Библиотека knigago >> Проза >> Советская проза >> Новы сакратар

Алесь Асіпенка - Новы сакратар

Новы сакратар
Книга - Новы сакратар.  Алесь Асіпенка  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Новы сакратар
Алесь Асіпенка

Жанр:

Советская проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Новы сакратар"

Старую трохтонку, абсталяваную пад крыты фургон, нарэшце перастала трэсці на ўхабінах; колы загрукаталі па бруку, абшыўка жаласліва зарыпела. «Здаецца, прыехалі»,— уздыхнуў Андрэй Шаліма. У яго кружылася галава, а перад вачыма плавалі жоўтыя кругі. Трымаючыся аберуч за абшыўку, каб не паваліцца, ён дабраўся да невялічкай дзверкі, прыадчыніў яе. Ад халоднага, вільготнага паветра заняло дыханне. Андрэй зажмурыў вочы, а калі расплюшчыў іх, убачыў абапал брукаванай вуліцы драўляныя хаты, новыя платы перад імі, а на панадворках — пачарнелы ад дажджу бульбоўнік і высокія бадылі сланечніку. Пераехаўшы невялікі драўляны мост са звернутай на бок балясінай, машына трасанула на развітанне, потым крута павярнула ў завулак і спынілася перад вялікім, але занядбаным домам. Над яго расчыненымі дзвярыма вісела фанерная шыльда «Каргапольскі РК ЛКСМ Беларусі». Андрэй развітаўся з шафёрам, зухавата ўзбег па гнілых прыступках, а адтуль памалу ўжо, вытрымліваючы саліднасць увайшоў у памяшканне райкома. Адчыніў адны, другія дзверы — пакоі пуставалі. Шаліма ўжо збіраўся выйсці, як аднекуль з-за печы выйшла белавалосая, пухленькая дзяўчына.

Читаем онлайн "Новы сакратар". [Страница - 9]

Не перашкаджай... Ты мяне прабач... На бюро праект забракавалі. На чым мы спыніліся? — спыталася яна ў чарнявага.

Андрэй, збіты спанталыку, пастаяў з хвіліну і, адчуўшы, што ён перашкаджае, выйшаў.

Насустрач яму бегла ўжо вастраносая сакратарша.

— Дзе вы ходзіце? Зніклі і нічога не сказалі, Члены бюро чакаюць.

Шаліма не спяшаючыся пайшоў за ёй.

— Дзе вы прападэеце? — накінуўся на яго першы сакратар. Ён ускочыў, прабегся, потым сеў на падлакотнік крэсла. — У раёне вас не знайсці, тут таксама, Расказвайце пра свае пахаджэнні.

Шаліма нібы аслупянеў. У галаве мільганула: «Што яны маюць на ўвазе?»

— Не прыкідвайся, нам усё вядома.

Гэта нібы апякло Шаліму. Ён скрозь ноч, па марозу імчаў да райцэнтра трыццаць пяць кілометраў, семдзесят кілометраў мёрз на бярвеннях, не еў, не спаў, думаў пачуць нешта важнае, а тут выдумляюць якіясьці недарэчнасці. Раззлавана адказаў:

— Калі вядома, няма чаго і расказваць.

Тады загаманілі наперабой. 3 бязладных рэплік Андрэй зразумеў, што яго абвінавачваюць у п’янстве, у патуранні забабонам, у маральным разлажэнні і зацісканні крытыкі і ініцыятывы, у непавазе прадстаўнікоў вышэйстаячых комсамольскіх органаў.

Шаліма спрабаваў апраўдвацца, але яго ж уласная рэпліка, сказаная ў пачатку пасяджэння, так наэлектрызавала некаторых членаў бюро, што цяпер кожнае слова яго выклікала голькі яшчэ большую крытыку.

— Зазнаўся.

— Дзеяч, глядзіце на яго.

— Бюро нават на паважае.

— Разлажыўся. Пад уплыў Рэпкінай трапіў.

— Гнаць яго з комсамола.

Андрэй, зразумеўшы, што яго апраўданні толькі падліваюць масла ў агонь, зусім змоўк. Яго прапрацоўвалі яшчэ з гадзіну, і ён ужо прывычна, амаль безуважліва слухаў выступленні. А ў скронях стукала: сорам, сорам, сорам.

Як скрозь сон, ён помніў, што выступала другі сакратар абкома комсамола і абараняла яго. Яе падтрымалі яшчэ два члены бюро. Таму пры вынясенні спагнання галасы раздзяліліся, і ўсё ж яму далі строгую вымову з папярэджаннем і з занясеннем у асабістую справу. Рэпкіну з работы здымалі.

На гэтым пасяджэнне закончылася. Члены бюро курылі, гаманілі, спяшаючыся дамоў. Андрэй стаяў у страшэннай разгубленасці. Да яго падыйшла другі сакратар.

— Што ж вы, таварыш Шаліма, падводзіце? Мы на вас спадзяваліся. Не губляйцеся толькі, сумленная справа здыме з вас гэтую вымову.

Гэта было першае слова спачування, і Андрэй, каб не расплакацца, выбег у калідор. Яго зноў пацягнула да Клары. «Вось чаму яна так сустрэла мяне, — падумаў ён. — Няўжо Караба нахлусіў пра Рэпкіну?»

Клара была адна. Яны доўга маўчалі. Нарэшце, Клара пачала апранацца,

— Дзе ты спыніўся?

— Пакуль нідзе.

— Дакаціўся... далей няма куды.

— Клара!..

— Што, Клара?

— Няпраўда гэта ўсё.

Яе твар зрабіўся шэрым, злосным, раз-поразу перасмыкаліся павекі.

— Адзін ты праў. Два чалавекі пісалі пра твае агіднасці, Караба правяраў...

— Клара, хлусня гэта, павер мне.

— Самую страшэнную праўду дарую, а хлусню — ніколі. А ты ўсім хлусіў.

— Што вы на самай справе ўсе на мяне...— У Андрэя спёрла ў грудзях, здрадніцкі горкі камяк падпёр пад горла. — Не верыце і не трэба.

Клара падыйшла ўшчыльную і, задыхаючыся, сказала:

— Мне трэба дзверы зачыняць...

Андрэй выйшаў на вуліцу, бязмэтна пайшоў па тратуары. Запах ежы напомніў, што сёння ён амаль не еў. Зайшоў у сталовую, сеў за першы стол, Падбегла маладзенькая афіцыянтка, паглядзела на яго, запытала:

— Сто пяцьдзесят, ці больш?

— Хопіць.

— На закуску ёсць шпроты.

— Мне і абед.

— Добра. Піва трэба? Не? Свежае, толькі з завода.

Пасля вячэры зайшоў у гасцініцу. На яго, мусіць, не пакінулі броні і месца не было. Зноў пайшоў у абком. Дзяжурны адчыніў адзін з пакояў, дзе была мяккая канапа, пайшоў спаць. Андрэй зноў застаўся адзін са сваімі думкамі. «Можа і сапраўды вінаваты, — думаў ён. — Навошта было ісці на вяселле. Хіба скажаш, што не п’янствуеш, калі піў на вяселлі пры ўсіх? Ды і па рабоце можна было зрабіць больш... А Надзя?.. Няўжо яна сапраўды такая? 3 ёй у яго таварыскія, чыстыя адносіны.

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.