Библиотека knigago >> Проза >> Советская проза >> У дазоры


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1123, книга: Ребро
автор: Ардак Удербаев

"Ребро", произведение современного казахстанского писателя Ардака Удербаева, — это пронзительная социальная драма, которая проливает свет на проблемы отцов и детей. Книга исследует запутанные отношения в семье через призму различных персонажей с их уникальными мотивами и мировоззрением. Язык романа реалистичный и неприкрашенный, точно передающий эмоциональный накал и психологическую остроту ситуации. Удербаев мастерски создает сложных и неоднозначных персонажей, раскрывая их...

Антон Алешка - У дазоры

У дазоры
Книга - У дазоры.  Антон Алешка  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
У дазоры
Антон Алешка

Жанр:

Советская проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "У дазоры"

Каля каравульнага памяшкання цвіў кветнік. Густа пахла піво- нямі. На слупах веранды віўся хмель, навісаючы над уваходам. Побач на нізенькім століку перамешваў костачкі даміно Міхась і ківаў байцам, якія стаялі побач. — Прашу на адну партыю. — Можна... Трое размясціліся за сталом, а Міхась збіў феску і стоячы ўзмахваў рукою.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: antique


Читаем онлайн "У дазоры". Главная страница.

стр.

Антон АЛЕШКА


У ДАЗОРЫ


Каля каравульнага памяшкання цвіў кветнік. Густа пахла піво- нямі. На слупах веранды віўся хмель, навісаючы над уваходам. Побач на нізенькім століку перамешваў костачкі даміно Міхась і ківаў байцам, якія стаялі побач.

— Прашу на адну партыю.

— Можна...

Трое размясціліся за сталом, а Міхась збіў феску і стоячы ўзмахваў рукою.

— Не затрымлівай! Думаеш многа...

Чутны ўдары костачак і гучны смех Міхася. Я сяджу побач і праглядаю газету. Потым адрываюся і пазіраю лявей нашага лагера. Там у кусціках раз за разам страляе вучэбнае задание батарэя артпалка! Уздрыгвае паветра і нібы хто дыхае ў твар. Яшчэ лявей, у нашым ціры, кароткаю чаргою сакоча кулямёт. Лес гудзе ад стрэлаў гармат, а ўзлескі лёгка ўтораць кулямёту.

У каравулцы гадзіннік гучна прабіў дзесяць. 3 веранды відаць жоўтая паласа лінейкі. На ўзгорку каля палатак паказаўся наш возчык Ніка. Усякі ведае яго ў лагеры, таму што ён кожны дзень раз'язджае на буланым коніку з бочкай вады. Палівае кветкі і ў дадатак выцірае шкло ў ліхтарах, што стаяць на трох лінейках. Ніка маленькі, сутулаваты чалавечак з вялікай кантовай галавою. Зялёная фуфайка цесна напялена на плечы, а шырокія порткі робяць яго яшчэ ніжэйшым. Бялява-рыжыя вусы спадаюць палойкамі лёну і нібы падпіраюць закруглены чырвоны нос. Што асаблівага заўважыў я пры сустрэчы з ім аднойчы, дык гэта вочы. Пад лахматым падстрэшшам рыжых брывей нібы ўмазаны былі шэра-бялявыя кружкі вачэй. Ён, не міргаючы, пазіраў на мяне і ад гэтага засталося непрыемнае ўражанне. Ніка вельмі рухавы і лёгкі на слова. Усё яго цікавіць, з усякім ён любіць пагутарыць.

Ужо каторы раз, як толькі я ўбачу яго, мне хочацца стаць дзе-небудзь непрыкметна і наглядаць за ім. Работа ў яго ідзе сёння марудна. Ён ставіць табурэт, доўга корпаецца ў ліхтары і тады ідзе далей.

Я пазіраю на ўзлескі, на шэры замурзаны хмарамі захад з чырвоным акрайкам сонца і іду ў каравулку. Гуляю з каравульным начальнікам у шахматы. Карнач часта пакрэктвае і гуляе марудна. Сумняваецца ўсе, ці так паставіў фігуру. Мы згулялі адну партыю, а ў палове другой я стаў яго цясніць на левы край. Ён тым часам глянуў на гадзіннік і вылез з-за стала:

— Пара падрыхтавацца.

Я надзеў шынель і дакурваў люльку, як ён падаў каманду:

— Дазор, зараджай!

Перастуквалі баявыя патроны, хаваючыся ў магазіннай каробцы. У падсумку звякалі абоймы. Я накіраваўся ў дазор. Ноч не абяцала спакойнага надвор'я. Хмара закрыла ўсё неба і стала так цёмна, што хоць вока выкалі.

Праз гадзіну пратрубіў гарніст адбой і лагер стаў засынаць. Я ішоў па дарозе і прыслухоўваўся к шолахам. Пад нагамі суха паскрыпваў пясок. Абышоўшы разы два тэрыторыю лагера, я ля днявальнага шаста сустрэў майго напарніка Міхася.

— Каля мехбрыгады пільней глядзі, — параіў я яму.

— Гляджу.

Мы зноў разышіліся ў розныя бакі. На чорным фоне неба ў баку артпалігона бачыў я бязгучна ўспыхваючыя кропкі. Яны хутка, адна за аднэй, ляцелі ўгору і гаслі. Такія ланцужкі рознай даўжыні яснымі пацеркамі штохвіліны ўсявалі цёмнае неба. I было дзіўна, што гуку не чуваць, а толькі відаць ясныя чаргі кулямётных стрэлаў.

Крыху пазней цэлым веерам шыбанулі ланцугі пацерак у вышыню неба. Гэта пачалі працаваць зенітныя кулямёты па слядах блакітна-яркага снапа пражэктара. Хмары яшчэ болей згрудзіліся, залапатаў дождж. У ліхтарах замільгалі агні.

Вярхі палатак белым пылам закурыліся ад дажджу. Я паставіў каўнер і не спыняў хады. Над галавою пасвістваў вецер.

У лесе было зацішней і я збавіў крок. Бачыць я нічога не бачыў, але ўвесь насцярогся. Адсюль чуваць былі розныя шолахі і трэба адрозніць — каторы з іх выкліканы ветрам, упаўшай галінай, а каторы — крокамі нядобрага чалавека.

Праз гадзіну прамок шынель. Я спыніўся пад ёлкай. Яна была густая і дождж яе не прабіваў.

Шумелі верхавіны дрэў, гучна падалі буйныя каплі дажджу. Далятаў аднекуль сабачы брэх.

Дождж стаў сыпаць драбней, з перагонамі, а потым перастаў зусім. Патухалі зоры. Вецер не сціхаў. Усход паступова святлеў, але навакол была яшчэ туманная сінь. Хутка дзень. Прамокшая рубашка ліпла к целу. Я вышаў з лужка і прайшоў каля канюшань. За імі рэдкі пралесак і дарога

--">
стр.

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.

Другие книги автора «Антон Алешка»: