Библиотека knigago >> Проза >> Современная проза >> Мама

Аляксандр Фядута - Мама

Мама
Книга - Мама.  Аляксандр Фядута  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Мама
Аляксандр Фядута

Жанр:

Современная проза

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Мама"

Аннотация к этой книге отсутствует.

Читаем онлайн "Мама". [Страница - 3]

інтэрнаваных. Гэтая старонка яе жыцця мне практычна невядомая: мама ніколі пра яе не ўспамінала. Звычайна казала адразу пра 1946 год — калі, давучыўшыся апошні год у школе, паступіла працаваць на гарадзенскую “тытунёўку”.

З “тытунёўкай” гісторыя была дзіўная. Маму павінны былі туды ўзяць, як той казаў, па-любому: бо там працаваў дзед. Але і дзеда ўжо не было, і на фабрыцы забылі пра тыя часы, калі належала Шарашэўскім. На фабрыцы, ужо дзяржаўнай, працавалі новыя людзі. Дырэктарам яе ледзьве не з самага паваеннага часу быў Павел Пятровіч Сяргееў.

Сяргеева я памятаю ўжо старым. Ён ствараў нейкае круглае ўражанне: невысокага росту, поўны, упэўнены ў сабе, — я б сёння сказаў, “хрушчовападобны”. Але гэта — пачатак сямідзясятых гадоў. А калі мама казала пра іх агульную фабрычную маладосць, вочы ў яе загараліся. Верагодна, гэтак жа гарэлі яны і ў самога Сяргеева.

Сяргееў не меў вышэйшай адукацыі, і гэта давала шанец усім, хто таксама яе не паспеў атрымаць. Мама адукаваных людзей паважала і шанавала. Але самой ёй дыплом і запаветны “ромб” на лацкане атрымаць не давялося, таму ў маёй “корачцы” яна бачыла як бы маральнае кампенсаванне за ўсе ўласныя няспраўджаныя надзеі. Але сама яна была маладая, разумная, энергічная, і фабрычную кар'еру пачала рабіць імкліва. Пра гэта ўскосна сведчыць і той факт, што ў 1949 годзе яна атрымала рэкамендацыю ў партыю.

Далей у маёй памяці зноў узнікаюць нейкія ўрыўкі яе аповедаў. Адбыўшы кандыдацкі стаж, мама нібыта дайшла да бюро гаркама партыі. Там яе развярнулі з пытаннем, сакраментальным і застрашальным адначасова:

— А чаму, калі вас вывозілі ў Нямеччыну, вы засталіся жывой, калі ўсе сумленныя людзі загінулі?

Ну і што адказваць на такое пытанне?

Адтуль, з тых жа часоў усплываюць і два “камсамольскія” прозвішчы, якія маму падчас усёй гэтай гісторыі “выратавалі”. Гэта Адам Магільніцкі, будучы генпракурор БССР, чыю кар'еру ганебна абарве “віцебская справа”, і Аляксандр Аксёнаў, будучы прэм'ер машэраўскай Беларусі - абодва памерлыя ўжо - хоць з абодвума я паспеў пазнаёміцца праз шмат гадоў. Пра Аксёнава мама згадвала заўсёды са шчырай пяшчотай: ён быў сакратаром Г арадзенскага абкама ЛКСМБ у тыя часы. І калі, ужо як кіраўнік урада, ён прыехаў на “тытунёўку” і заўважыў двух маладых яшчэ і эфектных жанчынаў, што стаялі ў натоўпе фабрычнай наменклатуры, сказаў Сяргееву:

— Это же мои комсомолочки!

І абедзвюх запрасіў да дырэктара на чаяванне.

Потым, у мінскім ужо жыцці сваім, я нагадаў Аксёнаву гэтую гісторыю. Аляксандр Нічыпаравіч нават успыхнуў ад радасці:

— А мама Ваша — беленькая или чёрненькая?

Ён і сам усё памятаў. Мама была бялявенькай. Чарнявенькай, чарнавалосай ліскай, была яе сяброўка цётка Вера, Вера Савельеўна Кардабнёва. Яны абедзве стаялі тады ў натоўпе, які сустракаў старшыню Савета Міністраў.

Але гэта таксама было ўжо значна пазней - ці не ў 1978 годзе, калі Г арадзенскую вобласць узнагародзілі ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга - як і маму, з нагоды юбілею Гародні. А тады, у 1949 годзе, ні Аксёнаў, ні, тым больш, мая мама, не маглі нават спадзявацца на станоўчы вынік той гісторыі. Тым больш, што ёю заняліся доблесныя “шчыт і меч пралетарскай дыктатуры”: маму штомесяц выклікалі ў “органы” і задавалі ўсё тое ж сакраментальнае і застрашальнае пытанне:

— А чаму вы засталіся жывая?

Сапраўды. Чаму? І чаму не спрабуеце звесці рахункі з жыццём прос­та ў кабінеце з грозным партрэтам “жалезнага Фелікса” на сцяне? Хоць трэба было б, трэба, раз ужо адзін хрэн, інакш, чым уласнай крывёй, грэх жыцця па-за рашэннем партыі і ўраду - не загладзіць...

Потым, ужо ў гарбачоўскую эпоху, калі пачалі даваць ільготы малалетнім вязням фашысцкіх канцлагераў, і лекі станавіліся ўсё даражэй, а пенсія - усё нікчэмней, маме спатрэбілася атрымаць даведку з кДБ: так, вывозілі. Яна адбівалася ад гэтай думкі з зацятасцю. Відавочна, яны заслугоўвалі лепшага абыходжання. Але я ўгаварыў яе. Яна пагадзілася паехаць на вуліцу Тэльмана. Але калі я, ведаючы стан яе здароўя, прапанаваў ехаць разам, запратэставала:

— Не! Цябе пасадзяць.

Ішоў 1990 год. Я быў членам ЦК ЛКСМБ і лаўрэатам прэміі абласнога камсамола, дэлегатам XVIII з'езда УЛКСМ, выпускаў як настаўнік рускай мовы і літаратуры дваіх сыноў старшыні гарвыканкама Сямёна

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.