Библиотека knigago >> Проза >> Советская проза >> Журба мая светлая


СЛУЧАЙНЫЙ КОММЕНТАРИЙ

# 2859, книга: Поединок отражений
автор: Дмитрий Станиславович Федотов

Прочитав книгу Дмитрия Федотова "Поединок отражений", я не смог отказать себе в удовольствии поделиться своими впечатлениями. "Поединок отражений" - это захватывающий детектив, который погружает читателя в мир журналистских расследований. Главный герой, бывший журналист Андрей Новиков, оказывается втянут в загадочное дело о череде странных смертей среди членов старинного эзотерического кружка. Федотов мастерски создает атмосферу таинственности и напряжения. С каждой...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Многолентики-гиганты: Гибискус. Мискантус. А А Романов
- Многолентики-гиганты: Гибискус. Мискантус

Жанр: Хобби и ремесла: прочее

Год издания: 2013

Серия: Библиотека журнала «Чернозёмочка»

Зіновій Прыгодзіч - Журба мая светлая

Журба мая светлая
Книга - Журба мая светлая.  Зіновій Прыгодзіч  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Журба мая светлая
Зіновій Прыгодзіч

Жанр:

Советская проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Журба мая светлая"

Упершыню сустрэў Новы год у горадзе, далёка ад дому. Сабраліся ў інтэрнаце, у нашым васемнаццатым пакоі, - Мікола Верас, Алесь Шульга, Кандрат Бугаёў, Міхась Заранок, Валодзя Баравы, я ды яшчэ двое дзяўчат з другога курса, якіх запрасіў Алесь. Каб было трохі вальней, адзін ложак разабралі і стол паставілі бліжэй да акна, якое мы яшчэ днём упрыгожылі пахкімі яловымі лапкамі, сняжынкамі з паперы. Дзяўчаты былі незнаёмыя. Я бачыў іх першы раз, але мне яны спадабаліся. Асабліва меншая, чарнявая - Галя. Трымалася яна вельмі натуральна, свабодна. Другую дзяўчыну звалі Ларысай. Спачатку я нават добра не разгледзеў яе, бо як толькі яна зайшла, Алесь адразу кінуўся да яе, пасадзіў на свой ложак, і яны загаварылі аб нечым сваім.

Читаем онлайн "Журба мая светлая". [Страница - 78]

бясконцых душэўных пакут.

Але калі астываю - думаю інакш. Я не шкадую, што ўсё гэта было. Надзя не пайшла з майго жыцця бясследна. Яна многае, вельмі многае мне дала. Яна назаўсёды пакінула мне свае крынічна-ізумрудныя, з гарэзлівымі іскрынкамі вочы, сваю стрыманую, заўжды такую выразную, шматзначную ўсмешку. Яна першая абудзіла маё сэрца, прачыніла дзверы ў самую дзівосную, самую чароўную таямніцу - каханне. Калі я быў побач з ёю, я забываўся на ўсё. Вакол былі музыка, блакітны туман, незвычайная казка. Я спазнаў найвышэйшую паэзію, самую светлую радасць, якая толькі можа быць на зямлі. Я дакрануўся да цуда. Я быў фантастычна багаты. І гэта багацце, гэты неацэнны скарб застанецца са мной ужо назаўсёды.

А чаго ж мне ўсё-такі шкада? Напэўна, таго, што казка мая так і засталася толькі маёй, што яна часта азмрочвалася прыкрымі крыўдамі, непаразуменнямі, а цяпер вось абарвалася і зусім. І ўсё тое, што ўзялося было, закрасавала ў маёй душы, як дружная рунь на маладым полі, прыйдзецца цяпер бязжаласна глушыць, вырываць з карэннем...

Што зробіш? Значыць, сваё сапраўднае шчасце я не сустрэў яшчэ. Значыць, мой журавель недзе яшчэ чакае мяне. І як бы мне ні было цяпер цяжка, я веру ў гэта, веру, што ўрэшце адшукаю сваю запаветную птушку...

З гэтымі думкамі, супакоены, прасветлены, я засынаю.

  * * *

Мы якраз узяліся накрываць навагодні стол, калі ў пакой зазірнуў дзяжурны:

- Палескі, цябе там унізе чакаюць.

«Хто б гэта мог быць?» - здзіўлена думаў я, збягаючы па прыступках.

У вестыбюлі, дзе ўжо стаяла высокая пушыстая ёлка, упрыгожаная бліскучымі цацкамі, нікога, аднак, не было. Толькі купка дзяўчат-першакурсніц заканчвала падвешваць на доўгіх нітках кавалачкі ваты. «Разыгралі, ці што?» - хацеў я павярнуцца ўжо назад і ў гэты момант пачуў:

- Жэня!

З-за ёлкі, сарамліва ўсміхаючыся, выйшла...

- Ларыса! - здзіўлена выгукнуў я і абрадавана пайшоў ёй насустрач. - А я гляджу - няма нікога, думаў, пажартавалі хлопцы...

- Гэта я знарок схавалася: убачыш ці не?

Яна глядзела на мяне гулліва, гарэзліва. На пачырванелых ад марозу шчоках весела смяяліся дзве знаёмыя ямачкі. Ніколі б не падумаў, што мне так прыемна, так радасна будзе ўбачыць яе зноў.

- Лорка, якая ж ты малайчына, што прыехала! Знайшла нас адразу?

- Канечне! - ужо больш смела сказала яна, як бы падбадзёраная тым, што я так шчыра абрадаваўся яе прыходу. - У мяне ж тут, непадалёку, брат жыве, і я заўсёды іду да яго міма вашага інтэрната.

- Дык ты ў брата сёння ўжо была?

- Ага.

- Ну і цудоўна! Пайшлі тады наверх. У нас ужо і стол накрыты, усё гатова...

- Не, не! - амаль спалохана закруціла галавою Ларыса. - Я толькі на хвіліначку. Павіншаваць з Новым годам... Мяне ж там чакаюць.

- Ну як жа так? - разгубіўся я, адчуваючы, як радасць мая імгненна ападае, гасне. - Хто цябе там чакае?

- Як - хто? Брат, яго госці. Я ж выбегла толькі ў краму, на хвіліначку.

- Ну і чорт з ёй, з гэтай крамай! Абыдуцца. Давай вось зараз патэлефануем, што ты не зможаш прыйсці, - і ўсё.

- Куды патэлефануем? Там жа і тэлефона няма. І пасля - нялоўка, нядобра будзе, калі не прыйду. Я ж нічога нікому не сказала...

- Ай! - нахмурыўся я ад нечаканай прыкрасці. - Ну няўжо ты не магла прыйсці раней, днём? Мы б пра ўсё дамовіліся. А так?

- Жэнька, ну не крыўдуй. Я хацела прыйсці, але...

- Што «але»?

- Пасаромелася...

- Ну вось, а цяпер што рабіць?

- Нічога. Я ж у Менску буду ўсе вакацыі. Убачымся заўтра.

Яна так хораша, так ласкава і так вінавата глядзела на мяне, што я не вытрымаў, усміхнуўся зноў:

- Ну, ладна. А заўтра прыйдзеш?

- Прыйду... - кіўнула яна галавой, і позірк яе сказаў мне куды больш, чым словы.

Па лесвіцы наверх я ляцеў як на крылах. Прадчуванне нечага незвычайнага, радаснага, шчасліва-чароўнага ажыло, затрапятала ў маёй душы.

Перад дзвярыма свайго пакоя я прыпыніўся, зірнуў на гадзіннік.

Да Новага года заставалася некалькі хвілін.

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.