Библиотека knigago >> Старинное >> Старинная литература >> На вуліцы Карла Маркса с Паэтам


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1761, книга: Я люблю тебя лучше всех
автор: Эмилия Галаган

"Я люблю тебя лучше всех" Эмилии Галаган - это трогательная история о превратностях судьбы и женских переживаниях. Эта книга затронула меня до глубины души. Она повествует о сложных проблемах взросления, с которыми сталкиваются три разных женщины. Автор искусно сплетает их жизни, показывая, как их решения и действия могут влиять на судьбы друг друга. Я восхищаюсь авторским умением передавать эмоции и мысли персонажей. Я ощущала себя частью их мира, сопереживая каждой из них. Их...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Мікола Купрэеў - На вуліцы Карла Маркса с Паэтам

На вуліцы Карла Маркса с Паэтам
Книга - На вуліцы Карла Маркса с Паэтам.  Мікола Купрэеў  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
На вуліцы Карла Маркса с Паэтам
Мікола Купрэеў

Жанр:

Старинная литература

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "На вуліцы Карла Маркса с Паэтам"

Аннотация к этой книге отсутствует.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: prose_contemporary

Читаем онлайн "На вуліцы Карла Маркса с Паэтам". [Страница - 4]

нейкую паперчыну, ён схапіў яе зубамі, вярнуўся да мяне, паклаў паперчыну на траву. Я ўгледзеўся: гэта быў аркуш са школьнай хрэстаматыі - з вершам Петруся Броўкі “Пахне чабор”.

Мы селі - я на камень, сабака побач. Я перакуліў яго на спіну, паказытаў жывот, Паэт задраў лапы ўверх і шчасліва глядзеў у неба.

- Паэт!

- Гаў!

- Устань!

Сабака падняўся.

- Глядзі, - я паказаў рукой за раку, за мост. - Перад намі вуліца Карла Маркса. Глядзі, у канцы вуліцы, упоперак яе - чатырохпавярховы гмах, гэта Дом Саветаў. Нам з табой сёння трэба туды. Там сёння вырашыцца мой далейшы лёс.

- Гаў-гаў!

- Маўчы, Паэт, і слухай. У нас з табой да прыёму яшчэ даволі часу, і мы зойдзем у тры хаты. Першая - адразу за гасцініцай. У ёй жылі дзядзька Антон і цётка Люба. Цяпер яны дзед і баба. Калі жывуць... Не ведаю... Прайшло дваццаць тры гады, як мы з'ехалі ў іншы раён, і я сюды болей не прыязджаў... Дык от - не ведаю, што яно і як у гэтай хаце і ў іншых хатах.

Паэт падпоўз да маіх ног, схіліў галаву набок і слухаў.

- Двор дзядзькі Антона. Чырвоная дашчаная агароджа, у двары - старая яблыня, пад ёй - невялічкая альтанка. За ёй - калодзеж з адзіным на ўсю вуліцу жураўлём. А пад сценамі, пад агароджай - буйналістае лапушынне. Кожнай раніцы вясной, летам і восенню да халадоў дзядзька Антон выходзіў з акардэонам у двор ды іграў мелодыі вядомых песень. Музыку чулі па ўсёй вуліцы. Мы, ужо ладныя хлопцы, схілялі галовы на чырвонўю Антонаву агароджу і слухалі, а я дык іншы раз ішоў да дзядзькі ў двор, садзіўся побач з ім, браў у рукі барабан - маленькі, з жоўтай ільсністай скуры з бомамі і меднымі круглымі бляшкамі. I барабаніў, чырванеючы ад заўсёднай сваёй сарамлівасці перад хлопцамі, што вось я ўмею барабаніць, ды так, што дзядзька Антон ажно падміргвае мне. Ён схіляўся вухам да меха акардэона, прытопваў нагой пад музыку і ціха ўсміхаўся. 3 коміна ішоў дым: цётка Люба варыла свінням і цяляці. 3 хаты праз насцеж адчыненыя дзверы пахла смажанай цыбуляй і скваркай, весела вішчала патэльня - пякліся дранікі ці аржаныя блінцы. Вялікія блакітныя вочы выглядвалі з ганка. Цётка Люба сыходзіла ў двор з місаю ў руцэ, ішла да агароджы і частавала хлопцаў, а дзядзьку і мне давала па чарцы вішнёвае настойкі. Пітво салодкае, але мы з дзядзькам, як заведзена ў мужыкоў, кракталі, выціралі рукавамі губы, закусвалі дранікам ці блінцом і - зноў пайшло, дзядзька йграў, я барабаніў. "Ну, Толя, усё, - казаў дзядзька і апошні раз сціскаў мех акардэона. - Трэба й за справу брацца”. Мы адыходзілі ад агароджы, я азіраўся на двор дзядзька тэпаў з сенцаў ужо з сякераю.

Паэт, здаецца, заснуў. Але - не... калі я злёгку піхнуў яго нагою, ён адразу расплюшчыў вочы - значыць, слухаў уважліва

- Дык от, той акардэон... А чаму сёння я не чую яго? Няўжо?.. Няўжо дзядзька Антон?.. Ой, не! Ой, неба ўпала на мяне! Добрае, чыстае неба! Чуеш, сабака? Чуеш музыку? Гэта той акардэон! Гэта дзядзька Антон!

3 двара дзядзькі Антона вылілася й пацякла па вуліцы Карла Маркса мелодыя песні "Широка страна моя родная”.

- Гаў-гаў!

- Маўчы, Паэт. Такая мелодыя! Маўчы, сабака!

I я расказаў Паэту-шчанюку гісторыю дзядзькавага акардэона .. Лета 1938 года. Малады Антон з бацькам скасілі свой лужок за рэчкай ля Азярца. Антон прывязаў да ровара клуначак з хлебам, салам і цыбуляй, разагнаўся з двара на вуліцу праз расчыненыя вароты, адштурхнуўся ад зямлі, закінуў нагу цераз сядло і выехаў з вёскі на гасцінец - на Дубітава, на Косаў, на Ражану, Беласток - і паехаў проста ў Еўропу; руля - канцамі ўперад, як рогі ў барана. У Варшаве на злотыя, што збіраў тры гады, купіў акардэон. На рынку ў Старым Мясце. Выехаў з Варшавы на беластоцкі тракт-брукаванку, збочыў з дарогі, паставіў ровар пад старой вярбой, з'еў хлеба з салам, развязаў мяшок, дастаў акардэон - з бардовым мехам, з беленькімі бліскучымі клавішамі, і толькі ўзяў першыя акорды роднай азярцоўскай песні (а вучыў Антона йграць на старым, ужо даволі дзіравым акардэончыку бацька - выменяў на кілбасу ў германцаў, што йшлі вайною на Расію і спыніліся ў Косаве), - так, толькі ўзяў першыя акорды роднай песні, як на бруку, проста перад ім, спынілася чорная легкавушка і з яе вылезлі два паліцыянты. I тады Антон расцягнуў мех акардэона на ўсю шырыню і зайграў “Ёшчэ Польска не згінела”, паліцыянты сталі на месцы як укапаныя. Калі Антон скончыў іграць, яны сышлі

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.