Библиотека knigago >> Документальная литература >> Публицистика >> Беларускі народ — суб’ект ці аб’ект гісторыі? Адказу ня знойдзем (Гісторыя Беларусі, 9 кл.)


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 2190, книга: Долина звезд
автор: Константин Викторович Кузнецов

"Долина Звезд" - захватывающий фэнтезийный роман, созданный талантливым автором Константином Кузнецовым. Действие романа происходит в мифическом мире, богатом магией и загадками. Главным героем истории является Изгар, молодой человек, которому суждено спасти королевство от надвигающейся тьмы. Изгар отправляется в опасное путешествие в поисках мистической Долины Звезд, где, как говорят, обитает источник древней магии. По пути он встречает группу верных спутников, каждый из которых...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Вінцук Вячорка - Беларускі народ — суб’ект ці аб’ект гісторыі? Адказу ня знойдзем (Гісторыя Беларусі, 9 кл.)

Беларускі народ — суб’ект ці аб’ект гісторыі? Адказу ня знойдзем (Гісторыя Беларусі, 9 кл.)
Книга - Беларускі народ — суб’ект ці аб’ект гісторыі? Адказу ня знойдзем (Гісторыя Беларусі, 9 кл.).  Вінцук Вячорка  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Беларускі народ — суб’ект ці аб’ект гісторыі? Адказу ня знойдзем (Гісторыя Беларусі, 9 кл.)
Вінцук Вячорка

Жанр:

Публицистика

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Беларускі народ — суб’ект ці аб’ект гісторыі? Адказу ня знойдзем (Гісторыя Беларусі, 9 кл.)"

Disclaimer. Тэкст агляду напісаны да жнівеньска-верасьнёўскіх падзеяў 2020 году, аднак аўтар ня лічыць патрэбным яго актуалізаваць: тэкст і так быў без самацэнзуры і эзопавай мовы.

Читаем онлайн "Беларускі народ — суб’ект ці аб’ект гісторыі? Адказу ня знойдзем (Гісторыя Беларусі, 9 кл.)". [Страница - 29]

сярэднеэўрапейскага народу ці да нейкай эўразійскай постсавецкай масы? Ці можам мы калі не ганарыцца нашай гісторыяй, то прынамсі не саромецца яе?

Але падручнік не дае адказу на гэтыя пытаньні, а заблытвае іх. Эпоха распаду імпэрыяў і нараджэньня (адраджэньня) новых дзяржаўных нацыяў быццам бы не пра нас. Самае галоўнае — з тэксту не вынікае суб’ектнасьць беларускае нацыі, пераемнасьць беларускага нацыянальнага руху. У цэнтры падзеяў — Масква. Яна прымае рашэньні, яна прысылае кіраўнікоў, яна забараняе і дазваляе, кідае на волю лёсу ў 1941 і „вызваляе“ ў 1944. Мы ў складзе „савецкага народу“ — у яго прывялі нават жыхароў Заходняй Беларусі  ў 1939 годзе.

Адна з каштоўнасных высноваў, якія мусілі б вынесьці вучні з спасьціжэньня найноўшай гісторыі краіны, была б — „ніколі больш таталітарызму“. Але сарамліва замоўчаныя нават даты сьмерці абсалютнай бальшыні беларускіх дзеячоў першай паловы ХХ ст. А я хацеў бы не бязьлюднага і бесьсюжэтнага Soviet-style схематызму, а захапляльнай гісторыі (у эсэістычным, калі заўгодна, сэнсе) пра тое, як ідэя беларускай незалежнай дзяржаўнасьці, увасобленая ва ўчынках, гераізьме і ахвярнасьці выбітных людзей, цягам стагодзьдзя прабівала і прабіла-такі сабе дарогу ў цяжкіх, пераважна жахлівых умовах падзелаў паміж чужымі, пад таталітарнай уладай.

У падручніку быццам сьвядома скрэсьлены рэгіянальны кантэкст, повязі беларусаў з народамі-суседзямі падобнага гістарычнага лёсу. Адна суцэльная Масква. Толькі на ўстаноўчых мапах вычытваем нешта пра „буржуазныя ўрады“ Літвы, Латвіі, Польшчы — і гэта пра 1919—1920 гады! Якому паняцьцю тут проціпастаўляецца эпітэт „буржуазны“ — прытым што ў пераважнай бальшыні новых дзяржаваў рэгіёну пры ўладзе спачатку былі або пераважалі сацыял-дэмакраты, што праўда, не бальшавіцкага разьліву? А дзе кантакты, сувязі, канфлікты, супастаўленьні паміж беларускім і літоўскім, украінскім, латыскім нацыянальна-дзяржаўнымі рухамі? Дзе хоць слова пра беларускія вайсковыя часткі ў складзе ліоўскага войска, пра ўдзел Эстоніі ў фармаваньні збройных сілаў БНР, пра дапамогу Украінскай Народнай Рэспублікі, у тым ліку грашовую, маладой незалежнай беларускай дзяржаве? Гэтага ўсяго для чытача дапаможніка няма, над намі цягам апісанага пэрыяду — толькі непазбыўная Масква, якая толькі памяняла свой палітычны колер.

Спрабую зразумець матывы каньюнктурнасьці — і не разумею. Добра, калі ідзецца пра сучаснасьць і жывых, пагатоў пры ўладзе, сучасьнікаў, — можна патлумачыцца матывам „каб жа нікога не пакрыўдзіць“ і тым адвесьці ад сябе падазрэньні ў куды менш маральных матывах. Але ўсё ж добры падручнік найноўшай гісторыі — такі, які пасьля чарговых выбараў і палітычных зьменаў аўтары мусяць толькі дапаўняць новымі параграфамі пра новыя падзеі, а не перапісваць старыя разьдзелы. Іначай будзе вельмі сорамна.

І пагатоў незразумела, чаму пры апісаньні ўжо добра прамінулых падзеяў аўтары быццам азіраюцца на нябачнага крамлёўскага цэнзара. Няўжо ён дагэтуль стаіць над імі?

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.