Библиотека knigago >> Фэнтези >> Историческое фэнтези >> Меч Маладзіковага Промня


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1836, книга: Преодолевая барьеры
автор: Анджей Ясинский

"Преодолевая барьеры" Анджея Ясинского - это захватывающая и провокационная киберпанковая история, которая исследует темные стороны виртуальной реальности и влияние технологий на общество. Главная героиня романа, Хейли, является талантливым хакером, которая зарабатывает на жизнь, путешествуя по виртуальным границам и воруя ценную информацию. Однако ее мир рушится, когда она обнаруживает секретный проект, который угрожает самому существованию Интернета. По мере того, как Хейли...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Лаўрэн Юрага - Меч Маладзіковага Промня

Меч Маладзіковага Промня
Книга - Меч Маладзіковага Промня.  Лаўрэн Юрага  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Меч Маладзіковага Промня
Лаўрэн Юрага

Жанр:

Историческое фэнтези

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Меч Маладзіковага Промня"

Аннотация к этой книге отсутствует.

Читаем онлайн "Меч Маладзіковага Промня". [Страница - 20]

так.

— Значыць, ваявода да скарбніцы з пагоняй не даходзіў — толькі да грыфонавай пячоры. А гэта, у сваю чаргу, азначае, што вартавыя могуць яшчэ i не ведаць пра нашыя з табою ўцёкі. Таму давай паспрабуем іх падмануць, — i я распавёў ёй сваю задуму.


XV


Дзякуючы майму плану гэтым разам мне нават біцца не давялося.

— Вітайце, рыцары! — звярнулася князёўна да ваяроў пры ўваходзе ў скарбніцу, калі мы нарэшце туды дапялі. — Спадзяюся, вы мяне ведаеце? — тыя згодна пахілілі галовы.

— Дык вось, я толькі што згадзілася нарэшце выйсці замуж за вашага князя, і ён мне дазволіў выбраць штосьці са скарбаў дзеля абсталюнку нашых шлюбных пакояў. Гэты рыцар, што пасланы мяне суправаджаць, дапаможа мне ўсё занесці на месца.

Ваяры слухалі Ладзіславу з ўвагаю i не рабілі ніякай спробы нас затрымаць, — відавочна, вестка пра апошнія падзеі ўсё ж сюды яшчэ не даляцела. Але тым не менш пераканаць вартавых было не так i лёгка.

— Мы не можам пусціць шаноўную князёўну. Сюды маюць права заходзіць толькі сам князь i ягоны скарбнік. Ніхто іншы без іхняга асабістага распараджэння сюды не ўвойдзе — нават пан ва­явода.

— Хіба вы сумняваецеся ў словах сваёй будучай валадаркі? Ці не баіцеся майго гневу за непаслушэнства? — падчас побыту ў замку князёўна добра навучылася, на якіх слабасцях Гатардавых падданыхяна можа згуляць.

Вартавыя ўсё яшчэ вагаліся.

— Між іншым, князь Гатард наўмысна паслаў са мною гэтага рыцара, каб ні ў кога не паўставала сумневаў. Вой, пакажы ім князеў сыгнет.

Я зняў баявую рукаўку і выставіў палец з сыгнетам. Няпэўнасць становішча вартавых была зразумелая: страшна аслухацца валадара, але з будучай валадаркай замка спрачацца таксама небяспечна. Усё ж урэшце, пасля пэўнага вагання яны згадзіліся нас прапусціць.

Цяпер Меч я распазнаў адразу — ён быў сапраўды такі, якім я яго некалі і ўяўляў: светлы, даўгі і даволі вузкі, з штукарна вырабленым са срэбра і ўпрыгожаным дыяментамі дзяржальнам. Зброя месцілася на адмысловай разьбянай падстаўцы пасярэдзіне вялікай залы, у якую мы ўвайшлі. Вакол сцен залы былі расстаўленыя куфры, вазы ды розныя начынні з каштоўнасцямі, срэбнымі і залатымі манетамі розных народаў, дарагімі футрамі і іншымі рэчамі, што ва ўсіх народаў азначаюцца адным словам — багацце. 3 залы, праз шматлікія разнасцежаныя дзверы, было відаць іншыя пакоі, гэтакжа набітыя каштоўнасцямі.

Ладзіслава падышла да падстаўкі з Мячом і, пяшчотна пагладзіўшы зброю па клінзе, мовіла:

— Вось ён, Маладзіковы Прамень... Бяры Меч, ваяр, — ты здабыў яго!

Хоць, можа, тое было і непашанотнае абыходжанне — хай даруюць мне вялікія багі! — але я загарнуў Прамень разам з похвамі ў невялічкі перскі дыванок. Трэба было пастарацца, каб вартавыя не ўбачылі ды не зацікавіліся, нашто князёўне спатрэбілася зброя. Ідэя зрабіць пакунак такога роду прыйшла да мяне, калі я згадаў, як рыцары неслі магічны меч Гатарда ў злататканай камцы. Што праўда, яны тым аказвалі зброі пашану, у той час, як я хаваў яе, — найгоршая пагарда, якую можна ўчыніць мячу. Але я ведаў, што раблю слушна. Набралі мы з сабою i розных залатых ваз, кандэлябраў ды пакаёвых упрыгожванняў — каб адвесці магчымае падазрэнне. Апрача таго павесіў я Ладзіславе на шыю каралі, на рукі даў надзець залатыя бранзалеты, а на пальцы — пярсцёнкі з каштоўнымі камянямі. Бо дзіўна, калі дзяўчына выходзіць са скарбніцы, не выбраўшы сабе кляйнотаў. Так заладаваўшыся, мы рушылі ў зваротную дарогу.

Нашае знаходжанне сярод скарбаў не трывала вельмі доўга, і, падобна, гэта ўсё ж крыху здзівіла варту, калі судзіць па іхніх уражаных паглядах. Пытацца, аднак, яны не сталі. Князёўна развіталася з імі і падаравала кожнаму па залатым, чым адразу заваявала іхнюю прыхільнасць і нават дамаглася яшчэ большае паслужлівасці ў голасе ды жэстах. Пасля гэтага мы павольна і шляхотна рушылі назад да грыфонавае пячоры, каб, схаваўшыся за першым жа рогам калідора, скінуць усё багацце у кучу і, захапіўшы толькі Маладзіковы Прамень, памкнуць далей ужо ледзь не бегма. Некалькі кароткіх хвіль мы былі на месцы, дзе калідор ўліваўся ў грыфонаву пячору. Асцярожна вызірнуўшы з-за рога, можна было лёгка пабачыць усё, што ў пячоры дзеелася. Уся зала была поўная кнехтаў і рыцараў, што трымалі запаленыя паходні. Пасярэдзіне, побач з

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.