Библиотека knigago >> Фантастика >> Мистика >> Няшчасны выпадак


Книга «Стихотворения, не вошедшие в сборники» представляет собой собрание поэтических произведений выдающейся российской писательницы и поэтессы Серебряного века Зины Гиппиус. В данный сборник вошли стихотворения, которые по разным причинам не были включены Гиппиус в ее основные сборники. Среди них как ранние произведения, так и более поздние, созданные на закате ее творчества. Стихотворения охватывают широкий спектр тем, включая любовь, одиночество, философские размышления и социальные...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Таццяна Будовіч-Барадуля - Няшчасны выпадак

Няшчасны выпадак
Книга - Няшчасны выпадак.  Таццяна Будовіч-Барадуля  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Няшчасны выпадак
Таццяна Будовіч-Барадуля

Жанр:

Мистика

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Няшчасны выпадак"

Аннотация к этой книге отсутствует.

Читаем онлайн "Няшчасны выпадак". [Страница - 2]

стр.
слухалі музыку ў навушніках, гулялі ў цацкі на мабільніку, глядзелі ў акно ці перад сабой пустымі вачыма. Мяне як не існавала.

Адно з двух. Альбо ўсё — сон, фантазія хворага ўяўлення, альбо нейкае вар’яцтва. А калі тралейбус праехаў прыпынак і не спыніўся (хаця павінен быў), я канчаткова зразумеў: так проста я адсюль не выйду. У зацятым, тупым, безнадзейным адчаі (калі няма чаго губляць) я павярнуўся да кабіны кіроўцы і з усяе моцы стаў малаціць кулакамі ў шкло. Той абыякава павярнуўся да мяне. Не цямлю, колькі працягваўся момант «двубою» вачэй, мне было пранізліва жудасна, да немагчымасці, да нерэальнасці, да нейкага душэўнага і фізічнага анямення без астатку. Апошняе, што я запомніў, — гэта віскат тармазоў, страшэнны ўдар, скрыгат металу аб метал. Я моцна выцяўся аб штосьці, мяне, мусіць, павінна было там размазаць, але болю адчуць не паспеў.

І вось цяпер, дзень пры дні лежачы пад кропельніцамі ў рэанімацыі, я пакутліва, да драбніцы намагаюся аднавіць у памяці той фатальны вечар, хаця б у галаве «намацаць» эфемерную мяжу паміж рэальным і нерэальным.

Доктар і медсёстры, якія з нуднай рэгулярнасцю зазіраюць да мяне, маімі двайнікамі не з’яўляюцца. Яны не распавядаюць мне акалічнасцей той аварыі, толькі пра тое, якое надвор’е на дварэ ды што мне нельга хвалявацца. Наведвальнікаў у мяне амаль не бывае. Пару разоў прыходзілі мае калегі, але іх не пусцілі, толькі перадачу ўзялі. А сёння мне сказалі, што прыходзіў мой брат-блізнюк, вельмі хацеў да мяне трапіць, але яму не дазволілі. Ён перадаў мне канверт. У мяне ніколі не было братоў. Але канверт я разгарнуў: там ляжаў праязны на тралейбус на гэты месяц. Але наўрад ці я адсюль выйду раней, чым скончыцца тэрмін яго дзеяння.


--">
стр.

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.