Библиотека knigago >> Религия и духовность >> Эзотерика, мистицизм, оккультизм >> Слоў моб

Дзяніс Трусаў - Слоў моб

Слоў моб
Книга - Слоў моб.  Дзяніс Трусаў  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Слоў моб
Дзяніс Трусаў

Жанр:

Контркультура, Поэзия, Эзотерика, мистицизм, оккультизм

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

SelfPub

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Слоў моб"

Кніга “Слоў моб” была напісаная на працягу некалькіх гадоў, у яе ўвайшлі тэксты Дзяніса Трусава на англійскай, беларускай, в’етнамскай, польскай і рускай і мовах, у тым ліку вершы, якія друкаваліся ў кнізе ад імені Дзіны Мележ, лірычнага альтэр-эга аўтара (Дина Мележ. В вечный нешмяк. Гродно, 2008). Беларускія тэксты ў кнізе – аўтарызаваны пераклад з рускай мовы Паўла Касцюкевіча і Марыі Мартысевіч, апроч тэкстаў: “Ніколі”, “Хутка канікулы”, “29.Х.37”, “Па траекторыі пчалы”, “Тры маці”, “Менск Непераменск”, “Тастамент”, створаных Дзянісам Трусавым па-беларуску.


К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: Самиздат,музыкальная поэзия,черный юмор,поэзия XXI века,малая проза,книги на белорусском языке

Читаем онлайн "Слоў моб". [Страница - 3]

рыбы – кожны багата. І дадому яны ішлі, абняўшыся за плечы, і ўсё роўна было, хто з іх рыбар, хто рыбак, дый наагул, ці яны гэта.


Іхтыяндравае

Я паспеў прыдбаць жабры ў сваім балоце.

Забыўся на ўмельства роўнага хаджэння, адгадаваў чорны нервовы хвост.

Я звык цадзіць кісельную цеплаватую твань скрозь зубы, я звык цалаваць тапеліц.

І клікаць мяне як – не помню. Ці то Ціхі Андрэй, ці то Іхтыяндр, а, можа, Ціхан.

Мокрая казка, падтопленая фрашачка, раман-калюга, сыры афарызм.

Жыць – не жыць, а плаваць ды ляжаць.

У віры, побач з домам даглядчыка шлюзу, на самым дне я ляжу ў гэтую падводную сваю поўню.

Там, на беразе, гарыць п’янае вогнішча, людзі спяваюць, людзі сухія і чырвоныя. Уткнуўся носам у корч, пасміхнуўся сому.

– Гэй, марак, ты надта доўга плаваў!


У камандзіроўцы

Яна тэлефануе. Упершыню за паўтара года.

Яна кажа: мне тут страшна, мне тут няўцям, мне тут прыязджай хутчэй, мне тут не польская, мне тут расцвітае ля самога сэрца нешта няроднае, нешта шыпяча-калючае, нешта вярэдліва-нямоглае.

Еду трамваем, еду зайцам, еду не сонечным, саступаю добрай старой пані месца, пажухлае старое пластыкавае месца ля зашмальцаванага акна.

А тут яна зноў тэлефануе і кажа, і кажа!

Яна кажа: Бога няма, рэшта ў камандзіроўцы, ты не сычыш, не колеш, ты ж едзеш ужо, калі ты выходзіш?

Я выходжу дзесьці на Празе, недзе праз дваццаць хвілін, сорам і ганьба, разлятаюцца птушкі, калі я заплюшчваю вочы, не магу прыгадаць ейнага твару.

Я набіраю лічбы на дамафоне, як на калькулятары.

Роўна: дзверы адчыненыя.

Роўна: незнаёмая жанчына са знаёмымі вачыма на парозе.

Роўна: гарачы шампан, мы смяемся і плюём мінакам на галовы.

Мы танчым у спальні і ямо ў ванным пакоі.

Пакуль Бога няма, пакуль рэшта ў камандзіроўцы.


Прыліў, адліў

Яны чакалі. Так склалася, што за бясконцы час чакання дзейнік неўпрыкмет зліўся з выказнікам, можна было сказаць проста “яны”, а “чакалі” мелася на ўвазе само сабой, можна было сказаць “чакалі” – і тут ужо рабілася зразумела, што гаворка ідзе пра іх, бо кожны з іх чакаў, сярод іх не было нікога, хто б не чакаў, таму што той, хто чакаў, быў “яны”.

Яны чакалі, іх чаканне складвалася ў адметную працягласць, у якой любая мінуўшчына была будучыняй. Яны чакалі, чакалі самадастаткова, ніхто з іх не задумваўся пра тое, чаго яны чакаюць. Часам паўставала недзе ўдалечыні нейкае небрыдлівае чужое слова “прыліў”, адзінае слова, якое было ім вядома, але ягонага значэння ніхто не помніў, таму яны былі сабой, таму яны ўвогуле былі.

Іхнія ссохлыя целы, нагрэтыя бязлітасным сонцам, ціха гучалі, калі гарачы вецер пралятаў па-над імі. Іхнія спясочаныя душы нячутна шаргацелі ўсярэдзіне гарачых гліняных чарапоў. Іхнія распаленыя да беласці вусны шчасна ўсміхаліся велізарнай пустэльні, што разляглася перад імі, пустэльні, дзе ніколі не наставала прахалодная ноч, дзе заўсёды адбывалася паўдзённае пекла. Час запёкся, прастора плавілася, яны чакалі.

Але вось нешта адбылося. Яны не пераставалі чакаць, але адчулі, што цяпер яны чакаюць інакш. Змяненне не было іх ініцыятывай, яно проста не магло сыходзіць ад iх, яно паўстала як бы само сабой, у адной з іхніх мінуўшчын, адначасова праецыруючыся паводле законаў іхняга чакання ў будучыню. Цяпер будучыня трохі рознілася ад мінуўшчыны, а няўцямнае слова “прыліў” неадчэпна суправаджала кожны момант іхняга чакання, пракладваючы якасна новую сувязь паміж мінуўшчынай і будучыняй. Аднак цьмяны неспакой, які з’явіўся ад падзелу мінуўшчыны і будучыні, не адрываў іх ад чакання. Яны па-ранейшаму чакалі, хай чакалі ўжо чагосьці пэўнага, што было ўтоена за таямнічым словам “прыліў”, але ўсё ж “яны” раўнялася “чакалі” і раўнавага захоўвалася. Памяць цяпер паведамляла ім іншую працягласць, парушаючы самадастатковасць іх чакання, задаючы пытанні: “Калі?”, “Што?”, “Як доўга?”, “Навошта?” і “Дзе?", – памяць рабілася ўсё больш адчувальнай і паціху выпіналася за межы мінуўшчыны. І надышоў момант, калі ўсе іхнія будучыні і мінуўшчыны адступіліся наўзбоч, адкрываючы перад імі сцэну, на якой адбывалася цяпершчына, памяць у гэты момант конча выслабанілася і зрабілася часткай цяпершчыны.

А ў цяпершчыне пачаўся прыліў. Мільёны тон вады абрыналіся на пустэльню адусюль. І яны перасталі чакаць, яны перасталі быць сабой, увасабляючыся ў цяпершчыне іншымі, інакшымі. Цяпер яны былі чыстай радасцю – без мінуўшчыны і будучыні, яны ўбіралі прыліў усімі порамі, --">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.