Библиотека knigago >> Документальная литература >> Биографии и Мемуары >> Мая бібліятэка. Паліца другая


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1800, книга: Дикие Земли
автор: Стейси Мэри Браун

"Дикие Земли" Стейси Мэри Браун - это захватывающая героическая фантастика, которая перенесет вас в увлекательное путешествие. Книга рассказывает историю Элис, обычной девушки, которая обнаруживает, что она должна спасти параллельный мир от темных сил. Ей предстоит пройти непростой путь становления героя, сражаясь против могущественных врагов. Автору удалось создать яркий и детальный мир, который оживает на страницах книги. Персонажи прописаны живо и достоверно, и вы будете...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Янка Сіпакоў - Мая бібліятэка. Паліца другая

Мая бібліятэка. Паліца другая
Книга - Мая бібліятэка. Паліца другая.  Янка Сіпакоў  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Мая бібліятэка. Паліца другая
Янка Сіпакоў

Жанр:

Биографии и Мемуары

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Мая бібліятэка. Паліца другая"

Амаль уся беларуская літаратура ў маёй бібліятэцы з аўтографамі. Калі ўлічыць, што я ніколі ў жыцці не займаў (дарэчы, і ніколі да гэтага не імкнуўся!) вельмі высокіх пасад і ніхто ад мяне ніколі асабліва не залежаў, то шчырыя, цёплыя, зычлівыя, сардэчныя надпісы на кнігах, прызнанні і пажаданні ішлі, я веру, ад чыстага сэрца: чалавек як думаў, што думаў, тое і пісаў. Гэтую размову пра аўтографы мне хочацца пачаць з гадоў студэнцтва. Адным з першых маіх аўтографаў быў сяброўскі надпіс на томіку выбранай паэзіі Пімена Панчанкі, які ў 1956 годзе выйшаў у школьнай серыі. Яго падараваў мне аднакурснік па журфаку БДУ, мой незабыўны сябра Юра Новікаў 15 студзеня 1957 года. У дзень майго нараджэння. Мне — 21 год. Юру — і таго меней: ён з 1938 года. Мы — аднакурснікі. У нас усё яшчэ наперадзе.


Читаем онлайн "Мая бібліятэка. Паліца другая". Главная страница.


Книгаго: Мая бібліятэка. Паліца другая. Иллюстрация № 1


26 чэрвеня 2010 г. в. Зубрэвічы


1

Амаль уся беларуская літаратура ў маёй бібліятэцы з аўтографамі.

Калі ўлічыць, што я ніколі ў жыцці не займаў (дарэчы, і ніколі да гэтага не імкнуўся!) вельмі высокіх пасад і ніхто ад мяне ніколі асабліва не залежаў, то шчырыя, цёплыя, зычлівыя, сардэчныя надпісы на кнігах, прызнанні і пажаданні ішлі, я веру, ад чыстага сэрца: чалавек як думаў, што думаў, тое і пісаў.

Гэтую размову пра аўтографы мне хочацца пачаць з гадоў студэнцтва.

Адным з першых маіх аўтографаў быў сяброўскі надпіс на томіку выбранай паэзіі Пімена Панчанкі, які ў 1956 годзе выйшаў у школьнай серыі. Яго падараваў мне аднакурснік па журфаку БДУ, мой незабыўны сябра Юра Новікаў 15 студзеня 1957 года. У дзень майго нараджэння. Мне — 21 год. Юру — і таго меней: ён з 1938 года. Мы — аднакурснікі. У нас усё яшчэ наперадзе.

Аднак Юра — ужо славуты на факультэце шашыст. Ён усё ведае пра шашкі. Часта наведвае шахматна-шашачны клуб, удзельнічае нават у спаборніцтвах. «Спешу на соревнование», — часта паўтараў ён. «Спяшаюся на спаборніцтва», — усміхаліся мы, тлумачачы яго вельмі частую адсутнасць на лекцыях.

Ага, шашкі ён вельмі любіў. Аднак ён добра ведаў і любіў яшчэ і паэзію. Таму і выбраў для падарунка мне томік Панчанкі.

На ім Юра напісаў: «Івану ад Юрыя ў дзень нараджэння. Спадзяюся, у XX стагоддзі мне прыйдзецца разарыцца на важкі том Івана Сіпакова». Потым падумаў, падумаў — мусіць, ранавата: у XX стагоддзі мы ж ужо жывём! — і прыставіў да XX яшчэ адну рыску: атрымалася «XXI стагоддзе».

Пімен Панчанка. Выдатны паэт. Мы чыталі ў інтэрнаце амаль кожны верш з майго падарунка ўголас:


Я малым хлапчуком палюбіў твае пушчы і нівы,

І блакітныя рэкі, і мора зялёных лугоў.

Ты мяне гадавала, як маці, і рос я шчаслівы,

Не зазнаўшы галечы, з атрадам вясёлых сяброў.


... Я спакойны юнак, можа, нават крыху сарамлівы,

Не пакрыўджу і птушкі, бо знаю: ёй хочацца жыць;

Але тых, хто жадае напасці на край мой шчаслівы,

Я сваімі рукамі без жалю гатоў задушыць.


Верш называецца «Радзіме», і напісаны ён у 1937 годзе, калі Пімену было ўсяго толькі сямнаццаць гадоў. Здавалася б, жорстка. Вельмі нават жорстка. Але паэт прадбачыў тое, што неўзабаве здарылася: ён ужо да вайны пісаў пра вайну!

А «Іранскі дзённік»! Якой нечаканасцю здарыўся тады ён, гэты цыкл, у нашай беларускай паэзіі!


Ідуць бясконца мураўіным гужам

Памераў парадыйных ішакі.

Ні то ў Кабул, ні то да Гіндукуша

Вязуць яны славутыя шаўкі.


А ім насустрач па хрыбтах рудых —

З тысячагоднім стажам верблюды,

З паклажай фантастычнай на гарбах,

З пагардаю сухою на губах.


Мы едзем і паселішчы гартаем,

Нібы старонкі незнаёмых кніг.

І металічны гул размоў гартанных

З налёту да сябе прыўчае слых.


Словам, я быў вельмі ўдзячны Юру за такі змястоўны падарунак.

А потым, усяго праз дваццаць гадоў я меў радасць і гонар атрымаць аўтограф і ад самаго Пімена Емяльянавіча. Панчанка прыслаў мне сваю новую кнігу паэзіі «Крык сойкі», якая выйшла ў 1976 годзе. З вельмі прыхільным да мяне надпісам:

«Дарагому Янку Сіпакову, Чалавеку магутнага творчага патэнцыялу — з верай, надзеяй і ад сэрца. Пімен Панчанка. 29.IX.76 г.»

А ў 1980 годзе я атрымаў ад Пімена Емяльянавіча яшчэ адзін, не менш каштоўны, падарунак — кнігу выбранай яго паэзіі. Яна была з густам выдадзена, яе каляровымі алоўкамі з душою аформіў мастак Барыс Забораў, ад чаго кніга набыла нейкую ўрачыстасць і святочнасць, зрабілася сапраўдным падарункам для нас, прыхільнікаў панчанкаўскай паэзіі. Пімен Панчанка падпісаў яе мне зноў жа са шчырасцю:

«Дарагому Янку Сіпакову, талент якога я люблю. З надзеяй, што ён дасягне сапраўдных вышынь і ў паэзіі, і ў прозе. Асобныя вяршыні ўжо добра відны. Ад усяго сэрца — Пімен Панчанка. 8.IX.80 г.»

Да мяне даходзіла, мне перадавалі, што Пімен Емяльянавіч і праўда чытае мяне, цікавіцца мною,

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.