Библиотека knigago >> Документальная литература >> Документальная литература >> Смактуноўскі. Словы пра геніяльнага акцёра


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 432, книга: Место для памятника
автор: Даниил Александрович Гранин

Где силен Гранин, так это в понимании научного творчества. Вот и в этих книгах он силен. "Место для памятника" - сказка, машины времени никогда не будет, воскрешение памяти тоже, сверхпроводимость при обычной температуре давно не новость, но пока она ни к чему, вроде как вольтов столб. Но памятник, висящмй в воздухе, при большом желании сделать можно. Но всё это к чему? Как правильно написано там, однако, что решение задачи после того, как оно найдено, кажется очевидным до смешного....

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Сердце хирурга. Фёдор Григорьевич Углов
- Сердце хирурга

Жанр: Современная проза

Год издания: 2013

Серия: Медицинский бестселлер

Адам Глобус - Смактуноўскі. Словы пра геніяльнага акцёра

Смактуноўскі. Словы пра геніяльнага акцёра
Книга - Смактуноўскі. Словы пра геніяльнага акцёра.  Адам Глобус  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Смактуноўскі. Словы пра геніяльнага акцёра
Адам Глобус

Жанр:

Документальная литература

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Смактуноўскі. Словы пра геніяльнага акцёра"

Жаданне

Вялікі акцёр, зорка кіно першай велічыні, геній… Усё гэта можна сказаць пра Інакенція Смактуноўскага і не памыліцца. Такім людзям, як ён, дадзена шмат не толькі прыродай, але і грамадствам. Можа, таму мяне найперш зацікавіла тое, чаго Інакенцію Смактуноўскаму не хапала. Якое патаемнае жаданне захоплівала душу выбітнага мастака? Адказ прадказальны… Смактуноўскаму не хапала звычайнай адзіноты. Ён шукаў зацішку. Думаў пра спакой. Ён марыў адасобіцца ад несупыннай мітусні. У ягонай штодзённасці ззяла зашмат святла, было зашмат стракатай публічнасці, зашмат пільнай увагі і чужых вачэй. Смактуноўскі цаніў самоту, называў яе жаданай і каштоўнай.

Читаем онлайн "Смактуноўскі. Словы пра геніяльнага акцёра". [Страница - 2]

стр.
class="book">У Смактуноўскага многа ўдалых роляў у кіно. Адна з найлепшых — страхавы агент Юрый Дзетачкін у фільме «Сцеражыся аўтамабіля». Сумленны злодзей Дзетачкін крадзе легкавікі ў прайдзісветаў, прадае іх цемрашалам, а здабытыя грошы перасылае ў дзіцячыя дамы. Такі сабе Робін Гуд, такі сабе партызан беларускі. Безумоўна, у гэтай ролі напоўніцу раскрылася прыродная беларускасць Смактуноўскага. Калі б у мяне спыталі пра найлепшы вобраз беларуса ў савецкім кіно, я назваў бы вобраз Детачкіна, створаны Інакенціем Смактуноўскім.

Ёсць у фільме яшчэ адзін выдатны матыў. У час, вольны ад начных крадзяжоў і ад дзённай працы страхавым агентам, наш сціплы грамадзянін Дзетачкін іграе ў самадзейным тэатры, які замахнуўся на «Вільяма нашага Шэкспіра». Смактуноўскі іграе Дзетачкіна, які іграе Гамлета. Ты глядзіш на Гамлета праз Дзетачкіна і праз Смактуноўскага — і герой Шэкспіра нашага Вільяма выглядае жывым і пераканаўчым, у нейкія імгненні ён нават лепшы за Гамлета, якога Смактуноўскі геніяльна стварыў у фільме «Гамлет».


Вытанцоўванне

Зазірні ў далёка-далёкае мінулае — і ты пабачыш, што напачатку было не слова, а былі жэст і танец. Менавіта з танцаў і жэстаў вырасла чалавечае слова. У моманты вялікага ўзрушэння чалавеку можа не хапіць слоў — і ён ўвесь ператворыцца ў жэст і данясе іншаму сваё важнае пасланне. Падобна, што такім чынам і выбудоўваў сваю акцёрскую ігру Інакенцій Смактуноўскі. Ён іграў не толькі тварам, як большасць сучасных тэлепаяцаў. Ён іграў рукамі і хрыбетнікам, стопамі і шчыкалаткамі, лыткамі і спінай, вачыма і голасам, брывом і валаском. Для кожнай ролі ён разбіраў сваё цела на складнікі, для кожнага складніка прыдумваў жэст, а потым усе жэсты акуратна складаў у адзін вобраз. Смактуноўскі кожную ролю вытанцоўваў. Да танца ён дадаваў яшчэ і песню. Слухай — заслухаешся. Глядзі — заглядзішся. Запомніш і не забудзеш.


«ГениЮш»

Здавалася б, калі геніяльны акцёр — беларус, ён мусіць працаваць на кінастудыі «Беларусьфільм». Ну добра, не працаваць, а зняцца там у адной ці дзвюх карцінах. Пагатоў пад такога акцёра, як Смактуноўскі, варта пісаць сцэнарый і забяспечваць вялікае фінансаванне. Беларус Смактуноўскі не здымаўся на «Беларусьфільме». Чаму? На гэтай вечна партызанскай кінастудыі ўсё беларускае — сцэнары, акцёры, экранізацыі — з’яўляліся гады ў рады. Беларус прыходзіў на кінастудыю, здымаў адзін-два фільмы і сыходзіў, бо правінцыйна, бо другасна, бо малаперспектыўна.

Для мяне жыццё «Беларусьфільма» сфакусіравалася ў адным пытанні, якое неяк задаў мне рэжысёр Валерый Панамароў: «Володя, как считаешь, ГениЮш — хорошая поэтесса?». Ад гэтага «ГениЮш» мяне калатнула. Гэта была апошняя кропка ў маіх творчых адносінах з «Беларусьфільмам». Таму можна лічыць: Інакенцію Смактуноўскаму пашанцавала, што ён не працаваў на кінастудыі, дзе здымаюцца пасрэдныя кінакарціны пра «гениЮшев», а не карціны з геніямі і пра геніяў.


Бяспека

Сапраўднае прозвішча Інакенція Смактуноўскага — Смактуновіч. Акцёр падкрэсліваў, што Смактуновічы — беларусы па крыві. Яны апынуліся ў Тамбоўскай вобласці ў сярэдзіне дзевятнаццатага стагоддзя. Па адной версіі, сям’ю выслалі пасля паўстання, што адбылося ў 1863 годзе. Па другой версіі, у 1861 годзе прадзед акцёра, які служыў у Белавежскай пушчы егерам, забіў зубра. Нехта данёс на егера-браканьера — і яго з усёй сям’ёй загналі ў Сібір. Версія з зубром мне падабаецца больш, бо яна казачная. За такімі версіямі паўстанцы хавалі сваю палітычную і рэвалюцыйную актыўнасць. Так, у маёй сям’і пасля раскулачвання і высылкі мужчын з Беларусі ў Архангельскую вобласць расказвалі гісторыю пра кантрабанду гарэлкі і віна праз беларуска-польскую мяжу. Быць кантрабандыстам, як і браканьерам, было менш пачэсна, але больш бяспечна. Смактуновічы выбралі бяспеку, што яшчэ раз падкрэслівае іх беларускасць.


Славянін

У 1946 годзе ў турэмна-лагерным горадзе Нарыльск Смактуноўскі памяняў прозвішча, да гэтага ён пісаўся Смактуновічам. Яму прапаноўвалі ўзяць прозвішча Славянін, бо нацыянальнасць у пашпарце мелася звышславянская — беларус. Ад прозвішча Славянін беларус Інакенцій Міхайлавіч тактоўна адмовіўся і атрымаў пашпарт грамадзяніна Смактуноўскага.


Паштоўкі

Усе мы нешта збіраем. Нехта калекцыянуе вясёлыя

--">
стр.

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.