Библиотека knigago >> Проза >> Современная проза >> Сацыяльная дыстанцыя


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 937, книга: Жили-были мужики
автор: Михаил Гофер

"Жили-были мужики" – это современное прозаическое произведение, посвященное важным жизненным темам, таким как вера и здоровье. Автор Михаил Гофер, известный своими остроумными и заставляющими задуматься текстами, представляет читателям незабываемый сборник рассказов. Центральными героями этих рассказов являются простые люди – мужики, которые сталкиваются с различными физическими и духовными испытаниями. Через их истории Гофер исследует сложные вопросы взаимосвязи между верой,...

Маргарыта Латышкевич - Сацыяльная дыстанцыя

Сацыяльная дыстанцыя
Книга - Сацыяльная дыстанцыя.  Маргарыта Латышкевич  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Сацыяльная дыстанцыя
Маргарыта Латышкевич

Жанр:

Современная проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Сацыяльная дыстанцыя"

Раніцою я спускаюся па прыступ­ках з дзявятага паверха. Святло ча­сам не паспявае за крокамі, спознена ўспыхвае на кароткае імгненне, ужо за спінаю. Так што ідзеш скрозь цемру, паўз маўклівыя чужыя дзверы, сы­плеш крокамі ўніз. За сцяною ходзіць каробачка ліфта, за цёмнымі вокнамі гірляндаю паблісквае ўдалечыні Нава­полацк.


Читаем онлайн "Сацыяльная дыстанцыя". Главная страница.

стр.

Маргарыта ЛАТЫШКЕВІЧ


САЦЫЯЛЬНАЯ ДЫСТАНЦЫЯ


Раніцою я спускаюся па прыступ­ках з дзявятага паверха. Святло ча­сам не паспявае за крокамі, спознена ўспыхвае на кароткае імгненне, ужо за спінаю. Так што ідзеш скрозь цемру, паўз маўклівыя чужыя дзверы, сы­плеш крокамі ўніз. За сцяною ходзіць каробачка ліфта, за цёмнымі вокнамі гірляндаю паблісквае ўдалечыні Нава­полацк.

Раніцою я спускаюся з дзявятага па­верха. Можна ехаць на ліфце — але, як ты заўжды кажаш, лепш не рабіць гэта­га, калі спяшаешся. Захраснеш яшчэ, не паспееш, не даедзеш. Я цябе слуха­юся. Я ўвогуле з маленства недаверлі­ва стаўлюся да ліфтоў — з таго самага карычневага, ад якога вечна патыхала мачою, што падымаў мяне пасля шко­лы на мой восьмы ў Брэсце. Я ні разу не захрасла ў ліфце за ўсё жыццё, але ў іх, нават самых камфартабельных, мне не­камфортна.

Раніцою я спускаюся — крок, крок, крок, крок. Прадзіва крокаў абрываецца каля пляцоўкі з паштовымі скрынямі. І яшчэ пара прыступак да чырвонай кро­пачкі на гузіку дамафона. І з душнавата­га пад’езда: вонкі.

Вонкі — гэта ў кастрычніцкі бляклы ранак, поўны імжачкі. На пустыры чэз­нуць танюткія дрэўцы, якія не прыжы­ліся і між якіх выгульваюць сабак. Мне направа, між шматпавярховікаў, што падпіраюць галовамі нізкія хмары. Пад нагамі пахруствае жвір, пакрэхтвае патрэсканы асфальт. Цемра ў дварах гусцее каля сметнікаў, каля пад’ездаў, і з цемры вынырваюць, спяшаючыся, людзі.

Раніцою я іду на прыпынак, адольва­ючы супраціўленне святлафораў, што здзекліва чырванеюць, як толькі да іх набліжаешся. Мінакі прыўздымаюць бровы, бачачы на мне маску. Дзівяцца. У маленькіх гарадах, падаецца, імунітэт у мясцовых мацнейшы, а таму сусвет­ная эпідэмія — рэч нястрашная, нават забаўная. Можа быць, увогуле выдума­ная.

Хаця, папраўдзе, ад чалавека ў масцы народ спрабуе, па магчымасці, адсунуц­ца. Сацыяльнае дыстанцыраванне ў дзе­янні.

…Бабулька ў перапоўненым аўтобусе хрыпла кашляе, не засланяючы твар. Яе сусед, пажылы мужчына, з дакорам гледзячы на мяне, кажа:

— Адзіваюць, адзіваюць, маскі етыя, а ўсё раўно забалеюць, каму нада, усе…

За імі сядзіць маці з дзяўчом гадкоў ча­тырох, і малая то чапляецца за поручань перад сабою, то пасмоктвае пальчыкі. Дынамік адкашліваецца над чалавечымі галовамі:

— Чарнешчына.

Яшчэ тры ці чатыры прыпынкі, ніяк не магу запомніць.

Раніца.

У кожнага горада свая атмасфера. І ў невялікіх, можа, таму, што тут усё неяк навідавоку, усё сканцэнтравана, гэтая атмасфера адчуваецца хутчэй. Тое самае і з маленькімі калектывамі. І людзі ўсе як бы наросхрыст, і ўсё вельмі, упрост пакутліва блізка, куды бліжэй за запатрабаваныя СААЗ 1,5 метра, і схаваць нічога не атрымаецца.

Дый і хаваць няма чаго.

Напэўна.

— …Нічыво не схаваеш, — так амаль з горыччу казаў адзін з выступоўцаў на пасяджэнні па карупцыі. Я марына­валася («стажыравалася») на крэслах каля сцяны, побач з Алесяй, якая му­сіла зрабіць з усяго гэтага параўнальна чытэльны допіс. За сталом чыноўнікі прымалі справаздачы ад пары гарад­скіх мерапрыемстваў. Дакладчыкі па­таналі ва ўласных паказчыках, каш­лялі, шамацелі старонкамі дакладаў. Міргалі лічбачкі на дыктафоне, Наста пашчоўквала фотаапаратам, ловячы кадрам паважаныя спіны ў дарагіх (і не дужа) пінжаках.

— У нас усё празрачна! — сярдзіта ка­заў іншы дакладчык, злавесна косячы­ся на тых, хто прымаў яго справаздачу. Пасля, пажаваўшы вуснамі, даклад за­кончыў, і пытанняў ні ў кога, канечне, не было. Паказчыкі ў нас высокія, і ўзро­вень карупцыі, то-бок барацьбы з гэтай самай карупцыяй, на ўзроўні, як заўсё­ды, і ўсім дзякуй.

І я ўстала, быццам падзякавалі і мне, і выйшла, папраўляючы маску, з трохі апухлаю галавою.

— Это ещё что, — супакойліва казала Алеся, пакуль вярталіся. — Это ещё ни­чего…

Выбар быў: або гарадская бібліятэка, дакладней, бібліятэчны абанемент, або газета. Амаль гарадская.

Выбар быў, але выбару асабліва не было. Бо не было (зноў-такі, асабліва) працы па спецыяльнасці. І не было часу, бо пераехаць хацелася як хутчэй. Бо мы стаміліся жыць у розных гарадах і не ба­чыцца тыднямі. Адлегласць забівае, калі хочаш быць побач.

Таму мы вырашалі разам, седзячы ў маленькай кавярні дзесьці ў

--">
стр.

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.