Библиотека knigago >> Документальная литература >> Биографии и Мемуары >> Эпісталярыя

Николай Николаевич Улащик - Эпісталярыя

Эпісталярыя
Книга - Эпісталярыя.  Николай Николаевич Улащик  - прочитать полностью в библиотеке КнигаГо
Название:
Эпісталярыя
Николай Николаевич Улащик

Жанр:

Биографии и Мемуары

Изадано в серии:

неизвестно

Издательство:

неизвестно

Год издания:

-

ISBN:

неизвестно

Отзывы:

Комментировать

Рейтинг:

Поделись книгой с друзьями!

Помощь сайту: донат на оплату сервера

Краткое содержание книги "Эпісталярыя"

Аннотация к этой книге отсутствует.

Читаем онлайн "Эпісталярыя". [Страница - 3]

у Літве пашырылася лютарская ерась, якую неабходна было знішчыць, а разам, ведама, спаліць гарады і знішчыць насельніцтва. Нават ня ведаю, якім чынам паведаміць чытачам Беларусі пра гэтыя матэрыялы. Мне самому пісаць не выходзіць, бо я рэдактар значнай часткі гэтага тому.

Неяк пісаў Вам, прасіў пахадайнічаць, каб Бібліятэка прыслала мне нумары 10,11 «Летапісу» за мінулы год, але Вы не адказалі. За гэты год покуль прыйшоў толькі першы нумар (ужо па падпісцы). Пэўна ўжо выйшаў і другі, але вестак пра гэта няма.

Бывайце здаровы. Грамыка надта ўзрушаны, што ізноў надрукаваны яго вершы.

22.V.1965 г.

Галоўнаму рэдактару газеты «Правда»

Галоўнаму рэдактару газеты «Правда»

Нядаўна быў у Мінску. Там на Цэнтральнай плошчы пабудаваны будынак Дзяржаўнага рэспубліканскага музею. Будынак будавалі спецыяльна для гэтага музею, будавалі вельмі доўга, а пакуль ішло будаўніцтва, — збіралі экспанаты, заклікаючы грамадзян дастаўляць у будучы музей хто што можа, і грамадзяне адгукнуліся на гэты заклік.

Калі музей напалову асвоіў будынак, камусьці прыйшло ў галаву перадаць яго Музею Айчыннай вайны, а Дзяржаўнаму музею прапанаваць будынак гэтага музея. Ня ведаю, хто аддаў такое распараджэнне, можа і ніхто, проста было выказана пажаданне зрабіць вось так, а хтосьці прыняў гэта як дырэктыву, але магчыма было і распараджэнне. Сітуацыя атрымліваецца больш чым дзіўная. У дзяржаве, дзе гаспадарка планавая, выпадковае распараджэнне або нават проста пажаданне вядзе да таго, што музей, які ствараўся добры дзесятак гадоў, і на які патрачана столькі сродкаў, мусіць згортвацца (новае памяшканне ня змесціць і трэці экспанатаў, у той час як Музей Айчыннай вайны зойме ня больш за палову перададзенага яму будынка). Пераезды музеяў, пераробка будынкаў будуць, відаць, каштаваць мала менш за тое, што каштаваў бы новы будынак для Музея Айчыннай вайны, і ці не трэба было падумаць у свой час, што гэтаму музею патрэбны новы будынак.

Чаму так лёгка растрачваюцца народныя грошы, чаму спусташаецца навуковая ўстанова, якая нават ня стала яшчэ як след працаваць, чаму, у рэшце рэшт, гэта робіцца без удзелу грамадзкасці.

1 чэрвеня 1966 г.

М.Улашчык,

доктар гістарычных навук

Масква А-252

Новапясчаная д. 21 кв. 19

С.П. Шушкевічу

Станіслаў Пятровіч!

Вітаю Вас з выхадам новай кнігі, а зараз дзякую, што прыслалі [яе] мне. Літаратурнае жыццё Беларусі ведаю такі кепска, на ўсё не стае. Найбольшае ўражанне на мяне зрабіла «Палеская хроніка» Мележа. Мне здаецца, што аўтара, які б так ведаў і так паказаў вёску, як Мележ, у Саюзе можа і няма.

Пісаць пра перажытае нам трэба, але шмат пра каго, што Вы запыталі, я ведаў зусім мала. З Бабарэкам ехаў ад Масквы да Вяткі і жыў там з тыдзень разам (1931 г.), а ў 1935 годзе ўлетку бачыўся яшчэ трохі, але гэтага замала, каб сказаць што-небудзь апрача таго, што ён быў вельмі разумны і прыемны чалавек. Зараз у Маскве жывуць яго жонка і адна дачка, а другая дачка ў Ленінградзе. Адрас відаць ёсць у маёй сястры Ніны (Кахоўская, д. 28, кв. 65).

З Пічэтам у тыя гады ў Вятцы бачыўся адзін раз, і таму таксама нічога сказаць не магу, хіба [тое], што ён там быў нарміроўшчыкам нейкай каапэратыўнай гаспадаркі. Зараз тут жыве ягоная жонка, але яна пісаць нічога ня будзе. Часта спатыкаўся я з Пічэтам у 1944-47 г., жывучы ўжо ў Маскве. А.Ліс прапанаваў мне нават напісаць невялікую кнігу пра Пічэту, але ў мяне зараз выйшла так, што я не паспяваю са сваімі планавымі заданнямі, і таму адмовіўся.

У 1931 г. у самым пачатку жніўня Азбукін, Гурскі (дырэктар тэатру), Міцкевіч (пэўна таксама Ваш настаўнік, матэматык) і яшчэ некалькі выехалі з Вяткі, каб ехаць на поўдзень сучаснай Кіраўскай вобласці. Мы даехалі чыгункаю да Кацельніча, дзе спаткаліся з Савічам (той, што працаваў у «Беларускай вёсцы») і Жылкам, які на той час прыехаў з Менску. У Кацельнічы мы думалі-думалі як ехаць, а ўрэшце зрабілі так, як там рабілі тубыльцы: купілі вялікую лодку і паплылі. Плылі 6 ці 7 дзён, адзін раз ледзьве не ўтапіліся (нас зганяла на плыт, ці пад плыт), але ўрэшце даехалі. Я з Азбукіным жыў у горадзе Налінску (гэта 20 км ад ракі Вяткі), а цераз Вятку кіламетраў за 60 ад нас, у Уржуме, жыў Жылка. Азбукін неяк адразу пасля прыезду стаў настаўнікам у ШКМ (школе сялянскай моладзі), дзе выкладаў прыродазнаўства,

--">

Оставить комментарий:


Ваш e-mail является приватным и не будет опубликован в комментарии.