Библиотека knigago >> Проза >> Русская современная проза >> Хлопчыкi i дзяўчынкi


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1558, книга: Рассказы для детей
автор: Михаил Михайлович Зощенко

Книга "Рассказы для детей" Михаила Зощенко — это прекрасный сборник юмористических и поучительных историй, написанных для самых маленьких читателей. От самого начала до конца я не могла сдержать улыбки, читая об забавных приключениях и уроках, которые дети извлекают из них. Все рассказы невероятно увлекательны и написаны с классическим остроумием Зощенко. Его талант заставить обыденные ситуации казаться экстраординарными и забавными делает эти рассказы идеальными для чтения вслух с...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Гибель Дракона. Саке Комацу
- Гибель Дракона

Жанр: Научная Фантастика

Год издания: 1977

Серия: Зарубежная фантастика (Мир)

Яўген Аснарэўскі - Хлопчыкi i дзяўчынкi

Хлопчыкi i дзяўчынкi
Книга - Хлопчыкi i дзяўчынкi.  Яўген Аснарэўскі  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Хлопчыкi i дзяўчынкi
Яўген Аснарэўскі

Жанр:

Русская современная проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Хлопчыкi i дзяўчынкi"

Хлопчыкі і дзяўчынкі — кнiга аб адной краiне. Перад чытачом з'явяцца, сярод іншых, хлопчык сірата, жонка чыноўніка, настаўніца літаратуры, якую абвінавачваюць у дзіўным злачынстве, габрэй, што рашае вярнуцца на радзіму продкаў — Беларусь, беглы шызафрэнік, які размаўляе з помнікамі Леніну, стары дзед з лясной глушы і бяздомная дзяўчына. Усе гісторыі складзеныя ў пазл, і галоўнае тут не персанажы, а краіна, якая вымалёўваецца на іх фоне.


Читаем онлайн "Хлопчыкi i дзяўчынкi" (ознакомительный отрывок). Главная страница.

стр.

Хлопчыкi i дзяўчынкi
Яўген Аснарэўскі

© Яўген Аснарэўскі, 2022


ISBN 978-5-4496-5845-6

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

інтро

Неяк я — валасаты філосаф Марк, і адзін просты пісьменнік — мой знаёмец, сядзелі на плоце. Нам крыху замінаў калючы дрот, а над намі тырчала высокая тэлевежа. А вось перад нашымі вачыма маячыла старая машына. Выдатная карціна, наогул. І вось мой сябар пісьменнік пытае мяне:

— Скажы, Марк, чым мы зоймемся сёння? Мы ж не будзем зноўку круціць твае пэйсы?

— Не, вядома, — сказаў я. — Сёння я раскажу табе восем істэрый… ой, гэта значыць гісторый.

— Так гісторый цi істэрый?

— Можна сказаць і так, і так, — адказваў я.

— Ну давай, расказвай, — сказаў мне мой сябар просты пісьменнік.

Максiмка

Добры дзень, дарагія мае! Кланяюся ўсім тым, хто чытае гэты сшытак. Завуць мяне Максімка Багушэвіч. Ад нараджэння мне адзінаццаць гадкоў, а нарадзіўся я ў 1907 годзе, каля Гродна. Тата кажа, што я цямлівы не па гадах і што мне трэба шмат чытаць і вучыцца прыгожа пісаць. Часам ён жартуе, што я, можа быць, стану пісьменнікам. Мне насамрэч вельмі падабаецца пісаць і ад таго я вырашыў весці дзённік. Для гэтай справы тата даў мне свой сшытак. Ён вельмі добры і вялікi. Я мяркую, калі-небудзь сшытак гэты хто-небудзь прачытае і таму напісаў, што кланяюся таму, хто яго чытае.


13 сьнежня, год 1918

Мой тата ўжо месяц таму прапаў. Пайшоў у лес па дровы, і не вярнуўся дадому. Іншых родных у мяне няма, таму і адправілі мяне ў прытулак. Прытулак гэты займае манастыр святых Барыса і Глеба. Стаіць ён на гары над самым Нёманам, які я вельмі люблю. Раней мы лавілі ў Нёмане рыбу з маім старэйшым братам Лёвушкай. Лёвушка казаў, што Нёман — наш бацька, а потым смешна махаў рукамі і паўтараў вельмі грозным голасам: «Бацька!» Рыбы, бывала, выцягвалі шмат. Аднойчы злавілі нават велізарнага шчупака. Казаў Лёвушка, што гэты шчупак паўпуда вагой. Я дык браць яго баяўся. Вельмі ўжо ў яго была страшэнная морда. А Лёвушка смяяўся з мяне. Лёвушка мой загінуў на вайне з немцамі. Цяпер у мяне толькі тата.


20 снежня, год 1918

У прытулку ўбачыў я сцяг. Белы, а пасярэдзіне чырвоная паласа. Вісіць ён на самой браме. Ніколі такога не бачыў, але мне ён чымсьці спадабаўся. У нас ёсць школа, а ў ёй выкладае вельмі добрая настаўніца, якую я клічу цёткай. Цётка Тэкля Станішэўская, якая вучыць нас у школе, кажа, што гэта сцяг нашага народа. Я вельмі люблю цётку Тэклю і баюся яе. Адзін хлопчык сказаў мне, што яна першая настаўніца, якая вучыць на нашай простай мове. Не ведаю адкуль ён гэта ўзяў. Можа быць, хто-небудзь са старэйшых распавёў яму гэта. Мой тата казаў, што я павінен вучыцца на нашай мове. А мне вось вельмі падабаецца руская мова, але я згодны з татам, што наша мова нам родная да самых касцей, таму што яна ад нашай зямлі і продкаў.


27 снежня, год 1918

Цётка Тэкля казала сёння ў школе, што ў горад прыехаў важны чалавек і ён будзе цяпер галоўным у краіне, у якой мы самі будзем свабодным народам і гаспадарамі на землях сваіх. Яго прозвішча Луцкевіч. Я хачу запомніць гэтае прозвішча. Цётка кажа, што ён наш вызваліцель і прарок. Я не вельмі разумею, што такое прарок. Цікава, што сказаў бы тата.


29 снежня, год 1918

Мы хадзілі ў горад з нашым выхавальнікам дзядзькам Пашам. Нейкі немец спыніў нас і смяяўся над намі. Ён казаў, што мы маленькі народец і мы павінны падпарадкоўвацца немцам, а з-за таго, што немцы прайгралі вайну нас цяпер будуць рабіць палякамі. Немец толькі трохі ведаў рускую мову і ў яго атрымліваліся вельмі смешныя словы. Ды, акрамя таго, ён яшчэ і не вымаўляе р. Дзядзька Паша сказаў нам, што мы не палякі і што ён бы палякаў вешаў, а немцаў усіх да аднаго расстраляў бы. Ён вельмі раззлаваўся, але хутка супакоіўся. У яго ёсць маленькая фляжка, з якой ён п'е самагонку і пасля таго як вып'е — адразу супакойваецца. Мне здаецца палякі нядрэнныя людзі, толькі вельмі ганарлівыя. Так казаў тата.


1 студзеня, год 1919

Спраўлялi ў прытулку Новы год. Я ўспомніў як мы святкавалі з татам і Лёвушкай. Тады тата сам прыгатаваў нам вялікі пірог і наліў самаробнага віна. Я вельмі сумую па таце.


2 студзеня, год 1919

У нас ёсць у прытулку хлопчык, якога завуць Адамас. Прозвішча яго Казлаўскас. Ён кажа, што хутка Гродна будзе часткай --">
стр.

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.