Библиотека knigago >> Старинное >> Старинная литература >> На вуліцы Карла Маркса с Паэтам


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1431, книга: Нам нельзя
автор: Алекс Джиллиан

Ну блин, вот это я вам скажу романчик! "Нам нельзя" Алекс Джиллиан просто взрыв мозга! Это ж надо было закрутить такую интригу вокруг любви двух людей, которым нельзя быть вместе! Это прям аж до мурашек! Я читала и чувствовала, как их сердца разрываются от невозможной любви. И декорации в виде рождественских праздников прям в самое сердечко. Такая магия, такая романтика! А страсть между героями - огненная! В общем, если ищете классный современный любовный роман, с испытаниями,...

Мікола Купрэеў - На вуліцы Карла Маркса с Паэтам

На вуліцы Карла Маркса с Паэтам
Книга - На вуліцы Карла Маркса с Паэтам.  Мікола Купрэеў  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
На вуліцы Карла Маркса с Паэтам
Мікола Купрэеў

Жанр:

Старинная литература

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "На вуліцы Карла Маркса с Паэтам"

Аннотация к этой книге отсутствует.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: prose_contemporary

Читаем онлайн "На вуліцы Карла Маркса с Паэтам". [Страница - 5]

з дарогі пад вярбу, селі на траву, Антон адразу ж пачаставаў іх хлебам-салам з цыбуляй, тыя ахвотна падсілкаваліся, сказалі “дзенькуе”, пайшлі да машыны і паехалі ў бок Беластока, а Антон усё-такі падняў у польскае неба родную песню. Ужо добра звечарэла, калі ён угледзеў у баку ад дарогі стажок і хацеў ужо збочыць да яго, каб пераначаваць, а тут раптам з-за павароту яго асляпілі фары машыны. Яна спынілася перад роварам, і з яе зноў выйшлі два паліцыянты, падышлі ўшчыльную да хлопца і запатрабавалі паказаць ім дакуманты. Гэта былі тыя самыя паліцыянты. Антон паказаў дакуманты. Адзін з паліцыянтаў сказаў, што дакумантаў не хапае, другі даў Антону па шыі, яны селі ў машыну і як нічога і не было паехалі, а Антон павёў ровар з дарогі да стажка. Усё-ткі польскае сена пахне не гэтак смачна, як беларускае, азярцоўскае, - падумалася ноччу ў стажку, дый калолася сена ў шыю балюча.

У Гайнаўцы пад Беластокам Антон іграў местачковым беларусам - у канцы вуліцы на зялёным выгане, на беразе вузенькай чыстай рачулкі - полечку-трасуху, “Лявоніху”, "Мяцеліцу” і абэрак. Але і тут атрымаў па шыі ад паліцыянта. Сеў на ровар і - хутчэй да хаты, праз Ціхаволю, Ражану, Косаў.

Восенню Антон пабраўся з суседкай Любай, белакосай прыгажуняй. Бацька перад сватаннем сказаў яму: “Хопіць дзерці штаны аб плот па начах, гарод у суседа ўвесь стаптаў”. У верасні трыццаць дзевятага азярцоўскай вуліцай прайшла запыленая Чырвоная кавалерыя, дзіравыя абмоткі матляліся па баках у коней. Двое коннікаў спешыліся ля новай Антонавай хаты ў канцы вуліцы, зайшлі, павіталіся, папрасілі вады, а Люба дала ім малака. “Спасибо, - сказалі яны, і тут адзін з іх угледзеў акардэон. - Подарите нам аккордеон!” - “Не, - сказаў Антон. - Дужа цяжка дастаўся ён мне” - "Ну, как же так? Мы ваши братья, мы ваши освободители” - “Не, хлопцы, не дам” - “Ну, так мы сами возьмём как подарок" - “Не!”

Яны ўзялі акардэон і пайшлі з хаты. На ганку Антон учапіўся за акардэон. “Родной брат” даў Антону па шыі, але ён не выпускаў акардэон са сваіх учэпістых рук і разам з ім упаў з ганка на зямлю. Люба выбегла з хаты ў двор, з двара на вуліцу і залямантавала. Кавалерысты пабеглі з двара да сваіх коней. Яшчэ два дні йшлі праз вёску чырвоныя. Антон намерыўся быў схаваць акардэон, але перадумаў - выходзіў на вуліцу, сядаў на лаўку пад вішняй і йграў “Інтэрнацыянал” - чырвоныя бадзёра падскоквалі на сёдлах, казыралі Антону. У час вайны Антон, каб болей не рызыкаваць акардэонам, аблажыў яго маладой сухой саломай, абгарнуў у некалькі столак радном ды брызентам і закапаў у сухой клуні. Антона забралі служыць у паліцыі, але ён праз тыдзень, разам з Любай і нямецкай вінтоўкай, уцёк у партызаны, у слонімскія лясы. Калі я пытаўся ў дзядзькі Антона, чаму ён уцёк з паліцыі, ён адказваў: “Зразумеў, што немцы і паліцаі па шыі не даюць, а расстрэльваюць і вешаюць”. Малых сына і дачку аддалі сваякам у Быцень, але сюды, у мястэчка, неўзабаве прыйшла і Люба, бо зацяжарала. Пасля вайны Антон перацягнуў хату з Азярца ў гарадок. Чацвёрты раз па шыі Антон атрымаў у КДБ за тое, што тыдзень праслужыў у паліцыі. Дзядзька Антон шмат гадоў працаваў загадчыкам гаспадаркі сярэдняй школы. Вуліца разраслася, ёй далі імя Карла Маркса. На школьных вечарах Антон Іванавіч іграў дзецям на акардэоне полькі, вальсы, танга, факстроты, а то, бывала, і сам ляцеў па зале ў вальсе пад патэфон ці спаважна - у ботах бліскучых, чорных галіфэ і кіцелі - ішоў у паланезе з маладзенькай настаўніцай Сабінай Францаўнай - за гэта дзядзька Антон аднойчы атрымаў пяты і апошні раз у сваім жыцці па шыі - ад цёткі Любы, але ўдар той быў слабы, бо даланя жончына мяккая, цёплая. Дзядзька Антон, мусіць, даўно ўжо на пенсіі... Ну, што, Паэт, пойдзем у двор да дзядзькі Антона і цёткі Любы - адтуль ужо чуецца голас акардэона... Э-э, Паэт, ды ты, бачу, спіш. Ах і сабака ж ты! Ну, добра, спі. Э-э, пастой, пастой, у мяне ж кілбасы яшчэ крыху ёсць.

Я дастаў кілбасу, палажыў яе ля Паэтавай пашчы, сабака адразу яе ўнюхаў, расплюшчыў вочы, схапіў кілбасу і пабег падалей ад каменя, лёг на жывот ля палыновага кусціка, узяў кілбасу ў лапы і кусаў яе маладымі зубамі, потым перавярнуўся на спіну, склаў лапы на жываце і, здаецца, зноў заснуў. Мусіць, ладна аслабеў за дні бадзяжніцтва. Ну, добра, спі, Паэт. А я ўспомню, сам з сабою пагавару - пра яшчэ дзве хаты па вуліцы Маркса.

У адной з іх, за сотню метраў ад Антонавай, жыў мой школьны сябра Юра. Ён некалі хацеў

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.