Библиотека knigago >> Документальная литература >> Документальная литература >> Смактуноўскі. Словы пра геніяльнага акцёра

Адам Глобус - Смактуноўскі. Словы пра геніяльнага акцёра

Смактуноўскі. Словы пра геніяльнага акцёра
Книга - Смактуноўскі. Словы пра геніяльнага акцёра.  Адам Глобус  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Смактуноўскі. Словы пра геніяльнага акцёра
Адам Глобус

Жанр:

Документальная литература

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Смактуноўскі. Словы пра геніяльнага акцёра"

Жаданне

Вялікі акцёр, зорка кіно першай велічыні, геній… Усё гэта можна сказаць пра Інакенція Смактуноўскага і не памыліцца. Такім людзям, як ён, дадзена шмат не толькі прыродай, але і грамадствам. Можа, таму мяне найперш зацікавіла тое, чаго Інакенцію Смактуноўскаму не хапала. Якое патаемнае жаданне захоплівала душу выбітнага мастака? Адказ прадказальны… Смактуноўскаму не хапала звычайнай адзіноты. Ён шукаў зацішку. Думаў пра спакой. Ён марыў адасобіцца ад несупыннай мітусні. У ягонай штодзённасці ззяла зашмат святла, было зашмат стракатай публічнасці, зашмат пільнай увагі і чужых вачэй. Смактуноўскі цаніў самоту, называў яе жаданай і каштоўнай.

Читаем онлайн "Смактуноўскі. Словы пра геніяльнага акцёра". [Страница - 3]

стр.
показкі. У кагосьці дома стаіць скрыня з коркамі ад вінных бутэлек. Хтосьці можа сабе дазволіць вялікі гараж са старымі аўто… У дзяцінстве збіранне пачынаецца з марак і паштовак, з дробных цацак і значкоў.

Мой сваяк Анатоль збіраў альбомы па мастацтве і паштоўкі з тварамі кінаакцёраў. Паштоўкі з акцёрамі прадаваліся ў газетных шапіках. Каштавалі яны па шэсць-восем капеек. Каб парадаваць Анатоля, я купляў для яго паштоўкі з Высоцкім, Смактуноўскім, Міронавым… Некаторыя з паштовак у Анатоля захоўваліся ў двух ці нават трох асобніках. Другі асобнік ён пакідаў на абмен, а трэці ў моманты вялікай шчодрасці перадаваў мне. Так паціху-патроху на маёй кніжнай паліцы сабралася некалькі дзясяткаў картак з тварамі зорак тагачаснага кіно.

На адваротным баку карткі пералічваліся фільмы, у якіх зняўся акцёр. Я прыдумаў гульню ў працягі… Паштовачныя акцёры атрымлівалі ад мяне выдатныя ролі. Мне бачылася, як яны іграюць выбітных творцаў… Мой Высоцкі ператвараўся ў Франсуа Віёна і спяваў:

Я — Франсуа, чему не рад.

Увы, ждёт смерть злодзея,

И сколько весит этот зад,

Узнает скоро шея.

Міронаў, як мне падавалася, мог бы сыграць пісьменніка Іллю Ільфа, які старанна выпісвае вобраз вялікага камбінатара Астапа Бэндара.

Смактуноўскі мне ўяўляўся найлепшым з мастакоў — Леанарда да Вінчы. Мне цяжка было ўбачыць, як рухаецца сапраўдны Леанарда, але зусім лёгка прыдумлялася, як Смактуноўскі, пераапрануты ў найвялікшага з адраджэнцаў, няспешна ідзе праз асветленую ранішнім сонцам Фларэнцыю.


Малкавіч

Ці ёсць у сучаснага акцёра найвышэйшая ступень прыжыццёвага прызнання? Пэўна, ёсць. Калі Джону Малкавічу прапаноўваюць у мастацкім фільме сыграць Джона Малкавіча, можна казаць, што акцёр дасягнуў абсалютнага прызнання. Той фільм з Малкавічам атрымаўся на выдатна, але з-за фантастычнага сюжэта Малкавіч у фільме ўсё ж больш акцёр, чым асоба.

Атрымаўшы падобную прапанову, акцёр Інакенцій Смактуноўскі сыграў у фільме «Масква не верыць слёзам» сябе маладога і малавядомага. У Смактуноўскага атрымалася так дасканала і пераканаўча сыграць самога сябе, што ён і на экране застаўся больш асобай, чым акцёрам. У выпадку са Смактуноўскім зоркі сышліся лепш, чым у выпадку з Малкавічам. Можа, таму фільм «Масква не верыць слёзам» і «Оскара» атрымаў, і народную любоў займеў, а фільмам «Быць Джонам Малкавічам» больш захапляліся кінакрытыкі, снобы і мастакоўская эліта, чым шараговыя гледачы.


Фотакарткі

У адным з апошніх тэлеінтэрв’ю Інакенцій Смактуноўскі тлумачыў гледачам, чаму ў яго, байца, які прайшоў вялікую вайну, не захавалася фотаздымкаў з фронта. Смактуноўскі казаў, што ў тых, хто быў на перадавых пазіцыях, не было магчымасці фатаграфавацца. Каб сфатаграфацца ў час Айчыннай вайны, трэба было знаходзіцца ў тылах, а не на франтах.

За мужнасць Інакенцій Смактуноўскі атрымаў «Медаль за адвагу» — адну з самых каштоўных узнагарод для простага байца.

Смактуноўскі — вялікі акцёр, і таму ў нас ёсць мірыяды кінакадраў і фотакадраў з ім, але няма кадраў Інакенція Смактуновіча на фронце. І гэта для мяне, чалавека, які любіць творчасць Інакенція Міхайлавіча Смактуноўскага і паважае яго як сумленнага чалавека, важна.


Скрыпка

Кінарэжысёр Козінцаў, які здымаў «Гамлета» са Смактуноўскім у галоўнай ролі, так выказаўся пра акцёра: «Вядома, балалайка — цудоўны інструмент. Бываюць дарагія, выдатна зробленыя балалайкі. Смактуноўскі —скрыпка, інструмент надзвычайнай тонкасці і чысціні гукаў».

На першы погляд здаецца, што Козінцаў пахваліў Інакенція Смактуноўскага, калі параўнаў яго з арыстакратычнай скрыпкай, а не з народнай балалайкай. На мой розум, Козінцаў прынізіў вялікага акцёра, які для рэжысёра — інструмент, а не суаўтар і не чалавек. Я — рэжысёр, я — вялікі майстар, я — Козінцаў… Так, ты — Козінцаў, але ты не Гамлет, не Смактуноўскі, які можа пабыць Гамлетам, і ты не Шэкспір, ты — дырэктар на вытворчасці кінапрадуктаў і не больш за тое, а таму і бачыш у людзях інструменты: скрыпкі, бубны і балалайкі.


Метамарфозы

Розныя паэты любяць параўноўваць белыя аблокі з анёламі. Сапраўды, у лёгкай і светлай пухнатасці воблака можна пабачыць анёла, а ў змрочнай цемрадзі хмары — цмока,

--">
стр.

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.