Библиотека knigago >> Детская литература >> Детская фантастика >> Гары Потэр і Таемны Пакой


"Наследник имения Редклиф. Том второй" — продолжение классического произведения Шарлотты Йондж, захватывающей готической истории, которая увлекает читателей уже более 150 лет. В этом томе мы следим за судьбой Юлианы Редклиф, наследницы таинственного имения. После смерти своего отца она возвращается в Редклиф, чтобы разобраться с его загадочным наследством. Однако имение таит в себе тёмные секреты, и Юлиане приходится столкнуться с призраками прошлого и враждебными силами...

Дж К Роўлінг - Гары Потэр і Таемны Пакой

Гары Потэр і Таемны Пакой
Книга - Гары Потэр і Таемны Пакой.  Дж К Роўлінг  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Гары Потэр і Таемны Пакой
Дж К Роўлінг

Жанр:

Детская фантастика

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Гары Потэр і Таемны Пакой"

Аннотация к этой книге отсутствует.


Читаем онлайн "Гары Потэр і Таемны Пакой". Главная страница.

Дж. К. Роўлінг Гары Потэр і Таемны Пакой





— РАЗДЗЕЛ I — Самы жудасны дзень нараджэння



Книгаго: Гары Потэр і Таемны Пакой. Иллюстрация № 1  Ужо не ў першы раз у доме нумар чатыры па Цісавай вуліцы за сняданкам разгарэлася сварка. Містэр Вернан Дурслі быў абуджаны ўранку гучным вуханнем, якое даносілася з пакоя пляменніка Гары.

  - Трэці раз на гэтым тыдні! - прагыркаў ён з іншага канца стала. - Калі ты не можаш супакоіць сваю саву, значыць, прыйдзецца ад яе пазбавіцца!

   Гары, у які ўжо раз, паспрабаваў растлумачыць.

  - Ёй сумна! - выклікнуў ён. – Яна абвыкла лётаць дзе захоча. Калі бы вы дазволілі хоць бы выпускаць яе па начах…

  - Я што, падобны на ідыёта? - чмыхнуў дзядзька Вернан, і кавалак яечні, што прыліп да яго кусцістых вуснаў, упаў назад у талерку. - Па-твойму, я не ведаю, чым гэта скончыцца, калі ты выпусціш сваю гідкаю саву?

   Ён і яго жонка Пятуння абмяняліся змрочнымі поглядамі.

   Гары паспрабаваў было спрачацца, але яго довады заглушыў гучны гук адрыжкі з боку сына Дурслі, Дадлі.

  - Жадаю яшчэ бекону.

  - Вазьмі з патэльні, коцік, - сказала цётка Пятуння, аблашчыўшы затуманеным ад пяшчоты позіркам масіўнае цела сына. - Табе трэба як след харчавацца, пакуль ёсць такая магчымасць… Не падабаецца мне тое, што ты распавядаеш аб школьнай ежы…

  - Лухта, Пятуння, калі я вучыўся ў "Вонігсе", ніколі мы там не хадзілі галоднымі, - з жарам запярэчыў дзядзька Вернан. - Дадлі есць уволю, праўда, сынок?

   Дадлі, такі вялікі, што яго задніца не змяшчалася на крэсле і звешвалася па баках, ухмыльнуўся і звярнуўся да Гары.

  - Перадай патэльню.

  - Ты забыў чароўнае слова, - раздражнёна сказаў Гары.

   Уздзеянне гэтых простых слоў на астатніх чальцоў сям'і было неверагоднае: Дадлі папярхнуўся і зваліўся з крэсла з грукатам, ад якога здрыганулася ўся кухня; місіс Дурслі тоненька завішчала і прыціснула далоні да рота; містэр Дурслі прыскокнуў, і вены выразна выступілі ў яго на скронях.

 - Я меў на ўвазе "калі ласка"! - хутка растлумачыў Гары. - Я не меў…

  - Я ТАБЕ ШТО КАЗАЎ! - заракатаў дзядзька, разбрызгівая сліну па стале. - НІЧОГА ГЭТАГА… НА ЛІТАРУ "Ч" І “В” У НАШАЙ СЯМ'І!

  - Але я…

  - ЯК ТЫ СМЕЕШ ПАЛОХАЦЬ ДАДЛІ! - рыкнуў дзядзька Вернан, стукаючы кулаком па стале.

  - Я усяго толькі…

  - Я ЦЯБЕ ПАПЯРЭДЖВАЎ! У МАІМ ДОМЕ - НІ СЛОВА АБ ТВАЁЙ НЕНАРМАЛЬНАСЦІ!

   Гары перавёў погляд з барвовай фізіяноміі дзядзькі на бледны твар цёткі, якая беспаспяхова спрабавала падняць Дадлі на ногі.

  -Добра, - сказаў Гары, - усё…

   Дзядзька Вернан сеў, пыхкаючы як загнаны насарог, не спускаючы з Гары пільнага погляду маленькіх зласлівых вачэй.

   З таго самога моманту, як Гары вярнуўся з школы на летнія вакацыі, дзядзька Вернан абыходзіўся з хлопчыкам так, як быццам ён быў бомбай, гатовай у любую хвіліну падарвацца, і ўсё таму, што Гары сапраўды не быў нармальным дзіцём. Дакладней сказаць, ён быў настолькі не нармальным, наколькі гэта наогул магчыма.

   Гары Потэр быў вядзьмак - вядзьмак, які толькі што скончыў першы курс "Хогвартса" - школы чараўніцтва і ведзьмінскіх мастацтваў. Сямейства Дурслі было ў жаху ад перспектывы правесці з ім лета, але іх пачуцці не ішлі ані ў якое параўнанне з тым, што адчуваў сам Гары.

   Нуда па школе мучыла яго так, што гэта было падобна на сталы востры боль у жываце. Ён сумаваў па замку з яго прывідамі і патаемнымі пераходамі, сумаваў па занятках і выкладчыках (хіба што не па Снэйпу, настаўніку зеллеварэння), па ранішняй пошце, якую разносілі совы, па сваім ложку пад полагам, па сяброўскай гарбаце з лясніком Хагрыдам у яго халупе на ўскрайку Забароненага лесу, і, вядома ж, па квідытчы, самай папулярнай спартовай гульні чароўнага свету (шэсць высокіх тычак з кольцамі, чатыры лятаючыя мячы, чатырнаццаць гульцоў на мётлах).

   Усе кнігі замоваў, чароўная палачка, чароўная вопратка, кацёл і суперсучасная мятла "Німбус-2000" былі зачыненыя дзядзькам Вернанам у шафе пад лесвіцай у тую самую хвіліну, як Гары прыехаў дадому. Якая была Дурслі справа да таго, што Гары выганяць з каманды, калі ён не будзе трэніравацца і за лета страціць форму? Якая ім справа да таго, што яму прыйдзецца ісці ў школу, не выканаўшы аніводнаго хатняга задання? Як сапраўдныя маглы (людзі без адзінай кроплі --">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.