Библиотека knigago >> Проза >> Советская проза >> Другі варыянт


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1732, книга: Миша-Мишутка Романов
автор: Алексей Андреевич Жоров

Альтернативная история "Миша-Мишутка Романов" — захватывающая и оригинальная книга об альтернативной истории России. Алексей Жоров погружает читателей в мир, где младший сын Николая II, Михаил, не был расстрелян в 1918 году, а бежал из страны вместе со своей семьей. Жоров мастерски выстраивает альтернативную временную линию, сохраняя верность историческим фактам. Он приглашает читателей исследовать, как могла бы развиваться Россия, если бы советская власть не захватила власть....

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Золушка. Большая мышиная ошибка. Элли О
- Золушка. Большая мышиная ошибка

Жанр: Детские приключения

Год издания: 2021

Серия: Принцессы Disney. Новые приключения

Анатоль Кудравец - Другі варыянт

Другі варыянт
Книга - Другі варыянт.  Анатоль Кудравец  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Другі варыянт
Анатоль Кудравец

Жанр:

Советская проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Другі варыянт"

Аннотация к этой книге отсутствует.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: antique


Читаем онлайн "Другі варыянт". Главная страница.




Книгаго: Другі варыянт. Иллюстрация № 1

У Мінск цягнік прыйшоў у восем раніцы, і Васіль праз падземны пераход выйшаў на прывакзальную плошчу, шэрую ад густога цёплага туману, бруднага мокрага асфальту, масіўных змрочных сілуэтаў будынкаў. Стаў, прысланіўшыся плячыма да металічных парэнчаў, пазіраў на людзей, якія выбягалі з тунеля, штурхаліся, мітусіліся, кідаліся да стаянкі таксі, да трамвайнага і тралейбуснага прыпынкаў, і беглі так, быццам гэты трамвай ці тралейбус былі апошнія, і калі чалавек не ўшчэміцца ў яго, то свет перавернецца дагары нагамі...

У Васіля таксама жыў такі душэўны сверб — хутчэй уціснуцца ў трамвай ці тралейбус,— але ён перасіліў яго і застаўся стаяць ля парэнчаў, знешне спакойны і абыякавы да ўсяго, што тварылася кругом. Ён адчуваў, што мацнейшы за гэтых мітуслівых людзей, пераконваў сябе, што мацнейшы за іх, і таму можа паблажліва і звысака глядзець на ўсю іхнюю мураўіную валтузню. Васіль быў рослы — вышэй за метр восемдзесят, чуў нерастрачаную сілу ў жылаватым целе, і гэта неўвароткае здароўе маладога цела таксама паддавала яму смеласці. Ён хацеў, каб усе бачылі, што ён не баіцца горада, што тут ён — дома, але і па маленькіх, чуйна насцярожаных, як у дзікага кабана, вострых вачах яго, і асабліва па руках — даўгіх і вялікіх, якім ён не знаходзіў месца, і яны то сціскаліся ў набраклыя кулакі, то дрыготка гладзілі адпацелы метал парэнчаў — было відно, што ён не такі ўжо і спакойны, што і яму нечага боязна.

Ён прыехаў паступаць у інстытут, і як усе, хто прыязджае паступаць з сяла, прывёз з сабой трывогу і разгубленасць. I цяпер ён стаяў і чакаў, хаця і сам не ведаў, што чакаў...

Цяжэй за ўсё ў чужым месцы прыняць першае, хай і зусім дробязнае, рашэнне. У незнаёмым горадзе, дапусцім, сесці ў аўтобус ці зайсці куды-небудзь перакусіць, ці яшчэ зрабіць што-небудзь. Для Васіля Мінск быў чужым месцам, хоць сам ён і не хацеў прызнавацца ў гэтым. Прызнавацца не хацеў, але адчуў гэта адразу, як толькі апынуўся на плошчы: нікому не было ніякай справы да яго — хто ты, што ты, чаго прыехаў сюды і чаго тырчыш, як ёлупень, на гэтым вірлівым месцы. Васіль надта добра разумеў усіх гэтых людзей, што вывальваліся з тунеля і адразу кідаліся да трамваяў і тралейбусаў. Яны ведалі, што рабілі. Яны баяліся горада, незразумелага тлуму яго і мітусні і стараліся ўцячы ад усяго гэтага, схавацца — хай у той жа трамвай ці тралейбус.

Васіль шкадаваў, што не напісаў Валодзю, каб той сустрэў. Браценік па бацьку, Валодзя жыў у Мінску ўжо гадоў з дзесяць, працаваў прарабам. Клопатаў у яго і сваіх стае — і сям’я: сам, жонка, дзіця,— і работа, але нідзе не дзеўся б, сустрэў бы. У чамадане, які стаяў тут жа, ля ног, разам з падручнікамі па матэматыцы, фізіцы, «шпаргалкамі» па рускай літаратуры, была пляшка «сваёй» гарэлкі — так, на гасцінец.

Книгаго: Другі варыянт. Иллюстрация № 2

Васіль у Мінску быў ужо адзін раз, гады з чатыры назад, і ведаў, дзе Валодзя жыве і як дабірацца да яго, ды што там дабірацца — жыў ён у самым цэнтры. Той раз яны былі тут з Раманам, малодшым Валодзевым братам; хадзілі па вуліцах, разявіўшы раты, дзівіліся на ўсё — на тралейбусы, на чорныя легкавушкі, на цырк, на планетарый. Якраз прыпала свята вызвалення — усюды сцягі, зелень, кветкі, музыка, людзі з ордэнамі, медалямі на грудзях. Бацьку б сюды, хай бы пачапляў свае, пазадаваўся. Увесь праспект ля плошчы Перамогі быў забіты людзьмі, і толькі пасярэдзіне яго — вузкі, як вулачка, калідор, і па ім ішлі колішнія камандзіры, партызаны, падпольшчыкі — і старыя, сівыя, і маладзейшыя. Яны ішлі ў гэтым вузкім людскім калідоры, стомлена і вінавата ўсміхаліся, а з бакоў на іх і пад ногі ім ляцелі кветкі. Васілю запомніўся маленькі сухі дзядок з арэхавай качарэжкай, у яго было тры ордэны на чорным пінжаку, ён ішоў і плакаў. Усе весяліліся, пад нагамі валяліся кветкі, а ён плакаў. Потым, калі людзі трохі паразыходзіліся, Васіль з Раманам прайшлі па тратуары да абеліска — глядзелі на партрэты, што на дашчаных, абцягнутых чырвоным шчытах стаялі абапал праспекта. Шчытоў было шмат, і партрэтаў было шмат, і як не пад кожным стаяла слова — «загінуў». Загінуў, загінуў, загінуў... Сталыя мужчыны, жанчыны, а болей — хлапчукі, такія маладыя,

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.