Библиотека knigago >> Документальная литература >> Биографии и Мемуары >> «На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча


Журнал «Лоскутное шитье Красиво и легко» Газета/журнал Как заядлый любитель лоскутного шитья, я обрадовался возможности познакомиться с выпуском журнала «Лоскутное шитье Красиво и легко №12». Журнал посвящен этому прекрасному ремеслу, предлагая вдохновляющие идеи, пошаговые инструкции и профессиональные советы. Номер начинается с галереи захватывающих лоскутных проектов, которые не оставят равнодушным ни начинающих, ни опытных мастериц. От очаровательных прихваток до уютных одеял — журнал...

Сяргей Шапран - «На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

«На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча
Книга - «На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча.  Сяргей Шапран  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
«На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча
Сяргей Шапран

Жанр:

Биографии и Мемуары

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "«На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча"

Раман Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» быў упершыню апублікаваны 55 гадоў таму. Пасля яшчэ былі два гады змагання за тое, каб раман выйшаў асобнай кнігай. Два гады, якія на пэўны час выбілі ў Караткевіча глебу з-пад ног, у выніку чаго яго галоўная кніга засталася незавершанай.


Читаем онлайн "«На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча". Главная страница.


Сяргей ШАПРАН


«НА ПАДМАН ВЫ МЯНЕ НЕ ШТУРХНЯЦЕ»


Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча


Раман Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» быў упершыню апублікаваны 55 гадоў таму. Пасля яшчэ былі два гады змагання за тое, каб раман выйшаў асобнай кнігай. Два гады, якія на пэўны час выбілі ў Караткевіча глебу з-пад ног, у выніку чаго яго галоўная кніга засталася незавершанай.


Книгаго: «На падман вы мяне не штурхняце». Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Иллюстрация № 1


Зрэшты, сам ён пісаў: «Я ведаю: трэба працаваць. Іншага для мяне бадай што і не дадзена. І не трэба чакаць ад жыцця немагчымага. Магчыма, гэта лёс паклаў на плечы якіх-небудзь трыццацёх людзей цяжар цэлага народа, каб даведацца, ці ёсць мяжа сілам чалавечым. І той, хто ўцячэ, — той горш, чым дэзерцір. Таму што астатнім тады будзе яшчэ цяжэй».


«Скараціць!»


Уладзімір Караткевіч гаварыў, што задума напісаць твор пра паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ўзнікла яшчэ на пачатку 1950-х гадоў, падчас вучобы ў Кіеўскім універсітэты. Караткевічу было тады крыху больш за дваццаць. Дванаццаць гадоў ён збіраў матэрыялы і гадоў восем пісаў раман — так казаў ён аднаго разу. Хоць, з іншага боку, у адной з запісных кніжак пазначана, што пачатак рамана нарадзіўся 7 жніўня 1959 года ля Азярышча на Рагачоўшчыне, дзе на стромкім адхоне высокага правага берага Дняпра ён убачыў грушу. Аднак у найбольш поўным на сёння выданні «Каласоў…» фігуруе дата 27 красавіка 1962 года. Так ці іначай, але дакладна вядома, калі праца была завершана — у канцы рукапісу ёсць пазнака: «Канец першай кнігі. 18 мая 1964 г. 23.47».

Упершыню «Каласы...» з’явіліся ў 1965 годзе ў лютаўскім-чэрвеньскім нумарах часопіса «Полымя». Праўда, радасці ад таго аўтару было няшмат, бо раман быў надрукаваны не толькі ў скарочаным выглядзе, але дужа знявечаным. Правіў «Каласы…» галоўны рэдактар «Полымя» славуты паэт Максім Танк. Той экзэмпляр «Каласоў…» па сёння захоўвае паметы Яўгена Іванавіча: «Калі ўжо гэта скончыцца!», «Страшэнна ўсё зацягнута», «Гэта трэба скараціць!», «Скараціць!!», «Скараціць!!!» І следам каліграфічна-ўборыстым почыркам аўтара: «Аднавіць», «Аднавіць», «Аднавіць». «За кожнай папраўкай — імкненне згладзіць, прыгасіць страснасць тэксту Караткевіча, — адзначала адна з каментатараў «Каласоў…» Валянціна Андрэева. — Аўтар піша: “…Сыпанулі насустрач людзі”, рэдактар папраўляе: “Выбеглі”. У аўтара ляжанка “гарачая”, пасля праўкі — “цёплая”. Алесь у рукапісным варыянце “ляжаў на возе высока-высока”, але ўмешваецца рэдактар — і вось ужо ён толькі “высока ляжаў на возе”…»


«Герцовіч Якаў горка плакаў…»


Пасля першай публікацыі рэакцыя крытыкі не прымусіла сябе чакаць: ужо ў верасні з артыкулам «Лёсы чалавечыя і лёсы народныя» на старонках галоўнага беларускага афіцыёзу — у газеце «Советская Белоруссия» выступіў напаўзабыты сёння Якаў Герцовіч.

Выпускнік Камуністычнага інстытута журналістыкі, сталы супрацоўнік часопіса «Вожык», Якаў Бенцыянавіч меў устойлівую рэпутацыю крытыка-«пагромшчыка». Яго літаратурны густ фарміраваўся ў сталінскія 1930-я гады, што і перадвызначыла накіраванасць яго літаратурна-крытычнай дзейнасці — ён нярэдка сыходзіў са спрошчаных вульгарызатарскіх схем. Рыгор Барадулін гэтак «увекавечыў» гэтае імя:

Герцовіч Якаў горка плакаў:

Жыць мала, а не ўсіх абкакаў.

«Абкакаў» — гэта і пра Караткевіча, бо Герцовіч не ўпершыню ўжо пісаў пра яго: так, яшчэ ў 1962 годзе ён выступіў з артыкулам «Пошукі, находкі, страты», у якім прад’явіў аўтару рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі» абвінавачванні ў другараднасці, кніжнасці, у тым, што галоўны герой і яго таварышы — адарваныя ад жыцця фармалісты, якіх мала цікавіць змест савецкага мастацтва і яго ідэйная накіраванасць. У той час у СССР паднялася хваля барацьбы з «фармалізмам», якую спарадзіла рэзкая крытыка Хрушчовым маскоўскіх мастакоў падчас наведвання іх выставы. Гэта і справакавала паўсюднае «паляванне на ведзьмаў», у тым ліку ў саюзах пісьменнікаў. І Герцовіч наўпрост трымаў нос па ветры, абвінавачваючы цяпер Караткевіча ў «фармалізме». У

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.