Библиотека knigago >> Проза >> Историческая проза >> Пад залатымі трубамі


"Фантастика 2024-37" - это захватывающая антология из 19 книг, повествующая о фантастических приключениях и невероятных событиях в будущем. Компиляция, составленная Анастасией Сиаланой, представляет собой собрание тщательно отобранных рассказов, которые охватывают широкий спектр поджанров боевой фантастики. Каждая история в этой антологии отличается уникальным сюжетом, увлекающими персонажами и захватывающим действием. От футуристических войн до межгалактических путешествий, от...

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Дама сердца. Линн Грэхем
- Дама сердца

Жанр: Короткие любовные романы

Год издания: 1999

Серия: Панорама романов о любви

СЛУЧАЙНАЯ КНИГА

Проект «Барсум». Ларри Нивен
- Проект «Барсум»

Жанр: Научная Фантастика

Год издания: 1997

Серия: Сокровищница боевой фантастики и приключений

Людміла Іванаўна Рублеўская - Пад залатымі трубамі

Пад залатымі трубамі
Книга - Пад залатымі трубамі.  Людміла Іванаўна Рублеўская  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Пад залатымі трубамі
Людміла Іванаўна Рублеўская

Жанр:

Историческая проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Пад залатымі трубамі"

Аннотация к этой книге отсутствует.

Читаем онлайн "Пад залатымі трубамі". [Страница - 2]

матылькамі. У траве ёй трапляецца здохлая варона - дзяўчынка не выяўляе грэблівасці, схіляецца, тыцкае ў птушку прутком, заглядае ў мёртвае вока... Ёй цікава - што такое смерць? Відовішча дзіўнае: дзяўчынка-анёлак у белай сукенцы - і мёртвая варона... За княжной, хаваючыся за кустамі, крадзецца Міхал, які таксама пакінуў свой пост, скарыстаўшыся тым, што княгіня заснула. Міхал паглядае з-за голля, як маленькая танклявая княжна ў белай сукенцы гуляе па чароўным садзе. Відаць, што сад і ўвогуле палац толькі будуюцца. Там-сям груды камення, чуваць гукі будоўлі.

Між тым Ганна выходзіць на невялікую палянку, пасярод якой высіцца незразумелае збудаванне. Штосьці высокае, абстаўленае жэрдкамі. Гэта яшчэ не даробленая эолава арфа - вельмі складаная па задуме канструкцыя. Блішчаць паміж жэрдак яе пазалочаныя струны, але яшчэ не гучыць музыка ветру... Так, асобныя дзіўныя гукі, падобныя да жаласных крыкаў птушкі. Ля пастамента пакінутыя рабочымі інструменты, чарцяжы.

Збудаванне ўвенчвае выява арла, таксама не даробленая. Адно залатое пёрка дрэнна замацаванае, амаль адвалілася. Ганна спрабуе яго дастаць, ускараскваецца па жэрдках...

Усё збудаванне са страшэнным грукатам і звонам абрушваецца, Ганна з крыкам спрытна адскоквае - Міхал не паспеў кінуцца на дапамогу.

Да абрушанай эолавай арфы збягаюцца слугі, урэшце прыходзіць сама княгіня, Барбара Кола.

- Зноў шкода ад цябе, Ганна! Твой бацька ўлучыў вам увагу, нягледзячы на свае раны. А ты не цэніш. Цяпер не адкруцішся ад розгаў.

Ганна бялее. Наперад выходзіць Міхал:

- Ваша княская мосць, гэта мая віна. Я тут усё разбурыў выпадкова.

Барбара Кола грэбліва падціскае вусны:

- Ты? Што тут робіш? Здаецца, мой муж памыліўся, калі ўзяў цябе да свайго двара, Міхал. І каб не тое, што твой бацька загінуў, ратуючы князя... Спадзяюся, справядлівае пакаранне стане табе добрай навукай.

Спыняе позірк на медальёне, які ўпрыгожвае шыю Ганны.

- І колькі разоў табе казала. Не карыстайся гэтым ўпрыгожваннем. Яно... не пасуе юнай дзяўчыне.


Сад у замку Радзівілаў. Няўклюдны дзівакаваты вучань замкавага лекара Варакса Семяновіч падыходзіць да зруйнаванай эолавай арфы. Хапаецца за галаву, войкае... Перабірае ламачча. Асабліва пяшчотна збірае рэшткі арла, разглядае, дастае з кішэні чарцяжы, нешта звярае. З кустоў за ім назіраюць дзве камерысткі - Магдаленка і Зоська. Смяюцца. Магдаленка трапна прыцэльваецца і кідае Вараксу ў галаву сарваную з куста шыпшыніну. Варакса недаўменна азіраецца. Дзяўчаты, смеючыся, збягаюць.


Палац Радзівілаў. Пакой з вузкім вітражным вакном завешаны паліцамі з кнігамі і прыборамі для хімічных доследаў. Гаспадар пакоя, лекар Якаб Магнус, хударлявы, змрочны чалавек, за сталом, застаўленым колбамі з рэактывамі, пералівае штосьці з адной колбы ў другую. Дзверы раптоўна расчыняюцца, рука лекара ўздрыгвае, адна кропля праліваецца міма колбы. У пакой забягае Варакса.

- Настаўнік! Усё парушана! Гэты мядзведзь Міхал Рашчынскі! Эолаву арфу зваліў! Арла! Я не паспеў адладзіць механізм...

Магнус скрушна ўздыхае.

- Ты занадта мітуслівы для чалавека навукі, Варакса. Я табе колькі казаў

- любы няўдалы дослед мусіць стаць пачаткам новага.

Варакса працягвае бедаваць.

- Яшчэ трохі, і я пабачыў бы, як удасканалены мною арол ганарліва крычыць і ўзмахвае крыламі!

Лекар асцярожна ставіць шкляніцу на стол.

- Яшчэ раз паўтару - ты невук, Варакса Семяновіч. І вучыцца не хочаш, хоць завеш мяне настаўнікам. Забыўся, як запускаў у сажалку механічную рыбу, якая адразу патанула? А як цудоўна стрэліў вынайдзены табою арба­лет - на тры сажні, у спадніцу паненцы Магдаленцы?

Варакса чырванее.

- Гэта выпадкова! Я ўсё адно даб’юся! Мяне зробяць галоўным механікам каралеўскага двара!

Магнус незадаволена круціць галавой.

- Выкінь з галавы, недарэка! Цяпер бяспечней у звярынцы з адчыненымі клеткамі, чым пры каралеўскім двары, які запаланілі італьянцы. Штукароў ды забойцаў Сфорца ты не пераўзыдзеш.

На вучня перасцярогі не робяць уражання.

- Я ўсе іх штучкі разгадаю. Ды ў мяне самога столькі ідэй...

Хлопец дастае з-за пазухі стос спісаных паперак, перабірае з гонарам.

-

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.