Библиотека knigago >> Проза >> Советская проза >> Мера часу


Масаси Оучи Математика Книга "Занимательная математика. Комплексные числа" Масаси Оучи - это увлекательное и доступное путешествие в мир комплексных чисел. Автор мастерски сочетает теоретические объяснения с интригующими загадками и практическими задачами. Оучи начинает с основ, объясняя концепцию комплексных чисел с помощью наглядных метафор и примеров из реальной жизни. Затем он углубляется в алгебраические свойства комплексных чисел, исследуя их сложение, вычитание, умножение...

Лідзія Арабей - Мера часу

Мера часу
Книга - Мера часу.  Лідзія Арабей  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Мера часу
Лідзія Арабей

Жанр:

Советская проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Мера часу"

Аннотация к этой книге отсутствует.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: prose_su_classics

Читаем онлайн "Мера часу". [Страница - 5]

вячэрнім.

Як толькі Рэня даведалася, што ў яе ёсць магчымасць паехаць працаваць на гадзіннікавы завод, у думках, у марах яна ўжо была там — хадзіла па цэху, сядзела за канвеерам, рабіла нейкую сваю, яшчэ невядома якую, але важную работу. У марах яна ўжо жыла ў вялікім горадзе, гуляла па яго прыгожых вуліцах. «А вучыцца я абавязкова пайду. На вячэрні… У політэхнічны»,— думала Рэня.

Прыходзіў у марах да яе і юнак, якога яна сустрэне ў Мінску. Можа, ён на заводзе працуе і не ведае, што скора прыедзе Рэня, і яны сустрэнуцца? А можа ён вучыцца ў інстытуце, куды паступіць і яна? Ён абавязкова вельмі разумны, прыгожы, дужы, адважны. Яны разам будуць працаваць і вучыцца, хадзіць у кіно, тэатры.

Юнак не прымаў у Рэніным уяўленні рэальнага аблічча. Яна не магла ўявіць сабе яго вачэй, твару. Тым больш не магла яна дапасаваць героя сваіх патаемных мараў да каго-небудзь са знаёмых хлопцаў і асабліва да тых, з якімі расла, гадавалася ў дзіцячым доме. «Той» юнак быў з іншага жыцця, якога яшчэ не ведала Рэня, але якое прыйдзе да яе, скора наступіць.

Калі цяпер Рэня ўспамінае ўсё гэта, ёй робіцца смешна. Яна думала, што той адзіны, якога мусіць сустрэць яна ў жыцці, недзе далёка. А ён, выходзіць, увесь час быў побач. Рэня і падумаць не магла, што ім мог аказацца Юра, той самы Юра, які гадаваўся і рос разам з ёю, часам, цягаў нават за косы. Праўда, яшчэ даўно, калі яны былі зусім малыя, Рэня неяк раз падумала, што Юра незвычайны хлопчык. Яна добра памятае той выпадак.

Аднойчы ў дзіцячы дом прыехала прыгожа апранутая жанчына. На ёй было доўгае паліто, вузкае ў стане і шырокае ўнізе, чорныя туфлі на высокіх абцасах, у руках чорная бліскучая сумачка. Аказалася, што гэта Юрава маці, якая доўга шукала яго і толькі цяпер знайшла. Яна паехала з Юрам у мястэчка і адразу купіла яму прыгожы шарсцяны гарнітур, паліто, не такое, як насілі ўсе ў дзіцячым доме, жоўтыя чаравікі. 3 дзецьмі яна гаварыла ласкава, частавала цукеркамі. Але калі пагладзіла сваёю белаю рукою з пафарбаванымі пазногцямі Рэню па шчацэ, рука гэта здалася Рэні халоднай. Ад яе не было так хораша, як ад рукі Разаліі Сямёнаўны.

Юра паехаў з дзіцячага дома на блакітнай «Пабедзе», і хлопчыкі доўга беглі за машынаю.

А праз год Юра вярнуўся ў дзіцячы дом. Прыйшоў абадраны, брудны, з вялікаю драпінаю праз усю шчаку. Ён хаваўся ад міліцыі, зайцам ехаў на цягніку і на аўтобусе. Юра сказаў, што жыць там, «у іх», не хоча, бо гэта не яго бацькі. Яны хацелі ўсынавіць яго, а ён не хоча ўсынаўляцца. Юра нічога не расказваў, як там яму жылося і чаму не палюбіў ён сваіх прыёмных бацькоў.

Праз некаторы час тая самая жанчына зноў прыязджала ў дзіцячы дом. Феня Буракова, якая заўсёды ведала вельмі многа сакрэтаў, прыбегла да Рэні і пачала расказваць, што яна падслухала, аб чым гаворыць «тая цётка», як яна яе называла, з Іванам Гаўрылавічам.

— Яна так сварыцца на Юру, так сварыцца,— шаптала Феня.— Кажа, што ён няўдзячны хлопчык. Каб застаўся ў іх, дык яму б на ўсё жыццё было вельмі добра… А так і сабе нашкодзіў і іх зняславіў, уцёк, нібы яны яго крыўдзілі… Яна прасіла, каб Іван Гаўрылавіч паклікаў Юру і спытаўся, ці дакранулася яна да яго калі хоць пальцам… А Іван Гаўрылавіч супакойвае яе. Кажа, што і сам шкадуе, што так атрымалася, але прымусіць Юру, каб ён вярнуўся, не можа. Дык ведаеш, што яна сказала? Яна сказала, што і не хоча, каб Юра вяртаўся, а толькі хоча сказаць, што яны дрэнна тут дзяцей выхоўваюць. А далей я не чула, што яны гаварылі…

Рэня хоць і не вельмі любіла Феніны сакрэты, на гэты раз слухала з цікавасцю. Пасля яны разам з Феняю пабеглі, каб дачакацца, пакуль выйдзе тая жанчына ад Івана Гаўрылавіча. А калі жанчына садзілася ў сваю «Пабеду», Рэня паказала ёй язык. Яна была рада, што Юра ўцёк.

Так і застаўся Юра ў дзіцячым доме. Тут скончыў дзесяцігодку, адсюль паехаў у Ленінград паступаць у інстытут.

Юра быў на год старэйшы за Рэню і калі ад’язджаў, Рэня, разам з іншымі дзецьмі, праводзіла яго. Яны гурбою пайшлі на станцыю, па чарзе падносячы Юраў чамадан. Тады Рэня зайздросціла Юру, што вось ён ужо скончыў дзесяць класаў і едзе ў вялікі, слаўны горад, а ёй яшчэ трэба чакаць цэлы год. I не вельмі думала Рэня, ці сустрэнуцца яны з Юрам яшчэ калі-небудзь.

Сёлета Рэня ў час адпачынку ездзіла дадому, у Калінаўку. Паехала да Разаліі Сямёнаўны, да Івана Гаўрылавіча. Многія выхаванцы і выхаванкі, пакуль

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.