Библиотека knigago >> Проза >> Советская проза >> Ад гоману бароў. Аповесць пра Якуба Коласа


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 959, книга: Тысяча причин быть вместе
автор: Виктория Дайан

Книга "Тысяча причин быть вместе" от Виктории Дайан - это захватывающий и трогательный роман о любви, второй возможности и силе прощения. Главные герои, Эмма и Бен, встречаются снова после долгих лет разлуки. Когда-то у них был бурный роман, но он закончился из-за недопонимания и обид. Теперь, став взрослыми и более зрелыми, они понимают, что притяжение между ними по-прежнему сильно. Однако прошлое продолжает преследовать их, и им предстоит столкнуться со множеством препятствий,...

Сцяпан Александровіч - Ад гоману бароў. Аповесць пра Якуба Коласа

Ад гоману бароў. Аповесць пра Якуба Коласа
Книга - Ад гоману бароў. Аповесць пра Якуба Коласа.  Сцяпан Александровіч  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Ад гоману бароў. Аповесць пра Якуба Коласа
Сцяпан Александровіч

Жанр:

Советская проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Ад гоману бароў. Аповесць пра Якуба Коласа"

Калі б хто з дамашніх запытаўся ў Кастуся, чаму яму гэтае лета не сядзіцца ў Альбуці, ён нічога пэўнага не мог бы сказаць. Вядома, ні маці, ні бацька, ні дзядзька Антось пра гэта не пыталіся. Можа, таму што ён, Кастусь, быў тут, у глухой леснічоўцы, ужо толькі госць, ці мо проста яны дагадваліся, чаму трывога і неспакой апанавалі яго душу.

Бацькі не загружалі будучага настаўніка працай, але Кастусь сам браў касу і ішоў, не адстаючы, пракос у пракос, з дзядзькам Антосем і Уладзікам.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: antique


Читаем онлайн "Ад гоману бароў. Аповесць пра Якуба Коласа". Главная страница.



Книгаго: Ад гоману бароў. Аповесць пра Якуба Коласа. Иллюстрация № 1


ТРЫВОЖНАЕ ЛЕТА

Калі б хто з дамашніх запытаўся ў Кастуся, чаму яму гэтае лета не сядзіцца ў Альбуці, ён нічога пэўнага не мог бы сказаць. Вядома, ні маці, ні бацька, ні дзядзька Антось пра гэта не пыталіся. Можа, таму што ён, Кастусь, быў тут, у глухой леснічоўцы, ужо толькі госць, ці мо проста яны дагадваліся, чаму трывога і неспакой апанавалі яго душу.

Бацькі не загружалі будучага настаўніка працай, але Кастусь сам браў касу і ішоў, не адстаючы, пракос у пракос, з дзядзькам Антосем і Уладзікам.

Сам былы семінарыст адчуваў, што нешта дзіўнае робіцца з ім: прапала звычайная весялосць і бадзёрасць, не чыталася і не пісалася. Калі не было каля хаты ці ў полі пільнай работы, Кастусь браў кош у рукі і на ўвесь дзень сыходзіў з дому.

Лета выдалася сухаватае, ночы былі халодныя, таму грыбы пракідаліся рэдка. Бывалі дні, што Кастусь вяртаўся дахаты з пустым кошыкам, а ён жа ведаў у наваколлі ўсе грыбныя мясціны! Нарэшце, высыпалі лісічкі, сям-там пачалі трапляцца баравічкі. Гэта цяпер у нейкай меры апраўдвала перад старэйшымі сямейнікамі яго лясныя вылазкі. Хоць дома добра разумелі, што Кастуся цягнуць у лес не грыбы. Проста хлопцу трэба пабыць аднаму, яму хочацца сабрацца з думкамі.

Потым Кастусь зачасціў у Мікалаеўшчыну. Ён і раней хадзіў у сяло, звычайна пасля полудня ў суботу, і вяртаўся дахаты назаўтра позна ўвечары ці ў панядзелак ранічкаю. А цяпер ішоў ледзь не кожны дзень.

У сяле сабралася чалавек дваццаць настаўнікаў. Была ў іх свая штаб-кватэра — хата, дзе жылі бацькі колішняга дырэктара Яські Базылёвага. Іван Васільевіч Міцкевіч ужо некалькі гадоў настаўнічаў у Беларучах, за Мінскам, і кожны год прыязджаў у родную Мікалаеўшчыну. Как было менш тлуму ў хаце, калі да яго прыходзілі сябры, ён займаў на ўсё лета камору. Там была прахалода, цішыня і паўзмрок. У буднія дні пад вечар, а ў нядзелю і днём у каморку да Птушачкі (так празвалі сябры Яську за маленькі рост і меладычны голас) збіраліся настаўнікі-мікалаеўцы Антон Мароз, Цімафей Камароўскі, Ігнат Міцкевіч, Міхал Дземідовіч, наведваўся Аляксандр Фурсевіч з Галавенчыц. Прыходзілі і семінарысты Алесь Сянкевіч і Сымон Самахвал, якія сёлета выкіроўваліся ў настаўнікі і чакалі прызначэння на пасаду. Частым і жаданым госцем бываў тут і Кастусь.

— А, Стары, здароў!

— Не кісні, браток! Нос угору, — радасна віталі Кастуся настаўнікі.

У Яськавай каморцы, як заўсёды, ішла задушэўная размова. Абмяркоўвалася ўсё, пачынаючы ад мясцовых навін і канчаючы падзеямі ў краіне. У кожнага быў свой погляд, свая думка. Настаўнікі ўмелі і любілі спрачацца, даказваць і настойваць на сваім.

— Міністр унутраных спраў Плеве — моцная рука,— пачынаў Цімафей Камароўскі.— Ён навядзе парадак.

— Вось каб ты сказаў, што галава разумная,— адказваў Антон Мароз.— У гэтых чынадралаў, якога б рангу яны ні былі, усё зводзіцца толькі да таго, каб душыць і цугляць народ...

— Дзяржаўныя інтарэсы гэтага патрабуюць,— даводзіў Камароўскі.

— А ці патрабуюць дзяржаўныя інтарэсы, каб селянін атрымаў зямлю і асвету? — умешваўся ў спрэчку Кастусь.— Забываюць усе гэтыя міністры, што пачаўся дваццаты век, што народ рана ці позна скажа сваё слова. Так вечна быць не можа, народ абуджаецца, і мы, настаўнікі, павінны яму ў гэтым дапамагчы.

— Эйш ты! — ківаў галавою Цімафей.— Паглядзімо, братко, як ты будзеш абуджаць. Усе спачатку трапечуцца і гавораць высокія словы, а потым сядзяць цішком, як мыш пад венікам. Ці гуляюць у карты і спяваюць у царкоўным хоры.

— Не, я не ўседжу! I ў карты не буду гуляць,— не здаваўся Кастусь.

— Дай божа!

Каб пагасіць спрэчку, якая магла зайсці далёка, гаспадар каморкі зачынаў песню:

Гэй, ды ляцелі шэрыя гускі,

Ды лецячы гаманілі.

Гэй, ды лецячы гаманілі:

«Дзе ж мы будзем начаваці?

Што ж мы будзем вячэраці?»

Песня была з падтэкстам, усе яго разумелі. Таму пускалі па кругу шапку, браліся за качаргу, і той, хто быў апошнім, ішоў у Моўшаву карчму па сітніцу і тараны. Яська прыносіў гладыш кіслага малака і

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.

Книги схожие с «Ад гоману бароў. Аповесць пра Якуба Коласа» по жанру, серии, автору или названию: