Библиотека knigago >> Старинное >> Старинная литература >> Шкляны, алавяны, драўляны


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1178, книга: Отель, портье и три ноги под кроватью
автор: Яков Томский

"Отель, портье и три ноги под кроватью" от Якова Томского — это кладезь полезных советов и тонкого юмора для всех, кто связан с туристическим бизнесом. Автор, словно опытный портье, встречает читателей увлекательным рассказом о буднях гостиничной индустрии. Забавные истории и остроумные наблюдения показывают, что даже в рутине можно найти место для смеха и неожиданных ситуаций. Помимо увеселительной составляющей, книга содержит практические рекомендации по организации и управлению...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Весеннее настроение. Наталья Николаевна Александрова
- Весеннее настроение

Жанр: Детектив

Год издания: 2010

Серия: Весенний детектив

Кацярына Мядзведзева - Шкляны, алавяны, драўляны

Шкляны, алавяны, драўляны
Книга - Шкляны, алавяны, драўляны.  Кацярына Мядзведзева  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Шкляны, алавяны, драўляны
Кацярына Мядзведзева

Жанр:

Старинная литература

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Шкляны, алавяны, драўляны"

Аннотация к этой книге отсутствует.


Читаем онлайн "Шкляны, алавяны, драўляны". Главная страница.

Кацярына МЯДЗВЕДЗЕВА


ШКЛЯНЫ, АЛАВЯНЫ, ДРАЎЛЯНЫ


Казачная аповесць


Ванда вязала пальчаткі і думала. Вось стаіць на пагорку дом. У садзе саспелі вішні. Праз сад цячэ раўчук, у ім водзіцца фарэль. Можна рваць ягады, лавіць рыбу, пераходзіць раўчук па слізкіх белых камянях, гуляць у хованкі ці рабіць прыгожых доўгавалосых лялечак з дзьмухаўцоў, якія растуць на пагорку і ў садзе. Можна было б, калі б у Ванды была сястра. Сястра — гэта мара Ванды. Вераніка не лічыцца, таму што яна на дзесяць гадоў старэйшая, ніякіх агульных інтарэсаў. Яшчэ ёсць брат Віктар, на тры гады старэйшы за Ванду. Але ў яго наўме толькі палотны, грунтоўкі, пэндзлі з вавёрчынай поўсці і выдатны краявід, які адкрываецца з акна Ванды ў 5 гадзін раніцы: світанне над ракой. Пасля таго, як Ванда стала на ноч замыкаць дзверы ў свой пакой, Віктар надзьмуўся, заявіў, што яна пазбавіла свет геніяльнага пейзажа і што яму, Віктару, няма аб чым размаўляць з чалавекам, які не бачыць у словах «пасцель» і «пастэль» прынцыповай розніцы.

Цяпер Віктар сядзіць дзе-небудзь ля ракі — ён абяцаў прабабулі карціну «Чараты пад вербамі» ці штосьці падобнае, каб павесіць над камінам у спальні. А Ванда вяжа прабабулі ніцяныя тонкія пальчаткі — тры пары, у колер да трох улюбёных прабабуліных сукенак: белыя, ружовыя і блакітныя. Прабабуля не любіць змрочныя адценні.

Сёння аўторак, падумала Ванда, прабабулін дзень нараджэння заўтра, у сераду. Але няма сіл уседзець дома, і Ванда — пальчаткі ўжо давязаны — вырашыла пайсці да прабабулі, даведацца, які замовілі торт і ці ўсе госці змогуць прыйсці.

Прабабуля жыве недалёка. Спусціся з пагорка, па дарозе набраўшы букет рамонкаў, прайдзі па Вячэрняй вуліцы каля аптэкі і Школы добрых манер, за банкам звярні на бульвар Пралесак, і вось — двухпавярховы старадаўні асабняк. Над дзвярамі — шыльда з пазалочанымі літарамі: «Антыкварная крама». За прылаўкам у маленькім пакоі стаіць Коцік, сын дырэктара банка. Прычына, па якой Коціка прыцягнулі не мяшкі з грашыма, а пыльныя паліцы, забітыя скрыначкамі, кандэлябрамі, срэбнымі гадзіннікамі і падзорнымі трубамі, про­стая: Коцік — паэт. Ён глядзіць на габелены, камеі, табакеркі, бурштынавыя муштукі, калаўроты з інкрустацыяй — і ўяўляе сабе сярэднявечны замак, габелены на сценах, а ў крэсле ля каміна — вядома, прыгожая прынцэса, яна прадзе залатое руно і сумна ўзіраецца ў агонь. А чый муштук, хто там паліць? Натуральна, злы кароль. Ён трымае прынцэсу пад замком, толькі чаму, Коцік не ведае, не паспеў яшчэ нафантазіраваць, перашкаджаюць пакупнікі. Аднаму спатрэбіўся партсігар з сакрэтным замочкам, другому — бронзавая ваза, трэці шукае завушніцы для нявесты, і Коцік кліча прабабулю: каштоўнасці прадае толькі гаспадыня.

Ванда паціху прашмыгнула ўсярэдзіну. Коцік памахаў ёй, прабабуля ўсміхнулася і падміргнула.

— Вось гэтыя завушніцы — залатыя матылькі, абсыпаныя дыяментамі, напэўна, спадабаюцца вашай нявесце, — сказала прабабуля.

— Яна не... не любіць казурак, — прамармытаў пакупнік.

— Тады вазьміце гэтыя рубіны ў круглай аправе, проста і элегантна.

— Яны занадта буйныя, — пакупнік выцер хустачкай потны лоб.

— Можа, жэмчуг? — прабабуля раскрыла чарговы футарал. — Вельмі рэдкія ружовыя жамчужыны, і да іх яшчэ калье.

— Не трэба калье! — спалохаўся пакупнік. — Я прасіў толькі завушніцы, самыя звычайныя.

— А якога колеру вочы ў вашай нявесты? — спытала Ванда. — Падбярыце пад колер.

— Вочы? — разгубіўся пакупнік. — Вось ужо... пры чым тут... я нават і не...

Ванда прайшла ў суседні пакой, дзе ўсё было забіта старадаўнімі рэчамі. Коцік сядзеў у аксамітавым пашарпаным крэсле і круціў у руках яшмавую фігурку.

— Як гандаль? — спытала Ванда.

— Так сабе. За тыдзень прадалі тры рэчы: набор мельхіёравых кававых лыжачак, белы веер.

— Той прыгожы белы веер, размаляваны цмокамі? — засмуцілася Ванда. — А я хацела з ім пазіраваць для сямейнага партрэта. Японскі парасонік з ланцужком хоць застаўся?

— Застаўся.

— А што яшчэ прадалі?

— Запальнічку. Ты проста так прыйшла ці бацькі прыслалі?

— Проста так. Дома сумна, няма з кім пагуляць. Вось калі б у мяне была сястра.

— Твая запаветная мара, — сказаў

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.