Библиотека knigago >> Проза >> Советская проза >> Маладосць


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 1536, книга: Приглашение на Сретение
автор: Роберт Грейвс

Роберт Грейвс Фэнтези "Приглашение на Сретение" - это захватывающая и необычная книга, которая перенесет вас в мир мифов и легенд. Роберт Грейвс, мастер мифологии, создает интригующие и атмосферные декорации для этой уникальной истории. В центре повествования находится Мартин Уилсон, обычный офисный работник, который получает таинственное приглашение на похороны своего давно потерянного дяди. Когда Мартин прибывает на отдаленный остров, где должно состояться Сретение, он...

Антон Алешка - Маладосць

Маладосць
Книга - Маладосць.  Антон Алешка  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Маладосць
Антон Алешка

Жанр:

Советская проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Маладосць"

Маладыя ластаўкі-подляткі, адчуваючы як прытка прыбываюцъ сілы і тужаюць крылы, наперабой шчабечуць перад шчаслівай маткай. Дзень, другі і каторае стане на край гнязда, гайданецца, расставіўшы крылы, і глядзі — пераляцела на бэльку, альбо на галіну грушы. І хоць цяпер кожнае з іх можа самастойна лятаць, усё ж збіраюцца яны гуртам у цеснае гняздо і доўга стаіць шчэбет, пералівістае чыліканне. Блакіт неба вабіць іх, праз момант выпырхнуць яны і асірацее гняздо, клапатліва склеенае з вясны.
К этой книге применимы такие ключевые слова (теги) как: antique

Читаем онлайн "Маладосць". [Страница - 3]

пайшоў на вуліцу.

Бразнулі дзверы сянец і высокі чалавек паказаўся на ганку. Спыніўся каля плота і стаў развешваць шэрае павуцінне сеткі.

— У рыбу збіраецеся?

Той азірнуўся і на доўгім твары яго расплылася ўсмешка.

— Не... Няхай перасушыцца хаця. У цябе як работа?

— Нічога, працуем...

— Затрымак няма?

— Затым і прышоў, што ёсць,— цішэй сказаў Валодзя і нават здзівіўся, што так лёгка ўдалося сказаць прычыну свайго прыходу.

Механік развесіў сетку, адышоўшы сказаў:

— Прысядзем на прызьбе...

Механік закурыў люльку.

— Кажы, што там...

— Дыміць... Нешта шабуршыць у маторы.

— Свечкі праверыў?

— Нават газу прабавалі, ці гарыць... Прышоў да вас — дапамажэце...

— У адным трактары?

— У адным...

Трэба з'ездзіць. Ты скокні ў гараж, няхай Пятрусевіч едзе да мяне.

Валодзя выйшаў на вуліцу, рукавом выцер потны лоб і адчуў палёгку. Ён не чакаў, што, з выгляду такі суровы, механік так клапатліва выслухае яго і будзе турбавацца хутчэй знайсці затрымку ў трактары. Стала радасна. Цяпер толькі ўбачыў ён, што на гародчыках вёскі ўтаймаваўся прыгожы веснавы адвячорак.

Каля магазіна клікнуў Пятрусевіч.

— Здароў! — і падышоўшы бліжэй, сказаў з усмешкаю.— Брыгадзіру трактарнага парка прывітанне...

— Я да цябе. Механік сказаў заправіць машыну і ў Чапліцы.

— Што здарылася?

— Затрымка з трактарам. Ты мяне пачакаеш, я дамоў забягу.

— Добра...

Валодзя абышоў мосцік, глянуў на гарод. Там стаяла пахілая старэнькая хатка з разбураным вуглом. Страха аб‘ехала, рэбрамі тырчэла пруцце. Падслепаватыя вакенцы паглядалі чорнымі шыбкамі, напалову застаўленымі цёсам.

„Якая яма“ — падумаў Валодзя.

Цяпер ён не жыве тут. Яму сельсовет даў кватэру ў святліцы раскулачанага Лагуцкага. Не хацела маці пераходзіць у святліцу, куды раней ні разу не заходзіла. Хадзіла пазычыць чаго, дык толькі і была на кухні. Ледзь угаварыў Валодзя.

Маці з радасцю сустрэла яго, спыталася:

— Валодзік, мо з'ясі чаго?

— Трэба спяшацца.

— Ты хоць нанач дамоў прыходзь. А то я тут адна ў гэтай стадоле. І Міця не едзе...

Валодзя пайшоў на выган.

Механік застаўляў скрынку з інструментам над сядзенне, пыхкаў люлькай.

— Садзіся, сынок,— звярнуўся ён да Валодзі: — Паедзем...

Імчыцца насустрач гладкая дарога. Паабапал ляжаць пукатыя, жытным руном засланыя, палеткі.


3

На пульхнай купіне каля пня ўсеўся Бонік Згіроўскі. Ён пазірае на Мацея, глуха цэдзіць:

— Не спяшайся вельмі. Усёадно брыгадзіра няма.

— Я і не вельмі.

Ён калупае арэхавай палкай мяккі поплаў і зрэдку кідае погляд на абветраны твар Мацея. Той налёг локцем на пянёк, паказаў на палетак.

— Глянь колькі кацап ускаціў. У яго і трактар не псуецца.

— А ведаеш чаму ў мяне сапсаваўся? Toe і кажу, што не ведаеш.

— Трактарыст кепскі...— выскаліў рэдкія зубы Мацей.

— Няхай,— адказаў Згіроўскі.

Ён прыўзняўся на калена, глянуў на палетак.

— Праўда, многа ўзараў. А мы?

Згіроўскі доўга глядзіць на лагчаіну, што цягнецца да лесу. 3-пад лахматых брывей глядзяць пахмурыя вочы. Ноздры варушацца. На чырвоным твары святлеюць плямы лішая, здаецца ён знарок вымурзаўся ў мел.

— Не глядзі, не ўбачыш Есіпа.

Шырокія плечы Згіроўскага ўздрыгануліся, ён спалохана азірнуўся на Мацея і моцна сплюнуў.

— Пяруна няма на цябе...

— А то што?

Згіроўскі сеў зноў на купіну, супакоіўся. Ён сваяк Лагуцкага па жонцы, а Мацей яму даводзіцца блізкім. Летась Бонік дапамагаў Лагуцкім перабрацца да граніцы, павадыром быў, ды выйшла не гладка. Стары забавіўся і пагранічнікі злавілі яго, Есіп узлескамі ўвільнуў. Аб гэтым ведае толькі Мацей. У яго на ўсякі выпадак прыхавана частка дабра Лагуцкага. Есіп абяцаў наведаць хутка і ў апошні час Згіроўскаму рупіла спаткацца, сказаць, што ў хаце яго жыве цяпер...

Есіп не падумае нават, што рэч ідзе пра Валодзю, якога ён вельмі ненавідзеў. Як падумаў пра гэта Згіроўскі, горача зрабілася. Ён згроб палку і

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.

Другие книги автора «Антон Алешка»: