Библиотека knigago >> История и археология >> История: прочее >> Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1001, книга: Пария
автор: Дэн Абнетт

"Пария" - это захватывающий и беспощадный боевой роман, написанный Дэном Абнеттом. Роман погружает читателей в мрачный и суровый мир, где война является постоянным спутником. Главный герой романа - Скара О'Каен, космодесантник Ордена Испивающих Кровь, обвиненный в ереси и изгнанный из своего ордена. Теперь он пария, преследуемый своими бывшими товарищами и вынужденный выживать в опасной и беспощадной галактике. Абнетт мастерски создает мир, в котором ведется непрекращающийся...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Пётр Вяжэвіч - Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV

Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV
Книга - Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV.  Пётр Вяжэвіч  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV
Пётр Вяжэвіч

Жанр:

История: прочее

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV"

Аннотация к этой книге отсутствует.

Читаем онлайн "Дзённік пасольства да цара Міхаіла Фёдаравіча ад караля і вялікага князя Уладзіслава IV". [Страница - 2]

і на 10 лютага па маскоўскім календары, каля ракі Палянаўка. Адтуль разам паслы і царскія баяры павінны былі ехаць у сталіцу.

Вялікае пасольства ўзначалілі: ад Польскай Кароны — Аляксандр Песачынскі, камянецкі і ўланоўскі кашталян, староста наваградскі; ад Вялікага Княства Літоўскага — Казімір Лявон Сапега, віленскі ваяводзіч і вялікакняскі пісар, ста­роста гродзенскі, волпенскі і любашанскі.

Іх міласці паслы — Казімір Лявон Сапега і Аляксандр Песачынскі — пісьмова дамовіліся аб папярэдняй сустрэчы ў Смаленску ў студзені 1635 года.

Віленскі ваяводзіч Казімір Лявон Сапега выехаў з Замосця, ад караля яго міласці, спачатку ў Львоў і знаходзіўся там непрацяглы час. Затым ён накіраваўся ў свае ўладанні ў беларускім краі — у Чарэю і Талачын, дзе пачаў рыхтавацца да ад’езду. Тады ж ён уступіў у перапіску са смаленскім ваяводам, які абараняў мяжу на ўсходзе. Неўзабаве пан Сапега выехаў з Талачына, з імем Божым на вуснах.


I


Студзень 1635 года.

20 студзеня ў суботу. Начавалі ўсім дваром у Старым Сяле. Праехалі пяць міль. Яго міласць пан Сапега начаваў на паўдарозе ў Дудокавічах, у пана Цеханавецкага, аршанскага земскага суддзі.

21 у нядзелю. Абедалі ў Старым Сяле. На ноч паехалі ў Копысь. Праехалі дзве мілі.

22 у панядзелак. На абед паехалі ў Сяльцо, маёнтак яго міласці пана маршалка Вялікага Княства Літоўскага. Начавалі ў тым жа месцы. Праехалі 5 міль.

23 у аўторак. Абедалі ў Горках. Праехалі пяць міль. Двор і падводы начавалі там жа. Яго міласць пан Сапега ўлегцы паехаў начаваць у Горы. Праехалі 2 мілі.

24 у сераду. Увесь двор і падводы карміліся ў Звяровічах. Праехалі пяць міль. Начавалі там жа. І яго міласць пан Сапега там жа начаваў.

25 у чацвер. Начавалі ў Зарнаўцы. Праехалі 5 міль.

26 у пятніцу. Прыехалі абедаць у Смаленск. Праехалі 6 міль.

27 у суботу. Знаходзіліся там жа. Яго міласць пан Сапега аглядаў сцены і пралом у іх.

28 у нядзелю. Знаходзіліся там жа. Падводы і пешых яго міласць пан Казімір Лявон Сапега выправіў паперадзе сябе. Сам ён, разам з усім сваім дваром, застаўся чакаць пана Аляксандра Песачынскага, камянецкага кашталяна. Пан К.-Л. Сапега накіраваў некалькі маладых людзей у Дарагабуж, каб папярэдзіць аб хуткім прыездзе туды паслоў.

У той жа дзень яго міласць пан К.-Л. Сапега даведаўся аб хуткім прыбыцці яго міласці камянецкага кашталяна ад яго слугі, пана Кавальскага, які спецыяльна прыехаў паведаміць аб хуткім прыбыцці свайго гаспадара.

29 у панядзелак. Пасля поўдня прыехаў яго міласць Аляксандр Песачынскі, кашталян камянецкі. Выйшаўшы з карэты, ён неўзабаве паведаміў яго міласці пану ваяводзічу віленскаму, што пакуль не можа яго наведаць, бо яшчэ не ўладкаваўся. Яго міласць пан ваяводзіч віленскі сам пайшоў да яго. Там некалькі гадзін яны правялі разам за агульнай гутаркай.

30 у аўторак. Яго міласць пан Аляксандр Песачынскі з усімі сваімі слугамі быў на абедзе ў яго міласці пана Казіміра Лявона Сапегі, ваяводзіча віленскага. Там іх міласці ўсё ўзгаднілі і напісалі паведамленне пану Крамянецкаму, капітану дарагабужскаму. Яны апавяшчалі яго, што 5 лютага хочуць спыніцца каля рэчкі Палянаўкі. Паслы гэтаксама прасілі яго звярнуцца з просьбай да вяземскага ваяводы, каб той выдзеліў корм і падводы для пасольства. Для нарыхтоўкі корму і падвод пан Сапега выслаў наперад сваіх слуг — пана Станіслава Кошчыца і пана Андрэя Дзевялтоўскага. Яго міласць пан Песачынскі з той жа мэтай выслаў наперад свайго прыяцеля пана Глагоўскага.

31 у сераду. Пасля набажэнства і сняданку яго міласць пан Сапега выехаў са Смаленска. Амаль усіх сваіх слуг ён накіраваў гасцінцам на Пнеўна. Сам жа, з некалькімі маладымі людзьмі, паехаў іншым шляхам. Пан Песачынскі, камянецкі кашталян, рухаўся трэцяй дарогай. Пасольства падзялілася на тры калоны па прычыне спустошанасці тамтэйшых зямель. Інакш бы ўзніклі цяжкасці з забеспячэннем іх харчаваннем.

Недалёка ад пана Сапегі знаходзіліся калёсы са ўсякай жыўнасцю, прывезенай з рускіх зямель; ён меў лепшы доступ да пачастункаў.

Пан Песачынскі вымушаны быў рухацца іншым гасцінцам, каб здабываць харчаванне, якое паслы заўсёды атрымлівалі дарма.

Яго міласць пан Сапега праехаў у той дзень 4 мілі, да вёскі Немікеры, якая належала смаленскай

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.