Библиотека knigago >> Проза >> Советская проза >> Лясная дарога


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1082, книга: 4
автор: Иван Терехов

"4" - захватывающий и леденящий кровь роман в жанре ужасов, который затянет вас в свою жуткую атмосферу с самой первой страницы. Книга предлагает уникальное сочетание мистических убийств, садистских маньяков и леденящего кровь Хэллоуина. История разворачивается в зловещем доме с темным прошлым, где группа друзей сталкивается с ужасающими событиями. По мере нарастания напряжения они обнаруживают, что за ними наблюдает таинственный убийца по имени Четвертый. Терехов мастерски создает...

Барыс Сачанка - Лясная дарога

Лясная дарога
Книга - Лясная дарога.  Барыс Сачанка  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Лясная дарога
Барыс Сачанка

Жанр:

Советская проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Лясная дарога"

Ад школы, дзе вучыць Леанід Акімавіч, да Замхоўя крыху больш сямі кіламетраў. Гэта калі праз лес, ці, як кажуць, брадамі. Дубы і клёны, сярод якіх дзе-ні-дзе пракідаюцца танклявыя беластволыя бярозкі і кусты арэшніку, упіраюцца скрозь у самае неба. За парэпанымі, у два і ў тры абхваты камлямі парою нельга разгледзець малаўезджаную дарогу за дзесяць-дваццаць крокаў.

Дзе-кольвечы па дарозе можна сустрэць доўгія гнілыя брады з жабамі ў стаячай, цвілой вадзе. Затым — зноў лес. Дрэвы адно ў адно: тоўстыя, старыя, з бародамі сівога моху на ствалах. Яны заўсёды захоўваюць адвечныя лясныя змрокі.


Читаем онлайн "Лясная дарога". Главная страница.

стр.

Книгаго: Лясная дарога. Иллюстрация № 1


Ад школы, дзе вучыць Леанід Акімавіч, да Замхоўя крыху больш сямі кіламетраў. Гэта калі праз лес, ці, як кажуць, брадамі. Дубы і клёны, сярод якіх дзе-ні-дзе пракідаюцца танклявыя беластволыя бярозкі і кусты арэшніку, упіраюцца скрозь у самае неба. За парэпанымі, у два і ў тры абхваты камлямі парою нельга разгледзець малаўезджаную дарогу за дзесяць-дваццаць крокаў.

Дзе-кольвечы па дарозе можна сустрэць доўгія гнілыя брады з жабамі ў стаячай, цвілой вадзе. Затым — зноў лес. Дрэвы адно ў адно: тоўстыя, старыя, з бародамі сівога моху на ствалах. Яны заўсёды захоўваюць адвечныя лясныя змрокі.

Лес гэты не ведаў ні пілы, ні сякеры. Ён рос, старэў. На яго месцы неўпрыкмет з’яўляўся новы, і так ішлося спрадвеку. У адным месцы ля дарогі лес нібы рассоўваецца, даючы месца паляне. Яшчэ да вайны тут стаяла леснічоўка. Ад яе засталося толькі печышча. Усё ў быльняку і ажынніку, яно выпіраецца аж на самую дарогу.

Людзі па гэтай дарозе ходзяць рэдка. Сустракаючы тут Леаніда Акімавіча, сёй-той з аднавяскоўцаў часам пытаў:

— Чаго гэта, Акімавіч, брадамі ходзіце? Ёсць жа дарога праз сенажаць. Тудою куды прамей...

Настаўнік усміхаўся, хутчэй сабе, чым субяседніку, і задуменна казаў:

— Лес люблю... Ды і прывык хадзіць сюдою...

Аднойчы хацелі перавесці Леаніда Акімавіча ў Замхоўскую школу. Гэта ў сваю вёску, але ён, на здзіўленне ўсім, адмовіўся.

— Ды якое там далёка... Сем кіламетраў... Адпачыць пасля ўрокаў і то як след не паспееш...

Прывыклі людзі да такіх вандровак настаўніка, думаючы: хлопец усю вайну тут праваяваў у партызанах. Ці мала чаго можа напомніць яму глухая лясная дарога?

Ідзе Леанід Акімавіч, а з галавы не выходзіць мінулае — блізкае, дарагое сэрцу. I бесклапотнае, вясёлае юнацтва, праведзенае на ўлонні прыроды, і школа, сябры, настаўнікі... Яго першае і, відаць, апошняе каханне некалі блукала тут... Усплываюць тыя сінія, празрыстыя майскія вечары з духмяным настоем яблыневай квецені ў паветры... Ён хадзіў адзін каля канцавой хаты ў вёсцы. «Можа выйдзе Ніна? I тады вазьму ды скажу аб усім ёй...» — думаў Леанід. Але дзяўчына не выходзіла. Сядзела каля прыадчыненага акна і чытала.

Ніна... Ты нічога тады не ведала пра таго, хто не асмеліўся падысці да цябе ні на адным школьныім вечары, не рашыўся нават пра ўсё напісаць. Не ведала тады, хто выкраў у цябе аднойчы з партфеля твой фотаздымак... Ці не ён загубіў усё на свеце — мару, каханне. А ён бярог яго. Ды і як было не берагчы... I ў цяжкіх баях пры адступленні, і ў школе, куды папаў неўзабаве пасля ранення, — усюды ён быў з ім, як напамінак аб ёй.

I вось радысту паведамілі, што яго самалётам пераправяць праз лінію фронта да партызан. Якраз у родныя мясціны.

3 самалёта выпрыгнуў ноччу. Знаёмы лес сустрэў ціхім, задумлівым шэптам.

Схаваўшы пад выварацень рацыю, ён да самага ўсходу сонца прабіраўся да партызанскай зоны з думкамі пра заданне, пра маці, вёску. Пра яе, Ніну.

Раніца ў той дзень выдалася нейкая насцярожаная. Манатонна ціўкалі птушкі, спалохана лопалі крыллем, пырскаючыся халоднай расой, дзікія качкі. Дыміўся дзе-ні-дзе туман.

— Хэндэ хох!..

Голас з-за дуба выбіў яго з задумення і прыімусіў нырнуць у гусцеж лесу, шукаючы паратунку.

Аўтаматная чарга ссекла на плячо некалькі галінак...


Книгаго: Лясная дарога. Иллюстрация № 2


Леанід ведаў свой лес, брады, раку Віць... «Толькі б дабегчы да ракі, толькі б дабегчы...» — мільганула ў галаве. Ногі правальваліся ў месіва твані, спаўзалі з купін. Гразь плюхала ў ботах. Ён чуў, як трашчала голле, каўкала дрыгвяністая глеба. «Што ж не страляюць?» Крокаў праз колькі ён здагадаўся: «Хочуць узяць жывым».

«Трэба скінуць гімнасцёрку, — цюкнула яму, калі ён дабег да ракі.— Пакласці яе перад ботамі. Хай тады акружаюць парашутыста... А тым часам — у раку. На тым беразе — партызанская зона...»

Гадзіны праз дзве Леанід быў у партызанскім лагеры. I тут успомніў, што разам з гімнасцёркай трапіў у рукі ворагаў здымак.

Праз тыдзень, ліпеньскай

--">
стр.

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.