Библиотека knigago >> Старинное >> Старинная литература >> На вуліцы Карла Маркса с Паэтам


Пьеса "Где деньги, или Волшебная сила улыбки" Виктора Романова - это захватывающая и трогательная комедия, исследующая силу любви, дружбы и человеческой связи. История вращается вокруг двух молодых людей, Саши и Маши, которые встречаются при необычных обстоятельствах. Саша - молодой писатель, отчаянно нуждающийся в деньгах, а Маша - состоятельная наследница, которой срочно нужно найти жениха. Несмотря на свои различия, они влюбляются друг в друга и решают пожениться. Однако путь их...

Мікола Купрэеў - На вуліцы Карла Маркса с Паэтам

На вуліцы Карла Маркса с Паэтам
Книга - На вуліцы Карла Маркса с Паэтам.  Мікола Купрэеў  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
На вуліцы Карла Маркса с Паэтам
Мікола Купрэеў

Жанр:

Старинная литература

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "На вуліцы Карла Маркса с Паэтам"

Аннотация к этой книге отсутствует.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: prose_contemporary

Читаем онлайн "На вуліцы Карла Маркса с Паэтам". [Страница - 3]

у восемдзесят другім годзе, іх там ужо няма.

Паразганялі, каго ў Сібір, каго ў Амерыку, каго ў Францыю. Нашых няма там. Там бульбы няма. А нашыя паэты без бульбы жыць не могуць. Яшчэ да Леаніда Ільіча я быў пажартаваў рыфмай "Генсек Хрушчоў знішчыў ракаў і хрушчоў. Па ўсяму Саюзу ён рассыпаў кукурузу”, - дык мой сябар гэты жарт - свайму сябру, той свайму. Ну, мяне запрасілі ў адзін орган і там паківалі пальцам. Добра - што толькі пальцам. Некалі я і прозу пісаў - ліст да Мікіты Сяргеевіча пра завышэнне ўраджайнасці буракоў у звяне дэлегаткі дваццаць другога з'езда капээсэс. Ну, і сталі мяне ганяць па вобласці - быццам з-за віна. Дык жа тое віно прадаецца паўсюль. Што з ім застаецца рабіць? Ты - Паэт з вялікай літары, ты не ведаеш, што гэта такое - віно. А я - з маленькай літары, дык ведаю... Што, папісяць захацеў? Ну, ідзі сюды, пад камень, толькі - не на мае штаны! ...Ах ты, распуснік, усё-такі пырснуў! Ну, так, быў я некалі, як мяне называлі, паэтам. Бацька сварыўся, казаў: жаніся, садзі бульбу, гадуй свіней, бяры ў школе чым паболей урокаў... Потым жонка, ужо даўно былая, казала, напісаў бы якога вершыка, была б капейчына якая. А цешча: хай не піша, бо пойдзе з Гарыкам у “Голубой Дунай"... У тыя гады ў кожным райцэнтры, пасёлку былі “Голубые Дунай”. Так, Паэт, калісьці, калі я быў старшакласнікам, і мы сям'ёй жылі тут, у гэтым гарадку, а наш домік стаяў во тут, дзе цяпер гасцініца, стаяў у вішнёвым садзе, - калісьці ў рэчцы гэтай цякла чыстая-чыстая вада, ажно каменьчыкі на жоўтым дне свяціліся, і ў рацэ было поўна ракаў. Мы лавілі іх цэлымі мяшкамі і здавалі ў наш “Голубой Дунай” - за рублі. А вунь там, недалёчка, было балотца, а за ім на ўзгорачку рос бярэзнічак, у маі ён кішэў хрушчамі. Але потым па рашэнні цэка балотца асушылі, бярэзнічак пасыпалі лётчыкі хімікатамі, з поля ў рэчку таксама пацяклі хімікаты - ні ракаў, ні хрушчоў, ні бярэзнічку, ні чыстае вады. Былое балотца паднялося ў неба пылам, пыл той блукае недзе ў космасе. Што ты там, Паэт, скрабеш кіпцюрамі па зямлі? Можа, запісваеш за мной? Глядзі. Будзь хоць ты разумны. А то - трапіш у псіхушку. Але не бойся. Я не дам. Я перастаў баяцца. I сёння, калі што, у райкоме заяўлю: проста у рэдакцыі ёсць месца, бярыце на работу, рэдактар згодны, а калі не возьмеце - падпалю ваш Дом Саветаў. Сакратар, канечне, пасмяецца: Дом жа Саветаў жалезабетонны, не гарыць. Толькі ты там, ля ганка, не гаўкай.

Паэт падняўся з травы, сцепануўся, пазяхнуў, спусціўся з берага, глытнуў вады, чмыхнуў, узняў галаву і раптам завыў, як ваўчаня.

- Пацярпі. Сталоўка адчыняецца ў восем, яна блізка Давай пройдземся берагам.

Я ўжо заўважыў, што Паэт мой - сабака непаслухмяны. Паказаў яму пальцам, каб бег уперадзе, а ён валюхаўся ззаду - як я, паэт з маленькай літары, апошнія гады таптаўся ззаду грамадства з пяццю-шасцю самотнымі верлібрамі.

Я наступіў на нейкую даўнюю, патрэсканую костку, узяў яе, паказаў сабачку і кінуў уперад.

- Паэт, на!

Паэт пабег за косткай, схапіў яе зубамі і, радасна віхляючы хвастом, кінуўся назад да мяне, паклаў костку ля маёй нагі, прыпаў мордачкай да зямлі і вернападдана глядзеў мне ў вочы. Тады я шпурнуў костку ў раку. На маё здзіўленне, Паэт скокнуў з берага ў ваду і паплыў, весела фыркаючы, да таго месца, куды ўпала костка, спыніўся, азірнуўся, пакрыўджана заскуголіў і паплыў назад да берага, выскачыў на траву, падбег да мяне і схапіў зубамі калашыну маіх штаноў, злосна вуркатнуў. Я адпіхнуў яго ўбок. Паэт перакуліўся, сеў на заднія лапы і радасна гаўкнуў - мусіць, падумаў, што я з ім гуляю. Але я пагрозліва паківаў яму пальцам і паказаў на месца, ззаду за сабой. Паэт зразумеў, і калі, ідучы далей берагам, я азірнуўся, убачыў: ён паціху, стомлены гэткай цяжкой для яго ўзросту нечаканай ранішняй муштрай, валюхаецца за мной. Я прыпыніўся:

- Паэт, падыдзі да былога паэта.

Працягнуў да яго руку, Паэт лізнуў яе.

- Далей не пойдзем. Далей рэчка стала канавай, бачыш - зусім прамой, смярдзючай - з таго боку ў яе сцякае раўчук з усякімі брыдотамі з двара спіртзавода. Добра табе. Падрасцеш - ні піць, ні курыць не будзеш. А мы, чалавекі, у гэтым жыцці ўсякае атруты зведаем. Так нам трэба, грэшныя мы. А завошта прырода - трава, дрэва, вада - пакутуе? Завошта чалавек здзекуецца з яе? Тысячу разоў грэшны. Хадзем адсюль. Хадзем назад.

Паэт бег паперадзе мяне, да нашага каменя. Дыхнуў збоку свежы ветрык, кінуў сабаку пад ногі

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.