедия

Лаўрэн Юрага - Меч Маладзіковага Промня

Меч Маладзіковага Промня
Книга - Меч Маладзіковага Промня.  Лаўрэн Юрага  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Меч Маладзіковага Промня
Лаўрэн Юрага

Жанр:

Историческое фэнтези

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Меч Маладзіковага Промня"

Аннотация к этой книге отсутствует.

Читаем онлайн "Меч Маладзіковага Промня". [Страница - 21]

пакурчанай скурай бестыі, сядзеў Гатард і трымаў далонь на чэрапе грыфона, як, бывае, трымаюць на галаве памёрлага любімага сабакі. Я не лічыў яго здатным на чалавечыя пачуцці, але мне здалося, што ў кутку ягонага вока бліснула сляза. Зрэшты, ён тутжа падняўся ўва ўвесь рост і зароў:

— Яны забілі майго Вальдорга! Але яны мне за гэта заплацяць! Як заплаціш і ты, — кінуў ён ваяводу, — што своечасова не злавіў іх. Але з табой потым — калі яны будуць у маіх руках! А цяпер шукай іх — ты яшчэ маеш шанец крыху палегчыць сваю долю!

Ваявода, які, нягледзячы на сваю велічную постаць, выглядаў, як пабіты сабака, кінуўся раздаваць загады, паказваючы рукою, каму куды накіравацца. Першы дзясятак ён паслаў праверыць та­емны лёх, што вёў навонкі, астатніх — у іншыя калідоры, а ў тым ліку і наш. Я ўжо пачаў выцягваць Прамень з похваў, як з гроту даляцеў зык:

— Уваход у лёх расчынены! Яны прайшлі сюдою!

Усе пераследнікі рынулі ў грот. Небяспека быць знойдзенымі зноў нас абмінула на каліва — духі нам па-ранейшаму спрыялі! Аднак цяпер мы былі замкнёныя ў пастцы: лёхам не прайсці, a i пры браме, пэўна, засталося шмат рыцараў. Нават выйсці з калідора мы не маглі, бо ў пячоры ўсё яшчэ заставаўся Гатард з тузінам прыбочных ахоўнікаў. Дый ход да скарбніцы быў просты, без бакавых адводаў — нікуды больш не пойдзеш. Заставалася толькі чакаць.

Праз нейкі час вярнуўся прыгнечаны ваявода з часткаю рыцараў:

— Паблізу ад выхаду іх няма. Але я знайшоў кальчугу ды ўзбраенне — ён там праходзіў. Я пакінуў людзей, каб шукалі іх, а калі Князь дазволіць, дык з астатнімі сяду на коней і даганю ix у стэпе! Дазволь мне, о вялікі Князь!

Гадар толькі сыкнуў на яго:

— Дык чаму ж ты яшчэ тут! — і пакінуў пячору.

Ваявода з рыцарамі рынулі за ім, баючыся адстаць, але i не смеючы абагнаць. Вялікая зала нарэшце апусцела. Мы выйшлі з хованкі.

— Якія ты маеш намеры? — запыталася князёўна.

Я, аднак, ніякіх адмысловых задум не меў. Ужо, мусіць, набліжалася раніца. Бяссонне апошніх начэй, а да таго ж падзеі гэтай, што яшчэ доўжылася: ператварэнні, уцёкі, бойкі... — усё тое высмактала мяне ўшчэнт. Галава цалкам адмаўлялася нешта думаць, таму ляпнуў першае, што ў яе прыйшло:

— Хадзем лёхам!

Князёўна здзівілася:

— Але ж там ваяры Гатарда!

— Што-небудзь прыдумаем, — змрочна адказаў я, каб хоць неяк апраўдаць свае словы, — але зусім не ўяўляў сабе, што ж яшчэ можна прыдумаць.

Я паволі пакрочыў да гроту; дзяўчына слухмяна рушыла ўслед за мною, а да мяне з кожным крокам вярталіся сілы — небяспека добра бадзёрыць. Калі я ступіў у цемру гроту, дык ужо быў цалкам гатовы дзейнічаць.

Ні ў гроце, ні ў бліжэйшай частцы лёху нікога не было. Я пастаяў, прыслухоўваючыся, а потым запаліў свячу, некалі запасліва пакладзеную ў кайстру. Свечка — не паходня: ейнае святло далёка не рассейваецца; дый пагасіць яе можна хутка. Прыкрыўшы далонню кволы агеньчык, я пасунуў наперад па таемным ходзе.

Мы ішлі даволі доўга, ажно я адчуў, што подзьмухі ветру ў калідоры ўзмацніліся, — верная прыкмета, што выхад блізка. Я згасіў свячу, і наша хада зрабілася яшчэ больш павольнай ды асцярожнай. Колькі крокаў, заварот за рог — і вось вусны ўжо прагна ловяць свежае паветра пасля цвіллёвай задухі падзямелляў. Толькі атрымаўшы нешта зноў, адчуваеш, чаго ты быў пазбаўлены.

Па прыступках, што былі выбітыя ў камені, аглядаючыся, я выбраўся на паверхню. Далей у стэпе наўкола былі бачныя шматлікія агні паходняў, што на адлегласці здаваліся светлякамі. Пры самім выхадзе з лёху варты, на шчасце, не было — ваявода ў сваім прагненні пагоні, відаць, страціў усялякую пільнасць. Тым горай для яго. Я дапамог выбрацца Ладзіславе, ды раптам пачуў, як нехта ціхутка аклікнуў мяне з цемры па імені. Запаліўся слабы блакітны агеньчык — і я ўбачыў Мудраслава: у сваіх палатняных шатах ды з нязменным посахам у руках ён выйшаў з-за вялізнага глыжака. Гэта быў той самы камень — хоць і перакулены набок, — за якім я хаваўся тры дні, так i не ўцяміўшы, што таемны ўваход у замак Гатарда крыецца менавіта пад ім!

— Забірай нас адсюль! — стомлена папрасіў я чараўніка.

Ён толькі лагодна пасміхнуўся і кіўнуў галавой. Потым абвёў вакол мяне з Ладзіславай запаленым жмутком зёлак з даўкім пахам — i прастора навокал

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.